Усталяванне таталітарнага рэжыму. Культурныя пераўтварэнні

Download Report

Transcript Усталяванне таталітарнага рэжыму. Культурныя пераўтварэнні

Усталяванне
таталiтарнага рэжыму.
Культурныя
пераўтварэннi.
Грамадска-палiтычнае жыццё ў канцы
20-х - 30-я гг. i зацвярджэнне дыктатуры


Палiтычны рэжым, што ўсталяваўся ў 20-я гг. у
Савецкай Беларусi, лiчыцца рэжымам аўтарытарнага
цэнтралiзму - гэта значьщь бясспрэчнага
падначалення цэнтральнай уладзе, на чале якой у
канцы 20-х гг. стаў І. Сталiн. Прыход Сталiна да
ўлады суправаджаўся спыненнем НЭПа i
замацаваннем адмiнiстрацыйна-камандных метадаў
кiравання грамадствам. 3 сярэдзiны 30-х гг. у
рэспублiцы штучна умацоўваецца рэжым асабiстай
улады, цi культу асобы.
Саветы, грамадскiя арганiзацыi, нiзавыя органы
самой партыi страчвалi ў гэтых ўмовах сваю ролю. У
той жа час павялiчылася роля Народнага камiсарыята
ўнутраных спраў (НКУС), якi стаў выкарыстоўвацца
для распраў з тымi, чыя пазiцыя супрацьстаяла
сталiнскай. У рэспублiцы усталяваўся таталiтарны
рэжым.
М. Ф. Гiкала


А.Р. Чарвякоў
Гiстарычны факт. У 1936 г. была
прынята Канстытуцыя СССР, наэваная
ў гісторыі Канстытуцыяй
«перамогшага сацыялiзму», у якой
абвяшчаўся шэраг дэмакратычных
правоў i свабод, у тым лiку права
выбiраць i быць выбраным у
дэяржаўныя органы ўлады. Але гэта
на самай справе не ажыццяўлялася.
Пункт гпеджання. Аб Tым, што гэта
так, сведчаць тыя хвалi рэпрэсiй, што
пракацiлiся да i пасля прыняцця
Канстытуцыi 1936 г. Так, у 1937 г.
была пушчана ў ход версiя аб тым,
што ў Беларусi дзейнiчае
разгалiнаванае антысавецкае
падполле, нацыянал-фашысцкая
арганiзацыя на чале э кipaўнiкaмi
рэспублiкi М. Ф. Гiкалам,
А. Р. Чарвяковым, М. М. Галадэдам.



Гiстарычны факт. У выніку масавых чыстак i
палiтычнага тэрору рэспублiканская партыйная
арганiзацыя страцiла 40% свайго складу, былi
рэпрэсiраваны 99 першых сакратароў райкомаў
КП(б)Б з 101 райкома, якiя былi ў той час на
тэрыторыi БССР.
Слова Удзельнiку. Нарком НКУС БССР Б. Берман,
лiчыў, што тэмпы барацьбы з «вopaгaмi народа»
адстаюць ад паказчыкаў у aстaтнix рэспублiках. Ён
гаварыў, што «трэба канчаць допыты ў белых
пальчатках ... Кожны следчы пaвiнeн выкрываць не
меней аднаго арыштаванага ў суткi, а лепей - двух».
Гiстарычны факт. У 1939 г., у час знаходжання на
пасадзе кipaўнiкa НКУС БССР Л. Цанавы, было
арыштавана 27 тыс. чалавек. Амаль па 900 чалавек у
дзень. Паводле падлiкаў вучоных, у 30-40-х гг. было
рэпрэсiравана каля 600 тыс. чалавек.
Характэрныя рысы грамадскага жыцця
Татальная цэнтралізацыя
ўсімі сферамі грамадскага
жыцця
Дзяржаўны тэрор
(арганізацыя масавых рэпрэсій і
ўтварэнне лагераў з
прымусовай працай)
Інтэнсіўны і стратны гаспадарчы
і палітычны механізм
Выхад карацельных органаў
з падпарадкавання законам
і грамадству
Адміністрацыйна-камандныя
метады
Зрошчванне партыйнага і
дзяржаўнага апарату
Кантроль выканаўчых органаў
над выбарнымі
Адмова ад каштоўнасцей
папярэдніх формаў дэмакратыі,
адхіленне мас ад кіравання і
фармалізацыя інстытутаў
дэмакратыі,
абагатварэнне ўлады да
культу асобы

Кульмiнацыяй паклёпнiцкай кампанii стала
справа, якая атрымала назву «Саюза вызвалення
Беларусi» (СВБ). У 1931 годзе быццам бы за
прыналежнасць да яе было асуджана 90 чалавек,
галоўным чынам работнiкаў культуры, навукі,
мастацтва.
Слова ўдзельнiку. Роля кipaўнiкa СВБ
адводзiлася народнаму пicьмeннiку Янку Купалу.
Але паэт не даў магчымасцi справакаваць сябе i,
вярнуўшыся дахаты пасля чарговага допыту ў
лiстападзе 1930 года, зрабiў спробу самагубства.
«Лепш смерць фiзiчная, чым палiтычная»,- пicaў
ён у перадсмяротным лiсце да
А. Р. Чарвякова.
Янка Купала
Культурныя пераўтварэнні


У перыяд «вялiкага пералому», «штурмаў»
iндустрыялiзацыi i калектывiзацыi, разам з нацiскам
на сялянства, быў нанесены моцны ўдар па
нацыянальнай iнтэлiгенцыi.
На беларускую iнтэлiгенцыю, якая ў асноўным
выйшла з сялянства, павесiлi ярлык «нацыяналдэмакратызму», пад якi падвялi нiбыта варожую
савецкаму ладу дзейнасць з мэтай рэстаўрацыi
капiталiзму ў Беларусi. Першымi ў нацыяналдэмакратызме былi абвiнавачаны А. Р. Чарвякоў,
З. Ф. Жылуновiч, У. М. Ігнaтoўcкi. Лёс ix склаўся
трагiчна. Не вытрымаўшы цяжару абвiнавачвання,
яны скончылi жыццё самагубствам.



