Transcript Document

Гурыновіч Алена Анатольеўна,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоўная родная мова!
І ўсё мілагучна для слыху майго:
І звонкае “дзе”, і густое “чаго”.
П. Панчанка
Мэты:
• актуалізаваць,
сістэматызаваць
і
паглыбіць веды вучняў аб слове і яго
лексічным значэнні;
• фарміраваць уменні і навыкі вызначаць
лексічнае значэнне слова па слоўніку і
самастойна;
• садзейнічаць развіццю маўлення і
моўнай культуры; пашыраць слоўнікавы
запас;
• вучыць беражліва адносіцца да слова;
прывіваць любоў да працы
Слова
Лексічнае
значэнне
Граматычнае значэнне
Абсурд
Недарэчнасць,
бязглуздзіца, лухта
(што?) Назоўнік мужчынскага
роду, у адзіночным ліку, назоўным
склоне
Адвечны
Які існуе з самага
пачатку; даўні,
спрадвечны
(які?) прыметнік у форме
мужчынскага роду, у адзіночным
ліку, назоўнага склону
Нясу
Перамяшчаю разам з
сабою
(што раблю?) Дзеяслоў у форме
цяперашняга часу, 1-й асобы,
адзіночнага ліку
Паднясу
Перамяшчу разам з
сабою
(што зраблю?) Дзеяслоў у форме
будучага часу, 1-й асобы,
адзіночнага ліку
Выберыце правільнае сцвярджэнне
1. Лексічнае значэнне – гэта:
а) абазначэнне словам прадмета, з’явы, паняцця;
б) навука аб гуках мовы.
2. Граматычнае значэнне – гэта:
а) навука аб правільным вымаўленні гукаў;
б) агульнае значэнне слоў пэўнай часціны мовы (назоўнікаў,
прыметнікаў, дзеясловаў і інш.).
3. Граматычнае значэнне слова вызначаем з дапамогай:
а) канчаткаў;
б) прыставак;
в) націску (важу – ва жу);
г) кораня.
Прачытайце тэкст. Назавіце лексічнае і граматычнае значэнне
выдзеленых слоў. Выпішыце са сказаў першага абзаца спачатку дзейнік з
даданым членам сказа, які дапаўняе яго, а потым – выказнік з даданым
членам сказа, які дапаўняе яго. У дужках пастаўце пытанні да даных
членаў сказа.
Раніцою церушыў лёгкі ціхі рэдкі сняжок. І хмар на небе
нібыта не было, а вялікія сняжынкі павольна апускаліся на лес.
Недзе апоўдні падзьмуў лёгкі ветрык. Ён падхопліваў
сняжынкі і насіў іх у паветры.
У вершалінах хвой чуўся шум з ціхім свістам, а сняжынкі
імкліва ўзнімаліся ўгару, і, здавалася, ніводная з іх не трапляла на
дол. Але гэта толькі здавалася, бо ўсе звярыныя сляды знікалі на
вачах.
Нечакана з’явілася вялікая шэрая птушка і села на бярозе.
Праз хвіліну з’явілася другая і села на суседняй бярозе. Гэта былі
цецярук з цяцеркаю. Цецерукі карміліся: шчыпалі на галінках
пупышкі – свой асноўны зімовы ласунак.
(З. Бяспалы)
Растлумачце правапіс выдзеленых літар у словах.
У слоўнікавы артыкул уваходзяць:
• загаловачнае слова;
• граматычная характарыстыка;
• лексічнае значэнне слова;
• прыклады ўжывання.
Узор. Палеміка, -і, ж. спрэчка
пры абмеркаванні навуковых,
палітычных, літаратурных
пытанняў. Літаратурная палеміка
Фізкультхвілінка
Прачытайце і адгадайце загадку.
У ваду нырае смела,
Хатку ён будуе ўмела.
Пад вадой і на вадзе
Будаўніцтва ён вядзе.
• Выпішыце з “Тлумачальнага слоўніка” значэнне
слова “бабёр”. Падумайце, якая розніца ў апісанні
гэтай жывёлы ў загадцы і ў “Тлумачальным слоўніку”.
• Выпішыце словазлучэнні, у якіх адно са слоў дае
характарыстыку бабру. Да якіх часцін мовы належаць
гэтыя словы?
• У словах “вадзе”, “вядзе” пішам літары д, з. А як
чытаем?
