Палітычны рэжым у канцы 1920-х – 1930
Download
Report
Transcript Палітычны рэжым у канцы 1920-х – 1930
Грамадска-палітычнае
і культурнае жыццё
БССР у 1920-1930-я гг.
План
1. Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа
2. Палітыка беларусізацыі
3. Палітычны рэжым у канцы 1920-х – 1930-я гг.
4. “Культурная рэвалюцыя”
Грамадска-палітычнае жыццё ў гады нэпа
Увядзенне нэпа спрыяла дэмакратызацыі грамадска-палітычнага
жыцця, распаўсюджанню і замацаванню формаў дзяржаўнага
ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпаў народаўладдзя,
свабоды і роўнасці грамадзян. Гэта адбывалася ва ўмовах
замацавання ў БССР аднапартыйнай палітычнай сістэмы і
спынення дзейнасці палітычных партый, што супрацьстаялі
бальшавікам.
Кіраўніцтва партыі, якая займала манапольнае
становішча ў грамадстве, звязвала
дэмакратызацыю з узмацненнем сваіх пазіцый у
краіне. У выніку так званых ленінскіх прызываў
1924-1925 гг. быў праведзены масавы набор у
партыю рабочых “ад станка” і сялян “ад сахі”.
Саветы дэпутатаў працоўных, прафсаюзы,
камуністычны саюз моладзі разглядаліся ў
якасці праваднікоў ідэй камуністычнай партыі
сярод насельніцтва.
Саветы рабочых, сялянскіх і
чырвонаармейскіх дэпутатаў пад
кіраўніцтвам бальшавікоў, якія
ўваходзілі ў іх склад, замацоўвалі
сувязь з масамі.
Прафсаюзы як аб’яднанні
працоўных па прафесіях вялі
барацьбу з беспрацоўем, прымалі
актыўны ўдзел у аднаўленні і
рэканструкцыі вытворчасці,
умацаванні дысцыпліны, павышэнні
прадукцыйнасці працы.
Камуністычны саюз моладзі
Беларусі (КСМБ) разглядаўся
камуністычнай партыяй як рэзерв і
памочнік у распаўсюджванні ўплыву
на моладзь, у барацьбе з разрухай, у
гаспадарчым і культурным
будаўніцтве.
У 1923 г. бальшавікі абвясцілі амністыю (памілаванне,
дараванне віны) беларускім палітычным і культурным дзеячам,
якія не прымалі ўдзел ва ўзброенай барацьбе супраць Савецкай
улады. У выніку многія з тых, хто знаходзіўся за мяжой краіны,
вярнуліся ў Савецкую Беларусь і ўнеслі свой уклад у развіццё
культуры, асветы, навукі.
На Берлінскай канферэнцыі ў
1925 г. большасць кіруючых
дзеячаў Беларускай Народнай
Рэспублікі прызналі Савецкую
Беларусь і заявілі аб роспуску
сваіх палітычных цэнтраў.
Сярод тых, хто вярнуўся з-за
мяжы, былі Вацлаў Ластоўскі,
Аляксандр Цвікевіч.
А.Цвікевіч
Пячатка Беларускай
Рады ў Празе
Палітыка беларусізацыі
Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і
нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР ў перыяд 19241929 гг. Гэта палітыка праводзілася Камуністычнай партыяй
бальшавкоў Беларусі – КП(б)Б і урадам БССР і была накіравана
на развіццё культуры Беларусі, беларускай мовы і школы.
У гэтыя гады быў праведзены шэраг мерапрыемстваў:
дзяржаўнымі мовамі былі абвешчаны адразу чатыры –
беларуская, руская, яўрэйская і польская;
адбываўся перавод навучання ў школах пераважна на
беларускую мову (да 1928 г. - каля 80% школ);
часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі,
пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі;
мовай справаводства, якой карысталіся служачыя дзяржаўных
органаў улады, стала пераважна беларуская;
наладжваўся выпуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на
беларускай мове;
было створана ввыдавецтва “Савецкая Беларусь”, адкрыта
Беларуская дзяржаўная бібліятэка.
Палітыка
беларусізацыі
спрыяла
ліквідацыі
непісьменнасці
сярод дарослага
насельніцтва.
Сталі пісьменнымі
каля 200 тыс.
дарослых людзей.
