Спампаваць прэзентацыю (ppt, 360 КБ)
Download
Report
Transcript Спампаваць прэзентацыю (ppt, 360 КБ)
АТМАСФЕРА ТЭХНАЛОГІІ
“ФРАНЦУЗСКІХ ПЕДМАЙСТЭРНЯЎ”
• спрэчка вучня з самім сабой – самая запаветная мара майстра;
• новыя веды важна далучаць да таго, што вучань ужо ведае;
• настаўнік мусіць зрабіць дзяцей здольнымі пражыць моманты пошуку ведаў, аналізу
сітуацыі, каб на выхадзе са школы яны самі маглі канструяваць веды;
• чалавек усведамляе сябе, калі ён піша;
• у задачу настаўніка ўваходзіць стварэнне ў класе атмасферы адкрытасці;
• дзіця, безумоўна, можа (і павінна) рабіць памылкі, але памылкі не павінны высмейвацца;
• вучыцца – значыць прыдумляць;
• выкінем з працэсу атрымання ведаў усе метады, звязаныя з прыніжэннем годнасці вучня;
• замест падказкі майстар вынаходзіць яшчэ адну сітуацыю, каб дзеці развівалі тое
слушнае, што знайшлі, і пакінулі памылковыя ідэі;
• майстар сам імкнецца выціснуць з сябе страх, які ён звычайна ў «мiнулым жыцці» хаваў
за сваёй аўтарытарнасцю;
• свабода настаўніка развівае свабоду вучня;
• пазнанне не ёсць паслухмянасць;
• у майстэрні павінна быць прастора для думак;
задача настаўніка – прадставіць не павярхоўную інфармацыю, а прыдумаць такую
праблемную сітуацыю, якая б прывяла да разрыву паміж папярэднімі ведамі і новай
інфармацыяй; выклікала б свабодны пошук, захапляльнае паляванне за скарбам новых ведаў.
ПРЫНЦЫПЫ ТЭХНАЛОГІІ
•Роўнасць усіх удзельнікаў вучэбна-выхаваўчага працэсу.
Майстар працуе разам з усімі, Майстар не спяшаецца адказваць на пытанні, а неабходную
інфармацыю падае порцыямі.
• Негвалтоўнае ўцягванне вучняў у дзейнасць. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца
спецыяльныя матывуючыя заданні. Асаблівы сэнс тут мае «індуктар» – заданне (сітуацыя).
• Адсутнасць адзнак і нават ацэнкі настаўніка, спаборніцтва паміж вучнямі.
Гэтыя лжывыя стымулы саступаюць месца самаацэнцы, самакарэкцыі, самаразвіццю,
самавыхаванню. Як кажуць французскія настаўнікі : «Пахвала і пакаранне гадуюць рабоў».
• Дыялагічнасць у пошуку ісцiны на падставе спалучэння індывідуальнай і калектыўнай
працы, атмасферы супрацоўніцтва, узаемаразумення, развіцця камунікатыўнай культуры
школьнікаў.
• Прыярытэт працэсу навучання над яго вынікам. У майстэрні важны не толькі і не
гэтулькі вынік творчага пошуку, колькі сам працэс.
• Праблемнасць у навучанні, якая забяспечваецца праблемным характарам заданняў.
• Праца са словам і пісьмо. Сэнс словаў, паняццяў, мова ў цэлым – асноўны матэрыял
для працы ў майстэрні. Вучні, выконваючы заданні, шмат пішуць.
• Варыятыўнасць, магчымасць выбару вучнямі матэрыялу, дзейнасці, спосабу
прадстаўленьня выніку. Без выбару не могуць быць забяспечаныя прынцыпы свабоды й
развіцця. Найважнейшае правіла майстэрні: рабі па-свойму, зыходзячы са сваіх
здольнасцяў, інтарэсаў і асабістага досведу, карэктуй сябе сам.
ЭТАПЫ ТЭХНАЛОГІІ
Індукцыя – арганізацыя настаўнікам праблемнай сітуацыі,
стварэнне эмацыйнага настрою, уключэнне асабістых адносінаў да
прадмету абмеркавання і падключэнне падсвядомасці дзіцяці.
Індуктар падобны да будзільніка.
Індывідуальная праца (самаканструкцыя)
Як вы ставіцеся да тэмы ўрока? Што ведаеце ўжо (пра аўтара, канкрэтны факт, з’яву і інш)
Паспрабуем сфармуляваць мэту і задачу ўрока. (Вучні прапануюць сваё бачанне праблемы
свае мікрапраекты, тлумачэнні фактаў і з’яў, вырашэнні задач і г.д.)