Лінгвістычная віктарына
Знайдзіце словы па іх лексічным значэнні
1. Галоўны член сказа , які абазначае, што гаворыцца
пра дзейнік. Ён звязаны з дзейнікам і адказвае на
пытанні: Што робіць прадмет? Што зрабіў
прадмет? Які ён? Хто ён такі? Што ён такое?
2. Адно ці некалькі слоў, якія называюць таго, да
каго звернута мова.
3. Даданы член сказа, які абазначае прадмет і
адказвае на пытанні ўскосных склонаў.
4. Раздел навукі аб мове, у якім вывучаюцца гукі
мовы.
5. Усе літары, размешчаныя ў пэўнай паслядоўнасці.
6. Гукі мовы, пры вымаўленні якіх паветра свабодна
праходзіць праз поласць рота.
Выказнік
Зваротак
Дапаўненне
Фанетыка
Алфавіт
Галосныя
гукі
Гульня “Як найхутчэй”
З дапамогай націскаў вызначце лексічнае і
граматычнае значэнні слоў густы
(гу
сты), га дкі (гадкі ), ста лы
(сталы ), жылы (жы лы).
Устаўце замест кропак падобныя словы:
… (любыя) сябры, пытанні; … (вараны) рак,
конь
Працуем з падручнікам
• Практыкаванне 94.
Прачытайце тэкст
заснавальніка беларускага
мовазнаўства Я. Ф. Карскага.
Якую ролю слова ў мове ён
падкрэслівае? Якімі спосабамі
могуць раскрывацца лексічныя
значэнні слоў у тлумачальным
слоўніку?
Працуем з падручнікам
Практыкаванне 94. Прачытайце
Юнак, хлопец, нежанаты малады
тэкст
заснавальнік
беларускага
Дзяцюк,
- а, м.
чалавек,
кавалер.
мовазнаўства Я.Трапічныя
Ф. Карскага
і
Апісальны
непраходныя
Джунглі,
-яў.
лясы.
скажыце,
якую балоцістыя
ролю слова
ў мове
Праз родавае паняцце
ён падкрэслівае. Якімі спосабамі
Драма, - ы, ж.
Літаратурны твор
можнапразраскрыць
лексічнае
Тлумачэнне
часткі
слова, з якіх яно
значэнне слова?
складаецца
Падбор блізкіх па значэнні
слоў (сінанімічны)
Дудар, - а, м.
Той, хто іграе на дудзе.
Вызначце, якім спосабам растумачана
лексічнае значэнне слоў.
 Бактэрыя – мікроб.
 Бакалаўр – у заходнееўрапейскіх
універсітэтах даўней, а ў Англіі і
цяпер: ніжэйшая вучоная ступень.
 Алюміневы – зроблены з
алюмінію.
 Бондар – майстар, які вырабляе
бочкі.
 Клапатлівы – паглыблены ў
клопаты; які патрабуе клопатаў.
Працуем з падручнікам
Практыкаванне 95.
Запішыце значэнні слоў
паводле прыведзеных узораў.
Адважны –
Васілёк –
Абаранак –
Сталявар –
Працуем з небыліцай
На бярозе рак,
У рачулцы грак,
На канапе крот,
А у норцы кот.
• Чаму важна ведаць дакладнае значэнне слоў?
• Якія часціны мовы найбольш часта ўжываюцца
ў тэксце?
Узбагачаем мову
Раскрываючы дужкі, запішыце словы з выбарам літар,
растлумачце іх правапіс. Выразна прачытайце
вершаваныя радкі Якуба Коласа.
Я насыплю горку
Жоўтага п(е, я)сочку;
Правяду разорку
Бел(е, я)нькім кіёчкам.
Шу-шу-шу! – п(е,я)сочак
Шурхнуў залаценькі.
П(е, я)сок – мой дружочак,
Дробненькі-драбненькі.
На п(е,я)сочку зайкі
Кідаюць слядочкі…
Ой, якія байкі
Баюць мне п(е, я)сочкі!
Растлумачце сэнс выразу лексічнае
значэнне слова.
Якія спосабы тлумачэння лексічнага значэння слова вы ведаеце?
Адкажыце адным словам на
пытанне “Што гэта такое?”:
бінокль –
чайнік –
ліпа –
яблык –
вучаніца –
Беларусь –
Выберыце выраз
1. Усё зразумеў, магу дапамагчы
іншым.
2. Нічога не зразумеў.
3. Цікава.
4. Запомню надоўга.
5. Нецікава.
6. Сумна.
Дамашняе
заданне
§ 15, практ. 96.
Дзякуй за працу!