Славутыя дзеячы навукі і культуры Яўхім Карскі Даследчык беларускай мовы і літаратуры, народных звычаяў і традыцый.
Download ReportTranscript Славутыя дзеячы навукі і культуры Яўхім Карскі Даследчык беларускай мовы і літаратуры, народных звычаяў і традыцый.
Славутыя дзеячы навукі і культуры Яўхім Карскі Даследчык беларускай мовы і літаратуры, народных звычаяў і традыцый Яўхім Карскі Нарадзіўся ў 1860 годзе ў вёсцы Лоша, што на Гродзеншчыне. Вучоны сцвярджаў, што аснову беларускага народа склалі ўсходнеславянскія плямёны крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Сваю вялікую бібліятэку Карскі перадаў у Беларускі Дзяржаўны універсітэт, а зараз яна знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Янка Купала Янка Купала - класік сусветнай і беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і сучаснай беларускай літаратурнай мовы, народны паэт Беларусі, духоўны лідэр беларускага нацыянальнага адраджэння. Выступаў як паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, грамадскі дзеяч. Янка купала Сапраўднае імя Янкі Купалы (зарэгістраванае ў афіцыйных дакументах аб нараджэнні) - Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Ён нарадзіўся ў 1882 г. у фальварку Вязынка Мінскага павета Мінскай губерні. З дзяцінства будучага паэта цікавіў беларускі фальклор. Даволі рана ён навучыўся чытаць, імкнуўся да ведаў. Але бацькі не мелі сродкаў, каб даць сыну сістэматычную і дастаткова поўную адукацыю. Шмат што хлопчык спасцігаў шляхам актыўнай самаадукацыі. З 1888 па 1890 г. вучыўся ў вандроўных настаўнікаў, займаўся ў Сенніцкім народным вучылішчы, у прыватнай падрыхтоўчай школе ў Мінску. Толькі ў 16гадовым узросце змог скончыць поўны курс (два класы за адзін год) Бяларуцкага народнага вучылішча. Якуб Колас Творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа складае цэлую эпоху ў гісторыі беларускай літаратуры. Яго па праву лічаць заснавальнікам нацыянальнай прозы, але ў празаіка ёсць і паэтычныя творы. Якуб Колас Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч – сапращднае имя Якуба Коласа. Нарадзіўся ў ён 1882 годзе ў вёсцы Акінчыцы, што на Міншчыне. Раннія дзіцячыя гады прайшлі ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў. За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з'ездзе быў звольнены. У 1907 г. працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні… «Наша нива» адна з першых нямногих беларускамоўных газет У ёй друкаваліся творя Янкі Купалы і Якуба Коласа. Усевалад Ігнатоўскі У 1922 годзе быў адкрыты Інстытут беларускай культуры. У 1929 годзе ён быў ператвораны ў Беларускую Акадэмію навук. Першым яе прэзідэнтам стаў вядомы гісторык Усевалад Ігнатоўскі. Сваё жыццё ён прысвяціў даследванню важных падзей гісторыі Беларусі. Творы Усевалада Ігнатоўскага і сёння дапамагаюць нам вывучаць гісторыю Бацькаўшчыны. Археалогія навука, якая вывучае жыццё старажытных людзей па рэчавых знаходках Гісторыя навука, якая рассказвае пра жыццё і справы нашых продкаў Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы Першыя на Беларусі пачынальнікі археалогіі. Яны займаліся вывучэннем гісторыі роднага краю. Яны пачалі раскопваць курганы, шукалі старажытныя рэчы, зброю, посуд, прылады. У 1842 годзе Канстанцін Тышкевіч стварыў у Лагойску першы ў Беларусі музей У 1855 годзе Яўстафій Тышкевіч заснаваў Віленскі музей старажытнасці. Ён перадаў туды багатую калекцыю знайдзеных у час раскопак археалагічных матэрыялаў.