Праца ў парах, групах (сацыяканструкцыя) па выкананні заданняў майстра. Яна можа
адбывацца адразу за індуктарам або ёй можа папярэднічаць самаканструкцыя. На гэтым
этапе могуць прымяняцца тыя ж заданні, што і для індывідуальнай працы. Абмен думкамі
паміж удзельнікамі – вельмі важны этап. Адбываецца ўзаемаабагачэнне. Фармуецца
мацнейшы, слушны адказ на пытанне, цікавейшы метад вырашэння праблемы.
Сацыялізацыя – агульнае абмеркаванне таго, што зроблена: індывідуальна, у парах або
групах, разгляд усіх гіпотэз, думак, прапаноў, рашэнняў. Гэтае абмеркаванне можа быць
арганізаванае на падставе афішавання – прадстаўлення прац вучняў і майстра (выказванняў,
тэкстаў, схемаў, малюнкаў
Разрыў – супастаўленне вучнямі сваіх індывідуальных і (або) групавых работ з навуковымі
тэкстамі і ўнутранае ўсведамленне ўдзельнікамі майстэрні абмежаванасці сваіх ведаў. Гэта
прыводзіць да эмацыйнага канфлікту і патрэбы ў атрыманні новай інфармацыі.
ЭПІГРАФ: НАШЧА
Б
т ЧЫТАЦЬ
р ДУМАЦЬ ПРА
Ы
э ДУШОЙ ХІНУЦЦА
К
б ДА СВЯТЛА
А
В
А
а СЛОВА ЯГОНАГА
Рыгор Барадулін.
СЦІСЛЫ ПЛАН - КАНСПЕКТ УРОКА
1. Арг. момант. Музычная уверцюра да ўрока з мэтай
стварэння адпаведнага настрою і танальнасці
ўрока. Тлумачэнне вучнямі тэрмінаў «быкаўская аповесць», «аднавярстоўка вайны»,
«акопная проза».
2. ЭЎРЫСТЫЧНАЯ ГУТАРКА з разгорнутымі
адказамі вучняў аб прычынах засяроджанасці
аўтара якраз на вайсковай тэматыцы ( два
фактары – уражанні вайны і імкненне сказаць
праўду.
3.Вызначальныя рысы «быкаўскай аповесці»
(папярэдне запісаныя на дошцы вучнем).
Праверка правільнасці запісу, каментар і
пацверджанне фактамі з творчасці.
4. Паведамленне настаўніка - традыцыя і наватарства ў аповесці «Знак бяды».
Значэнне аповесці . Чытанне верша Сяргея Законнікава «Быкаву» вучнем на
памяць.
5. Прагляд відэаўрока ( урывак ). Каментарыі. Адказы на пытанні. Што найбольш
уразіла? Як сам аўтар тлумачыць новы падыход у стварэнні цэнтральных
вобразаў аповесці «Знак бяды» -- аперажаючыя пытанні.
6. Роля экспазіцыі –эпіграфа у творы , папярэджанне, што бяда толькі прыхавана і
пры спрыяльных умовах можа зноў абрынуцца,,, чытанне тэкста,
7 Эўрыстычная гутарка па пытаннях:
-- Як прыходзіць фашызм на хутар ?
-- Як паводзяць сябе Пятрок і Сцепаніда?
-- Дакажыце, што пры абмалёўцы фашыстаў пісьменнік карыстаецца гратэскам?
Рысы аповесцяў Быкава і творчая манера:
1. Абмежаваная колькасць персанажаў - 1-2 галоўных героі.
2. Абмежаванасць у прасторы і часе.
3. Экстрэмальныя абставіны і крытычныя сітуацыі.
4. Мінорная танальнасць у апісаннях наваколля.
5. Прырода падкрэслівае трагічнасць абставін.
6. Героі часта паказаны на пераходзе, на шляху.
7. Трагедыя ўсяго народа падаецца праз асабістую трагедыю героя
твора.
8. Герой знаходзіцца перад выбарам.
9. Як правіла, трагічны фінал.
10. Вайна паказана вачыма простага чалавека.
Падчас працы на ўроку вучні карыстаюцца дапаможным матэрыялам па тэорыі
літаратуры.
СПОСАБЫ І ПРЫЁМЫ ХАРАКТАРЫСТЫКІ ПЕРСАНАЖА – ПАРТРЭТ, ДЫЯЛОГ, МАНАЛОГ,
ПЕЙЗАЖ, УЧЫНКІ І ПАВОДЗІНЫ, МАСТАЦКАЯ ДЭТАЛЬ, АЎТАРСКАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА,
УЗАЕМАХАРАКТАР-КА.