Гiстарычны факт. Па пастанове СНК БССР «Аб
зменах i спрашчэннях беларускага правапiсу» ад
25 жнiуня 1933 г. была праведзена рэформа
беларускай мовы, у выніку чаго яна значна
наблiзiлася да рускай мовы.
Адначасова пачалося скарачэнне колькасцi
беларускамоуных (школ, змяншэнне выданняў
беларускiх кніг i газет, замена кіраўнікоў
беларускага паходжання ў партыйна-дзяржаўным
апараце.
Але i ў гэтых умовах беларуская культура
працягвала развiвацца.
Поспехі культурнага развіцця




Першачарговая задача культурнага развiцця
заключалася ў лiквiдацыi непiсьменнасцi. Вось
якiмi тэмпамi яна праходзiла:
1897г. – 32% пісьменных на тэрыторыі
рэспублікі;
1927г. – 60% пісьменных на тэрыторыі
рэспублікі;
1939г. – 80,8% пісьменных на тэрыторыі
рэспублікі.


Адначасова праводзiлiся рэформы ў галiне
школьнай адукацыі: было ўведзена ўсеагульнае i
абавязковае пачатковае навучанне, а затым i
сямiгадовае.
У галiне лiтаратуры i мастацтва ўлады
запатрабавалi паслядоўнага правядзення
прынцыпу сацыялiстычнага рэалiзму,
лагiчным вынікам чаго з'явiлася iдэалiзацыя
рэвалюцыйныx падзей i iснуючага ў кpaiнe
грамадскага ладу. Наперакор праўдзе савецкi
чалавек стаў nрадстаўляцца як творца i гасnадар
новага жыцця.


У 1928 годзе ў Ленiнградзе адкрылася кiнастудыя
мастацкiх фiльмаў «Савецкая Беларусь»,
пераведзеная ў канцы 30-х гадоў у Мінск.
Важнымi падзеямi ў галiне музычнага мастацтва
стала першая беларуская сiмфаньета «Беларускiя
карцiны» (аўтар М. Чуркiн) i адкрыццё ў 1932
годзе Беларускай дзяржаўнай кансервaтopыi.
Праз год пачаў дзейнасць Беларускi тэатр оперы i
балета. У 1937-1938 гг. была заснавана
Беларуская дзяржаўная фiлармонiя.

У 1934 годзе ў Гомелi быў пабудаваны першы ў БССР
шматпавярховы жылы дом. Зменам у аблiччы гарадоў
садзейнiчала творчасць тaкix архiтэктараў i
скульптараў, як, напрыклад, І. Лангбард, З. Азгур,
А. Бембель, якiя прымалi ўдзел у афармленнi Дома
ўрада у Мінску.
І. Лангбард
З. Азгур


Увесь комплекс пераўтварэнняў у галiне
культуры, нaвукi, адукацыi, лiтаратуры,
мастацтва атрымаў назву «культурнай
рэвалюцыi».
У выніку правядзення культурнай рэвалюцыi ва
ўмовах таталiтарнай дзяржавы ў савецкiх
грамадзян выхоўвалася пачуццё гонару за сваю
дзяржаву, але разам з гэтым i пачуццё па
корнасцi той iдэалогiі, якая панавала ў той час.
Вывады



Грамадска-палiтычнае жыццё ў канцы 2030-х
гадоў
характарызавалася
ўсталяваннем
таталiтарнага палiтычнага рэжыму.
Культурная рэвалюцыя ў БССР прывяла да
павышэння культурнага ўзроуню мас, аднак
абярнулася
абмежаваннямi
ў
развiццi
нацыянальнай
культуры
i
насаджэннем
марксicцкай iдэалогii.
Да канца 30-х гг. у выніку шырока рэкламуемых
сацыялiстычных пераўтварэнняў у БССР склалася
цэласная грамадская сiстэма пад назвай
«сацыялiзм». А больш дакладна - быў
«дзяржаўны сацыялiзм». Ён характарызаваўся ў
галiне эканомiкi гаспадараннем дзяржаунай
уласнасцi на сродкi вытворчасцi, у тым ліку
зямлю, а ў сферы палiтыкi - таталiтарызмам.
Паняцці да тэмы:



Культ асобы (лац. cultus - пакланенне) узвялiчванне ролі аднаго чалавека, прыпiсванне
яму вызначальнага ўплыву на ход гiстарычных
падзей.
Таталiтарны рэжым (лац. tatalitas - цэльнасць,
паўната) - форма дзяржаунай улады, пры якой
ажыццяўляецца поўны (татальны) кантроль над
yciмi сферамi жыцця грамадства, забаронены
дэмакратычныя арганiзацыi i лiквiдаваны
канстытуцыйныя правы i свабоды грамадзян.
Ідэалогія (грэч. idea – ідэя, паняцце) – сістэма
прававых, палітычных, маральных, філасофскіх,
рэлігійных,мастацкіх поглядаў і ідэй, якія належаць
групе людзей ці палітычнай партыі.
Пытанні і заданні:




1. Што значыць тэрмiн «таталiтарны
рэжым»?
2. У чым сутнасць «дзяржаўнага
сацыялiзму»?
3. Што прадстаўлялі сабой масавыя
рэпрэсiі ЗО-х гадоў у Беларусi.
4. Хто такiя «нацдэмы»?