Дзяржаўная бібліятэка
Агітацыйны плакат
Пачалася падрыхтоўка спецыялістаў, неабходных для
прамысловага развіцця краіны і аднаўлення гаспадаркі, развіццё
пачатковай, сярэдняй і вышэйшай адукацыі. У 1921 г. адкрыўся
Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ), у наступным годзе –
сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках і ветэрынарны інстытут у
Віцебску.
Галоўны корпус БДУ
Акадэмія ў Горках
Ствараліся рабочыя факультэты (рабфакі) для падрыхтоўкі
рабоча-сялянскай моладзі да паступлення ў вышэйшыя
навучальныя ўстновы.
Пачалося вылучэнне на адказную работу ў партыйныя і
савецкія органы ўлады прадстаўнікоў карэннай нацыі, г.зн.
беларусаў. Такая палітыка атрымала назву карэнізацыі. Да канца
20-х гг. доля беларусаў у адміністрацыйных установах
перавысіла 50%.
Арганізоўвалася навукова-даследчая дзейнасць па ўсебаковым
вывучэнні Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай
культуры (Інбелкульт), ператвораны ў 1929 г. у Беларускую
акадэмію навук. Яе ўзначаліў вядомы гісторык Усевалад
Ігнатоўскі.
АН БССР
У.Ігнатоўскі
В.Ластоўскі
Крыж Ефрасінні
Полацкай
Першымі акадэмікамі сталі Янка Купала,
Якуб Колас, Цішка Гартны. У кіраўніцтве
акадэміі быў Вацлаў Ластоўскі, які ў той
час з’яўляўся кіраўніком Беларускага
дзяржаўнага музея. Ён вярнуўся з-за мяжы
пасля амністыі і арганізаваў экспедыцыі па
вывучэнні культуры Беларусі, у выніку якіх
быў знойдзены крыж Ефрасінні Полацкай.
У гады беларусізацыі паспяхова развівалася тэатральнае
мастацтва.
Пад кіраўніцтвам выдатнага беларускага рэжысёра
Е.Міровіча адбывалася станаўленне Першага Беларускага
Дзяржаўнага тэатра (БДТ-1), вядомага сёння як Нацыянальны
акадэмічны тэатр імя Я.Купалы.
БДТ-1
Трупа Беларускага дзяржаўнага
тэатра
У Віцебску дзейнічаў БДТ-2
(цяпер Нацыянальны
акадэмічны драматычны тэатр
імя Я.Коласа). У той час там
працавала выдатная актрыса
С.Станюта.
Тэатр імя Я.Коласа
Узнік незвычайны тэатр – Беларускі
дзяржаўны вандроўны тэатр (БДТ-3)
пад кіраўніцтвам Уладзіслава Галубка.
Тэатр праіснаваў 17 гадоў і ўвесь час
карыстаўся вялікім поспехам у
гледачоў.
У.Галубок
Значныя поспехі былі дасягнуты
ў развіцці беларускай літаратуры.
У 20-я гг. былі апублікаваны
паэмы “Новая зямля” і “Сымонмузыка”, у якіх Я.Колас
адлюстраваў жыццё, працу і
духоўны свет простых людзей
дарэвалюцыйнай Беларусі.
Выйшла другая частка трылогіі
Я.Коласа “На ростанях” –
аповесць “У глыбі Палесся”.
Менавіта ў гэты перыяд урад
БССР прысвоіў Я.Купалу і
Я.Коласу ганаровыя званні
народных паэтаў Беларусі.
Я.Колас і Я.Купала
У гэты час з’явіліся творы маладых беларускіх пісьменнікаў
М.Чарота, К.Чорнага, М.Лынькова, К.Крапівы і інш.
У гады беларусізацыі адбывалася
станаўленне беларускага савецкага
кіно. У 1926 г. па матывах аповесці
М.Чарота “Свінапас” быў створаны
першы беларускі мастацкі героікапатрыятычны фільм аб
грамадзянскай вайне “Лясная быль”.
Кадр з фільма “Лясная быль”
Яго рэжысёр Юрый Тарыч унёс вялікі
ўклад у развіццё кінематографа. У 1928 г.
у Ленінградзе адкрылася кінастудыя
мастацкіх фільмаў “Савецкая Беларусь” (з
1939 г. – у Мінску, з 1946 г. называецца
“Беларусьфільм).
Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі
кароткім. Змена палітычнага курсу,
звязаная з адмовай ад нэпа, прывяла да
спынення палітыкі беларусізацыі.
Ю.Тарыч
Палітычны рэжым у канцы 1920-х – 1930-я гг.
Палітычны рэжым, усталяваны ў
БССР характарызуецца як сталінскі
таталітарны рэжым. Гэта такая
форма дзяржаўнай улады, пры якой
ажыццяўляецца поўны (татальны)
кантроль дзяржавы над усімі галінамі
жыцця грамадства. Такому
палітычнаму рэжыму ўласціва
наяўнасць усеагульнай дзяржаўнай
ідэалогіі, г.зн. сістэмы поглядаў, пры
якой адмаўлялася каштоўнасць
асабістага чалавечага жыцця,
абвяшчаўся класавы падыход у
будаўніцтве новага сацыялістычнага
ладу, звязаны з тэорыяй пра
абвастрэнне класавай барацьбы па
меры руху да сацыялізму.
Ва ўмовах, калі Савецкі Саюз заставаўся адзінай
сацыялістычнай краінай у свеце, якая праводзіла ў жыццё свой
план мадэрнізацыі грамадства (індустрыялізацыя,
калектывізацыя, “культурная рэвалюцыя”), усталаяваўся
прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады
дзейнічалі толькі з дапамогай адміністрацыйна-камандных
метадаў кіравання.
З сярэдзіны 30-х гг. у
рэспубліцы штучна
ўмацоўваецца рэжым
асабістай улады, які
звязаны з узнікненнем
культу асобы Сталіна.
У гэты час пачалося
ўзвялічванне ролі аднаго
чалавека, прыпісванне яму
вызначальнага ўплыву на
ход гістарычных падзей.
Асноўныя падзеі грамадскапалітычнага жыцця БССР былі
звязаны са спыненнм нэпа і
беларусізацыі, разгортваннем
рэпрэсій і абвінавачанняў. У гэтых
умовах Саветы, грамадскія
арганізацыі, нізавыя органы самой
партыі страчвалі сваю ролю.
Павялічвалася роля Народнага
камісарыята ўнутраных спраў
(НКУС), які стаў выкарыстоўвацца
для распраў з тымі, чыя пазіцыя
супрацьстаяла ці не супадала са
сталінскай.
У 1937 г. была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў
замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку
права выбіраць і быць выбраным у дзяржаўныя органы ўлады.
Але на самой справе ва ўмовах
існавання аднапартыйнай палітычнай
сістэмы трапіць у органы ўлады
(вышэйшым з’яўляўся Вярхоўны Савет
БССР) маглі па падрыхтаваных спісах
толькі члены Камуністычнай партыі або
беспартыйныя, якія падтрымлівалі
палітыку адзінай існуючай партыі.
Такі безальтэрнатыўны парадак
выбараў органаў улады, калі адна
кандыдатура, узгодненая з мясцовым
партыйным кіраўніцтвам, прэтэндуе на
адно месца, характарызуецца як “выбар
без выбару”.
Рэпрэсіі адбыаліся ў сувязі з
правядзеннем палітыкі
ліквідацыі кулакоў як класа.
З 1929 г. пачалося
“раскулачванне” і высылка ў
аддаленыя раёны заможных
сялян, якія выступалі супраць
прымусовага стварэння
калгасаў.
Я.Купала
У сувязі са спыненнем беларусізацыі былі
абвінавачаны ў “нацыянал-дэмакратызме”
прадстаўнікі культуры Беларусі. Роля
кіраўніка “Саюза вызвалення Беларусі” (якога
ўвогуле не існавала) прыпісвалася Я.Купалу.
У 1930 г. ён зрабіў спробу самагубства, які ў
перадсмяротным лісце адзначыў, што “лепш
смерць фізічная, чым палітычная”. Па справе
СВБ было арыштавана каля 100 чалавек.
Пікам рэпрэсій стаў 1937 г. У гэты час была пушчана ў ход
версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае
антысавецкае падполле, нацыянал-фашысцкая арганізацыя на
чале з кіраўнікамі рэспублікі М.Гікалам, А.Чарвяковым,
М.Галадзедам. У выніку былі рэпрэсіраваны 99 першых
сакратароў райкомаў КП(б)Б з 101, якія былі ў той час на
тэрыторыі БССР.
