Паходжанне назваў абласных цэнтраў Беларусі
Download
Report
Transcript Паходжанне назваў абласных цэнтраў Беларусі
Паходжанне назваў
абласных цэнтраў
Беларусі
Зараз у нашай краіне існуе шэсць
абласных цэнтраў. Ўсе яны маюць
свой канкрэтны адрас у выглядзе
геаграфічных іменаў: Гомель,
Мінск, Брэст, Віцебск, Магілеў і
Гродна.
Мінск
• Першапачаткова старажытнаруская назва сталіцы
нашай краіны амаль да ХVI стагоддзя гучала як
Менеск. Праз шмат стагоддзяў назва Менеск
трансфармуецца ў Менск. Некаторыя даследчыкі
лічаць, што назва горада ўтворана ад славянскага
слова «мена» - мяняць, бо знаходзіўся Менск на
скрыжаванні гандлёвых шляхоў. У пачатку ХХ
стагоддзя беларускія гісторыкі выказалі думку, што
летапісны Менск першапачаткова размяшчаўся за
межамі сучаснага горада і стаяў на рачулцы Менцы,
маленькім прытоку Пцічы. Даследчыкі не
выключаюць існаванне якой-небудзь іншай Менкі,
якая ўпадае ў Свіслач ці таго, што цяперашняя Няміга
магла называцца Мянігай.
• Да нашых часоў жыве легенда пра знакамітага асілка
Міньске, які пабудаваў на рацэ Свіслач млын, дзе
малолі муку не з пшаніцы, а з камянеў. Хлебам з
гэтай мукі частавалі ворагаў, каб тыя не квапіліся на
слаўны горад Менск.
Гомель
• Існуе не адна версія паходжання назвы
•
горада Гомеля. Адна з самых
распаўсюджаных - імя гораду даў ручай
Гамеюк, які ўпадаў у раку Сож ля падножжа
ўзгорка, дзе і было заснавана калісьці першае
паселішча.
Назва рэчкі Гамеюк можа адбывацца ад
фінскага homma joki «хуткая рака».
• Назва «Гомей» неразгаданага паходжання.
Некаторыя даследчыкі лічаць, што гэтае слова
магло адбыцца ад назвы роду, які пасяліўся на
тэрыторыі цяперашняга Гомеля, або ад імя
заснавальніка роду. Паводле іншай версіі, у аснове
назвы горада ляжыць старажытнаславянскае слова
«гомъ» у значэнні «узгорак, узвышша над ровам,
нізінай». На працягу 700 гадоў сустракаюцца самыя
разнастайныя напісанні: Гомь, Гом'е, Гомъи і Гомей.
Існуе такая легенда, што назва “Гомель” ўзнікла ад
слоў-выкрыкаў «Го-о-о-о! Мель! Мель!» - так
плытагоны, якія праходзілі праз лукавіну Сожа
перад самым паселішчам, папярэджвалі наступных
за імі напарнікаў, што трэба праявіць
асцярожнасць, каб не сесці на мель.
• Ёсць меркаванне, што назва Гомель паходзіць ад імя ўласнага Гом з
даданнем фарманта-ль: Гом ль = Гомль - Гомель. Існуе і іншае
меркаванне, згодна з якім назва Гомель ўтварылася ад старога тэрміна
гомел – кавалак цвёрдай зямлі. Так, у гутарковай мовы народаў
Пасожжа па наш час ўжываецца слова гамелак - кавалак цвердай зямлі
на раллі.
Магілёў
• Узнік горад Магілёў на высокім ўзгорку каля лукавіны
Дняпра пры ўпадзенні ў яго рэчкі Дубравенкі. У адной
легендзе гаворыцца пра тое, што ў старажытныя часы ў
непраходных лясах, дзе рэчка Дубравенка ўпадае ў Днепр,
некалі жыў асілак Машэка. Перад вяселлем Машэка захацеў
зарабіць грошаў і пагнаў па Дняпры плыты да горада Кіеву.
