Слайд 1 - bgsptk

Download Report

Transcript Слайд 1 - bgsptk

“Выхаванне вучняў на духоўнай
спадчыне і
агульначалавечых каштоўнасцях праз
пазакласную працу”
Эпіграф:
“У аснове маральнага выхавання ляжыць
прывіццё любові да духоўнай спадчыны
народа – яго мовы, культуры”.
В. Цяпінскі
Выхаванне сваім краем, роднай зямлёю,
дарагімі краявідамі, традыцыямі і добрымі
справамі продкаў – ці не гэта з’яўляецца
самым важным ва ўсёй сістэме і выхавання ?
Я. Сіпакоў
У адпаведнасці з праграмай “Дзеці Беларусі” Міністэрства адукацыі
зацвердзіла “Канцэпцыю неперарыўнага выхавання дзяцей і
моладзі”.
У дадзеным дакуменце падкрэсліваецца, што сістэма
навучання накіравана на забеспячэнне гістарычнай
пераемнасці пакаленняў, зберажэнне нацыянальнай
культуры, выхаванне беражлівых адносін да
гістарычных каштоўнасцяў Беларусі.
Задачу выхаваць змену разумнай, высакароднай,
працалюбівай педагогі ставілі заўсёды.
Задача педагогаў заключаецца ў тым, каб стварыць найбольш
рэзультатыўную сістэму патрыятычнага выхавання вучняў, вызначыць
накірункі і метады, якія дапамогуць сфармаваць у падрастаючага
пакалення пачуццё прыналежнасці да беларускай дзяржавы і грамадства,
сфармаваць грамадзянскую пазіцыю і патрыятызм.
Сярод настаўнікаў поспех будзе спадарожнічаць
тым, хто не прывык замыкацца ў рамках
толькі ўрока.
Пазакласная работа
Мэта: Садзейнічаць выхаванню асобы з глыбока
гуманістычным светапоглядам, з развітым
высокакультурным пачуццём нацыянальнай і асабістай
павагі.
Задачы:
1.Стварэнне ўмоў для выхавання асобы як носьбіта
нацыянальна-культурных і маральных каштоўнасцей
праз урочную і пазакласную дзейнасць.
2. Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму.
3. Развіццё творчых здольнасцей вучняў.
Умовамі паспяховага выхавання грамадзянскасці і
патрыятызму навучэнцаў ва ўстановах адукацыі з'яўляюцца:
- Усведамленне імі сутнасці грамадзянскасці, патрыятызму, прывіццё павагі да
гісторыка-культурнай спадчыны беларускага народа;
- Выхаванне паважлівага стаўлення да дзяржаўных сімвалаў (герба, сцяга, гімна),
органаў дзяржаўнай улады краіны;
- Фарміраванне ў вучняў маральна-псіхалагічнай і фізічнай гатоўнасці да выканання
імі канстытуцыйнага абавязку па абароне Радзімы, павагі да абаронцаў Айчыны,
воінаў; выхаванне на прыкладзе подзвігу савецкага народа ў Вялікай Айчыннай
вайне;
- Павышэнне выхаваўчага патэнцыялу навучальных дысцыплін;
- Прапаганда сацыяльна-эканамічных дасягненняў беларускай дзяржавы;
- Фарміраванне культуры свету, непрыманне экстрэмізму, нацыянальнай і
рэлігійнай нецярпімасці;
- Педагагічная падтрымка дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў,
вучнёўскага самакіравання; развіццё сацыяльна значнай дзейнасці навучэнцаў.
Правядзенне першага
ўрока на беларускай мове
стала традыцыяй.
Форма правядзення:
урок – падарожжа
Правядзенне Дня беларускага пісьменства.
Знакамітыя людзі зямлі беларускай …
Дзень беларускага пісьменства ў Глыбокім
Літаратурная вечарына – адзін з масавых відаў
пазакласнай работы.
“Пявучыя струны зямлі беларускай”
(прысвечана паэту – песенніку Алесю Ставеру)
Жураўлі на Палессе ляцяць
Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!
Што ім тыя пагоды паўднёвыя,
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы край…
…Каб любіць Беларусь нашу мілую
Трэба ў розных краях пабываць.
Зразумееш тады, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць!
1929 – 1995
“Нам засталася спадчына”
(да дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа)
Прадметны гурток “Я і мая Бацькаўшчына”
Лепшыя вядучыя нашых мерапрыемстваў
Літаратурная гасцёўня, прысвечаная юбілею В.Дуніна - Марцінкевіча.
Наведалі
выставу,
прысвечаную
В.ДунінуМарцінкевічу.
Выказалі словы
ўдзячнасці ў
кнізе водгукаў
Падзяліліся
ўражаннямі.
Правялі
вечарыну для
ўсіх
навучэнцаў
каледжа
Інсцэніроўка суда над В.Дуніным -Марцінкевічам
“Алімпійскія гульні”
(па творчасці Аркадзя Куляшова)
Вялізныя магчымасці ў прывіцці любові да роднай
культурнай спадчыны належыць экскурсіям.
Веданне народных святаў і абрадаў павышае духоўную культуру чалавека
Картка 1
М…- пачатак (з панядзелка) даўняга свята заканчэння зімы. Наладжваліся гульні,
ездзілі на конях, каталіся на санках. Дзяўчаты насілі хусткі з доўгімі махрамі, каб вырас
доўгі лён. Хлопцам вешалі калодкі за тое, што не паспелі да М… ажаніцца, і тыя павінны
былі адкупіцца салодкім. Не працавалі. Хадзілі адзін да аднаго ў госці.
Моладзь
паўтарала каляднае гулянне. У апошнія дні М…, у суботу і нядзелю, катаюцца на конях,
абвешаных стужкамі са званочкамі.
Картка 2
М…- свята маку. Праводзілі абрады з макам, ужывалі ў ежу, рабілі варэнікі з
мёдам, а таксама елі тое, у што можна было макаць. Асвячалі ваду, зёлкі, садовыя кветкі,
моркву, сланечнік.
Пчалаводы правяралі пчол, ―макалі ў мёд нажы. Для збору мёду ўсе
апраналіся па- святочнаму. Хаця і частаваліся перад асноўнай падзеяй,
але без гарэлкі і закусак з рэзкім пахам.
Картка 3
М…- свята пастухоў, апякун земляробства. Аглядалі
ўсходы жыта. Пачыналі стрыгчы авечак, выганяць на
пашу. Пастухі абыходзілі хаты - там іх частавалі, у полі
смажылі яешню. У ноч на М…абкурвалі коней і валоў
зёлкамі і абходзілі іх з яйкам, якое потым аддавалі
старцу. Пасля такога абраду быў рытуальны абед з
яешняй. З гэтым святам звязваюць з’яўленне камароў.
Дзякуй за ўвагу!