РЫСЫ ХАРАКТАРУ БЕЛАРУСАЎ: ПАЗІТЫЎ - працавітасць, самабытнасць і непадобнасць,
вынаходлівасць і кемлівасць, добразычлівасць, шчодрасць і шчырасць, мяккасць і
пяшчотнасць, памяркоўнасць (талерантнасць), рахманасць (падатлівасць), патрыятызм.
Негатыў – нерашучасць, кансерватызм, палахлівасць,
недаверлівасць, апатычнасць, скрытнасць, цярпімасць, наіўнасць
Д/з. Каментар тэмы наступнага ўрока. Заданне . Каментар адзнак.
РАЗГОРНУТЫ КАНСПЕКТ УРЫЎКУ ЎРОКА
Э
« Геніяльным
П
зўяўляецца толькі
І
такі твор мастацтва,
Г
які адначасова ўяўляе з
Р
сябе сімвал і дакладнае
АФ
выражэнне рэчаіснасці»
Гі дэ Мапасан.
Слова настаўніка.
-- З вайной не закончыліся цяжкасці і выпрабаванні для Быкава – пісьменніка і
чалавека. Ён і яго аповесці « Мёртвым не баліць», « Альпійская балада»,
«Круглянскі мост» трапілі пад знішчальны агонь крытыкі і (нагадаць факты
цкавання пісьменніка) кан’юнктуршчыкаў.
Але пісьменнік прысягнуў ужо на вернасць праўдзе і не здраджвае ёй па
сенняшні час.
Блаславёнымі для Быкава з’яўляюцца радкі з віншавання да майскіх святаў з
рэдакцыі «Нового мира» А. Твардоўскага ў 1969г. : « Усё мінецца а праўда
застанецца!»
У Быкава свой адметны почырк, свой голас, уласны курс. Наша задача –
назіраць за стылем прозы Быкава, вызначыць у чым сучаснасць і трывожнасць
аповесці. Аб чым б’ е трывогу пісьменнік? За якія ідэі кліча змагацца трывожны
вечавы звон?
Спынімся на праблеме гераічнага.
Звяртаю ўвагу на пытанне на дошцы і на эпіграф
– Што агульнае і што адметнае паміж аповесцю “Знак бяды” і ўсімі астатнімі
творамі В.Быкава?
- Крытэрый дасканаласці твора – колькасць і якасць умоўнасцей у ім. У якой
ступені “Знак бяды” адпавядае гэтаму крытэрыю, а патрабаванням Гі дэ
Мапасана(эпіграф).
Вучні знаходзяць спачатку агульныя рысы твора з астатнімі.
Згадваюцца асноўныя эпізоды твора – хутарскі пастушок – Бабоўка – хутар –
Сцепаніда – мост – прыход вайны – паводзіны Петрака і Сцепаніды
(экстрэмальныя умовы…)
Асноўная тэма “Знак бяды” – ваенная; вострасюжэтны глыбока псіхалагічны,
трагічны і філасофскі твор, узнімаецца
праблема
гераічнага.
Прапаную 2 альтэрнатыўныя погляды на вырашэнне праблемы гераічнага: \
на дошцы/ :
I. Пятрок і сцепаніда – трагічныя ахвяры
жудаснай ваенай машыны, таталітарнай сістэмы, вострыя спачування і жалю.
II. Не толькі жалю,але перш-наперш захаплення і пакланення, глыбокай пашаны. Яны – героі, моцныя
духам асобы.
Вучні даказваюць той ці іншы погляд. Згадваюцца эпізоды канфармізму Петрака –
прыстасавацца, адкупіцца, пайці на кампраміс: “Можа як абыдзецца, калі з імі падобраму”.Гэта хіба моцная асоба? Асабліва ў сцэне жудаснай смерці. Вы, як і ўсе
людзі, любіце нешта канкрэтнае, выразнае – што лічыцца, важыцца, мераецца. А
чалавек жа грэшны. Ёсць жа, урэшце, інстынкт самазахавання. Зварот да твора.
Перачытаем сцэны апошніх хвілін жыцця Петрака: “ Ураўнялі род
чалавечы…падспасобілі пад скаціну якую…” Сутнасць чалавека вызначаецца
апошнімі хвілінамі – momenta more (памятай пра смерць). Пятрок дайшоў да рысы
апошняй і не можа яе пераступіць.