М.Галадзед
М.Гікала
А.Чарвякоў
Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага
курсу і беспамылковасць палітыкі І.Сталіна. Ахвярамі рэпрэсій
сталі многія жыхары Беларусі. Месца масавых растрэлаў і
пахаванняў ахвяр сталінских рэпрэсій, якое знаходзіцца ў
лясным масіве пад Мінскам, называецца Курапаты.
Курапаты
Татлітарны палітычны рэжым (яго яшчэ называюць
“сталіншчынай”) забяспечыў усталяванне цэласнай грамадскай
сістэмы, якую гісторыкі характарызуюць як дзяржаўны
сацыялізм. Пры ім функцыі па распараджэнні палітычнай уладай
аказаліся адчужанымі ад большасці простых людзей і
ажыццяўляліся партыйна-дзяржаўным апаратам.
“Культурная рэвалюцыя”
Развіццё культуры Беларусі ў канцы 1920-х
– 30-я гг. атрымала назву “культурнай
рэвалюцыі”. У яе выніку была ліквідавана
непісьменнасць, уведзена ўсеагульнае і
абавязковае пачатковае, а затым і сямігадовае
навучанне.
М.Лынькоў
У галіне літаратуры адным з лепшых
твораў стала аповесць Я.Коласа
“Дрыгва”, прысвечаная дзеду талашу.
М.Гарэцкі напісаў раманы-хронікі
“Камароўская хроніка” і “Віленскія
камунары”. М.Лыньковым была
створана аповесць “Міколка-паравоз”, а
Я.Маўрам – “Палескія рабінзоны”.
Важнай падзеяй у
галіне музычнага
мастацтва стала
адкрыццё ў 1932 г.
Беларускай
дзяржаўнай
кансерваторыі.
У 1937-38 гг.
была заснавана
Беларуская
дзяржаўная
філармонія.
Праз год
пачаў
дзейнічаць
Беларускі тэатр
оперы і балета.
У 30-я гг. былі створаны вядомыя беларускія оперы “У пушчах
палесся” А.Багатырова, “Кветка шчасця” А.Туранкова, першы
нацыянальны балет “Салавей” М.Крошнера.
Беларускія мастакі В.Волкаў, Я.Зайцаў стваралі карціны,
галоўным чынам прысвечаныя рэвалюцыйным падзеям і
ўстанаўленню савецкай улады, героіцы грамадзянскай вайны і
мірнага будаўніцтва.
Беларускі кінематограф стаў гукавым. У
гэты час з’яўляюцца фільмы для дзяцей,
экранізуюцца літаратурныя творы.
Пануючай з’яўляецца тэматыка, звязаная з
будаўніцтвам у рэспубліцы сацыялізму.
Развіццё беларускага кіно было звязана з
імем славутага рэжысёра У.Корш-Сабліна.
У.Корш-Саблін
Развіццё архітэктуры значна змяніла знешняе аблічча гарадоў.
Па праектах архітэктара І.Лангбарда і яз яго удзелам у Мінску
былі пабудаваны Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, галоўны
корпус Акадэміі навук, Дом Саветаў у Магілёве. Ва ўнутраным
афармленні Дома ўрада прымалі ўдзел скульптары З.Азгур,
А.Бембель.
Дом Чырвонай Арміі
Дом урада
У галіне літаратуры і мастацтва ўлады праводзілі ў жыццё
прынцып сацыялістычнага рэалізму. Згодна з ім адбывалася
ідэалізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне
грамадскага ладу. Савецкі чалавек стаў паказвацца як творца і
гаспадар новага жыцця. Адлюстроўваліся пераважна падзеі
сацыялістычнага будаўніцтва. А творчасць тых дзеячаў
культуры, якія не прытрымліваліся гэтага прынцыпу, была
абмежавана, іх культурныя ўстановы, напрыклад, тэатр
У.Галубка, расфарміраваны.
Супярэчлівасці ў развіцці
культуры праявіліся ў
палітыцы абмежавання
выкарыстання беларускай
мовы. У 1933 г. была
праведзена рэформа
беларускага правапісу, у выніку
якой беларуская мова было
набліжана да рускай.