Прэзентацыя адной кнігі Аўтары навуковага выдання: дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдат культуралогіі Павел Казіміравіч Банцэвіч і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.

Download Report

Transcript Прэзентацыя адной кнігі Аўтары навуковага выдання: дацэнт кафедры грамадскіх навук Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, кандыдат культуралогіі Павел Казіміравіч Банцэвіч і дацэнт кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім.

Slide 1

Прэзентацыя адной кнігі
Аўтары навуковага выдання:
дацэнт кафедры грамадскіх навук
Гродзенскага дзяржаўнага
аграрнага ўніверсітэта,
кандыдат культуралогіі
Павел Казіміравіч Банцэвіч
і дацэнт кафедры беларускай
літаратуры Гродзенскага
дзяржаўнага ўніверсітэта
ім. Янкі Купалы, кандыдат
філалагічных навук
Руслан Канстанцінавіч Казлоўскі


Slide 2

ПРАЗ ПРЫЗМУ ЧАСУ:
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ХХ СТАГОДДЗЯ
Ў КАНТЭКСЦЕ НАВУКОВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
У манаграфіі аўтары разглядаюць
актуальныя праблемы
ў сучаснай культуралогіі, філасофіі
і літаратуразнаўстве,
комплексна аналізуюць перыяд
ХХ стагоддзя ў беларускай літаратуры
ў святле сучасных навуковых тэорый
і канцэпцый і ў новай інтэрпрэтацыі.


Slide 3

Сваё навуковае выданне аўтары прысвячаюць
беларускай літаратуры ХХ стагоддзя і асноўную
тэматыку сваіх даследаванняў раскрываюць перад
чытачамі ва ўводзінах да манаграфіі,
дзе падкрэсліваюць што зробленае імі даследаванне
“…ўзбагачае нацыянальную культуралагічную і
літаратуразнаўчую навуку ў сферы
інтэрпрэтацыі класічнай мастацкай спадчыны.”


Slide 4

З анатацыі да манаграфіі:
Вынікі і палажэнні манаграфіі актуальныя
для тэарэтычных і навукова-практычных даследаванняў
у галіне культуралогіі, філасофіі, літаратуразнаўства,
этналогіі, славістыкі, могуць выкарыстоўвацца
ў вучэбным працэссе вышэйшых навучальных устаноў,
пры падрыхтоўцы магістарскіх, кандыдацкіх,
доктарскіх дысертацый.
Кніга прызначана і для больш шырокага кола чытачоў:
настаўнікаў школ, супрацоўнікаў устаноў культуры,
навучэнцаў каледжаў, гімназій і ліцэяў – усіх, хто
цікавіцца праблемамі вывучэння сучаснай беларускай
культуры і літаратуры.


Slide 5

БЕЛАРУСКАЯ ПРАЗАІЧНАЯ МІНІАЦЮРА –
Першы раздзел манаграфіі прысвечаны рэпрэзентатыўнаму
жанру беларускай літаратуры – мініацюры ў прозе.
Ён уключае наступныя падраздзелы:
• Празаічная мініацюра як жанр мастацкай
літаратуры
• Станаўленне малых празаічных жанраў у
беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя
• Празаічная мініацюра ў творчасці Змітрака Бядулі
• Максім Гарэцкі як адзін з заснавальнікаў традыцыі
беларускай празаічнай мініацюры
• Мініацюра ў прозе Барыса Сачанкі. Эстэтычнае ў
мастацкай канцэпцыі малых празаічных жанраў
• Мініацюра ў прозе Янкі Брыля
• Сутнастна-змястоўная і фармальная
разнастайнасць мініацюр у беларускай прозе
канца ХХ стагоддзя


Slide 6

БЕЛАРУСКАЯ ПРАЗАІЧНАЯ МІНІАЦЮРА –
разглядаецца у творах пісьменнікаў і мастакоў
малых жанраў беларускай прозы:

Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Сяргея Палуяна, Цішкі Гартнага
і асабіста Змітрака Бядулі, Барыса Сачанкі,
Максіма Гарэцкага, Янкі Брыля.
У першым разделе манаграфіі аўтары
раскрываюць перад чытачом асаблівасць
малых жанраў прозы, іх сутнасць і
філасоўскую ёмістасць. Падкрэсліваюць тое,
што ўсе гэтыя шматлікія невялічкія
апавяданні, абразкі, мініацюры складаюць
значны масіў майстроў беларускай прозы ХХ
стагоддзя.
Асобнымі рысамі азначана творчасць, жыццёвы
шлях З.Бядулі, Б.Сачанкі, М.Гарэцкага і
Я.Брыля, якім аўтары прысвяцілі трэці,
чацверты, пяты і шосты падразделы раздела
I-га сваёй навуковай працы.


Slide 7

Т ВОРЧАЯ СПАДЧЫНА У.КАРАТКЕВІЧА
Ў СВЯТЛЕ СУЧАСНАЙ
КУЛЬТУРАЛАГІЧНАЙ ДУМКІ –
другі раздзел манаграфіі, які ўключае падраздзелы:








Асоба і народ: праблема адраджэння
нацыянальнай эліты і пошукі свайго народу ў
мастацкай творчасці У. Караткевіча
Рэабілітацыя беларускай гісторыі і культуры ў
творчасці У.Караткевіча
Мастацкая інтэрпрэтацыя біблейскага сюжэту і
ўвасабленне нацыянальнага ідэалу ў рамане
“Хрыстос прызямліўся ў Гародні”
Актуалізацыя праблемы культурнай
ідэнтычнасці ў нарысе
“Зямля пад белымі крыламі”
Асветніцка-дадыктычны характар і маральнапатрыятычная скіраваннасць публіцыстыкі
У.Караткевіча


Slide 8

Увесь другі раздел навуковага выдання
аўтары цалкам прысвяцілі

ЛІТАРАТУРНАЙ СПАДЧЫНЕ У.КАРАТКЕВІЧА
Падрабязна і паслядоўна ў дадзеным раздзеле
прааналізавана творчасць У.Караткевіча, яго мастацкі
самабытны талент, які так ярка адлюстраваны ў
творах пісьменніка і як адзначаюць самі аўтары, што
“…пісьменнік намагаўся фарміраваць у беларусаў
пачуцці самапавагі, самакаштоўнасці, годнасці,
страчаныя за трыста гадоў знаходжання ў складзе
іншых дзяржаў, падкрэсліваў немагчымасць
існавання чалавека па-за культурай і гісторыяй, па-за
ўсведамленнем уласнай велічы і самабытнасці.”
(Банцевіч, П. К., Казлоўскі, Р. К. Праз прызму часу: беларуская
літаратура ХХ стагоддзя ў кантэксце навуковых даследаванняў :
манаграфія – Гродна, 2012. – Разд. II. – С.155.)


Slide 9

Манаграфія выдадзена і паліграфічна выканана
Установай адукацыі
“Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт”
тыражом у 100 экз.


Slide 10

Дзякуй за ўвагу!
Да новых сустрэч
з новымі кнігамі на нашых
віртуальных кніжных
выставах!
Хадатчук Надзея Пятроўна
Дырэктар бібліятекі
УА «Гродзенскі дзяржаўны аграрны
універсітэт»
Телефон: +(375) (152) 77-14-01
Е-mail: [email protected]
www.ggau.by/lib