Вывад: Самы моцны пратэст ідзе з душы слабога, фізічна нямоглага чалавека. І ён,
слабы, перастае быць такім. Пратэстуе, робіць выклік нелюдзям. Сваю душу,
гонар ён ворагам не прадаў. У гэтым яго веліч! – запісваецца.
1. Слова настаўніка. Галоўныя героі аповесці – простыя людзі, не салдаты, не
партызаны. Але вайна прымушае іх зрабіць свой выбар. Што ўзмацняе трагізм
абставін у аповесці? ( Героі – мірныя людзі, хлебаробы, ім чужая вайна, зброя і інш.
Яны найбольш востра ўспрымаюць бесчалавечнасць гэтых нялюдскіх абставін.)
Пятрок жа нават здолеў пераступіць цераз страх смерці, калі зразумеў - што нясе гэты
фашысцкі парадак.
2. Зварот да рэтраспекцыі і часавых планаў аповесці. Вызначэнне ролі кампазіцыі
ў творы. Вы і тут заўважылі асаблівасць быкаўскай манеры пісьма – наяўнасць
рэтраспекцый, зваротаў у мінулае. Дзеля чаго аўтар адсылае свайго героя ў мінулае?
( Дзеля сцвярджэння, што нічога выпадковага не бывае…) Там мы бачым матывацыю
ўчынкаў, вытокі дабра і зла ў чалавеку.
Давайце згадаем эпізоды, якія даказваюць, што пратэст Петрака, напрыклад, узнік
не на пустым месцы?
Згадваюць паводзіны Петрака у час экспрапрыяцыі, калі паявілася магчымасць
завалодаць зямлёй, як ён успрыняў гэтую навіну? Не змог пайсці. (Пятрок праяўляе
Роля трапнай кампазіцыіі ў аповесці
3. Складанне схемы часавых планаў. Адказы на пытанні. Шляхам
эўрыстычнай гутаркі падводжу вучняў да разумення цэласнай, гарманічнай
будовы твора, адзінства формы і зместу ў ім.
Колькі часавых планаў у творы? Уявім іх схематычна:
РЭТРАСПЕКЦЫЯ – погляд з сучаснасці (апісанне месца, дзе была сядзіба)
1-ы ЧАСАВЫ ПЛАН – першыя дні акупацыі на хутары
2-і ЧАСАВЫ ПЛАН – 30-ыя гады («час вялікага пералому»)
3-і ЧАСАВЫ ПЛАН – паслярэвалюцыйнае дзесяцігоддзе
Цікава, што яны паўтараюцца, ужо ў адвароттным, люстэркавым парадку.
Прыгадаем, як пачынаюцца ўспаміны, з чаго? (З жахлівага,недарэчнага забойства нямога Яначкі –
малодшага брата Васіля Ганчарыка- апошняе, адзначым, вельмі важна.)
Зачытваецца патрэбны эпізод, увага акцэнтуецца на рэакцыю
Сцепаніды і Петрака. Што прымушае Сцепаніду звярнуцца да мінулага,
у цяжкім одуме? (Якраз гэтае забойства). Гераіня пакутліва шукае адказу – у чым грэх, дзе
вытокі, дзе ЗНАКІ бяды?
Даецца сціслы пераказ успамінаў Сцепаніды. А калі наша гераіня «выплывае ў першы,
асноўны часавы план?» Таксама забойства, самагубства Васіля Ганчарыка… Такім чынам,
рэтраспекцыя абрамляецца адзіным вобразам – Яначка назіраў самагубства
брата -, адзіным элементам – стрэлам! Запаўненне схемы (кругавой) настаўнікам разам з вучнямі на
дошцы і ў сшытках (гл. у дадатку)
Некалькі вучняў запісваюць т.зв. ЗНАКІ БЯДЫ – мастацкія дэталі ў творы. Можна даць заданні –
намаляваць сімвалічныя мастацкія дэталі; знайсці цытаты, што пацвярджаюць важнасць,
тлумачаць значэнне; падабраць музыку, адпаведную па танальнасці і г.д.
МАСТАЦКІЯ ДЭТАЛІ.
СІМВАЛІЧНЫЯ ЭЛЕМЕНТЫ
Парастак ліпы, мост, бомба,
варона, галава Бабоўкі, яблыняспасовачка, мёртвы жаўрук,
галгофа і крыж на ёй, скрыпка.
Даецца заданне – дома
паразважаць, што сабой сімвалізуе
вобраз немага Яначкі. Даю
падказку – Ад чаго Яначка анямеў?