У той час мясцовы князь закахаўся ў нявесту Машэкі і
гвалтам узяў яе ў свой замак. Машэка вырашыў адпомсціць
князю. Асілак пасяліўся сярод непрыступнай векавой
пушчы, і стаў разбойнікам.. Аднойчы на глухой лясной
дарозе Машэка высачыў князя з яго прыгожай жонкай і
світай, напаў на іх, забіў князя, а жонку прывеў да сябе ў
бярлогу, дзе ен жыў. Аднак, княгіня, якая ўжо
прызвычаілася да раскошы ў палацы, не змагла пагадзіцца
на жыццё ў лясной пушчы. Калі Машэка заснуў, яна
закалола яго нажом. На месцы гібелі Машэкі разбойнікі і
простыя людзі на беразе Дняпра насыпалі курган - магілу.
• Іншыя гісторыкі лічаць, што заснавальнікам горада была
канкрэтная, гістарычная асоба - Леў Данілавіч Могий кіеўскі князь, які, па сведчанні гістарычных дакументаў,
заснаваў замак на месцы сучаснага горада. Ёсць і такое
меркаванне, што назва узнікла ад слова магілы. Так
называліся ўзнёслыя месцы (горы) у XIII стагоддзі, на якіх
паўстаў Магілеў. Назва Магілеў і азначае пасяленне, якое
ўзнікла сярод магіл (узвышшаў, насыпаў).
Брэст
• Старажытная назва Брэста – Бярэсце,
як сведчанне таго, што на гэтым месцы
шмат стагоддзяў назад вялася
нарыхтоўка бяросты. Так у
старажытнасці мясцовыя жыхары, для
якіх характэрны палескі гоман, называлі
верхні пласт кары бярозы. Знешні бок
бяросты звычайна белага колеру з
шараватым адценнем, радзей ружавата-карычневага.
• Жыхары горада Бярэсця называліся
берасцяне .
Віцебск
• Віцебск (летапісны Видбеск, Видебск,
Витепеск, Витьбеск) - горад у паўночнаўсходняй частцы Беларусі, адміністрацыйны
цэнтр Віцебскай вобласці, адзін з самых
старажытных гарадоў Рэспублікі Беларусь.
Размешчаны на беразе Заходняй Дзвіны.
Упершыню ў старажытнарускіх летапісах
згадваецца пад 1021 годам. Першае
ўзгадванне аб ім у Віцебскім летапісу
адносіцца да 947 года. Як большасць гарадоў
Усходняй Еўропы, Віцебск паўстаў у зліцці
двух рэк - Заходняй Дзвіны, якая нясе свае
воды ў Балтыйскае мора, і Віцьбы. Ад імя
апошняй горад Віцебск і атрымаў сваю назву.
Гродна
• Гродна (Гродна, Горадня, Гародня і г. д.) - адзін са
старажытных гарадоў Беларусі. Ужо ў часы
Старажытнай Русі горад стаў яе важным бастыёнам
на паўночна-заходнім рубяжы. З гэтым звязваюць і
паходжанне самой назвы горада, якая ўзнік ад слова
«гарадзіць», «агароджваць». У старажытных
летапісах ен часта згадваецца пад імём Гародна або
Городзень. Таксама існуе версія, што назва горада
паходзіць ад назвы ракі Горадня. Не выключаюць і
паходжанне назвы горада ад ракі Неман, якая раней
называлася Кронан.
• Паводле Шведу, тапонім Городенъ утвораны
коранем «горад» і суфіксам «енъ».
Разважаючы аб абарончых функцыях
тагачаснага грамадства, робіцца выснова,
што корань «горад» (ад дзеяслова гарадзіць)
значыць абарона; суфікс «енъ», па
сцвярджэнні беларускага мовазнаўцы П. У.
Сцяцко, надае слову горад (абарона)
прасторавае значэнне. Такім чынам робіцца
заключэнне, што слова Городенъ значыць
«абаронца сваёй краіны».
Дзякуй за ўвагу!