сінтаксіс як узровень мовы і раздзел граматыкі

Download Report

Transcript сінтаксіс як узровень мовы і раздзел граматыкі

СІНТАКСІС ЯК УЗРОВЕНЬ
МОВЫ І РАЗДЗЕЛ ГРАМАТЫКІ
СІНТАКСІС мовы – гэта адзін з яе ўзроўняў, на якім
паводле
пэўных
заканамернасцей
арганізуюцца
сінтаксічныя адзінкі для перадачы паведамленняў,
выяўляюцца функцыі розных граматычных адзінак.
СІНТАКСІС – гэта і раздзел навукі пра мову (раздзел
граматыкі), які вывучае пабудову і значэнне сінтаксічных
адзінак (словазлучэнні, сказы, звышфразавыя адзінствы,
фрагменты, закончаныя тэксты), сінтаксічныя адносіны і
сінтаксічныя сродкі.
Сінтаксіс – самы высокі ўзровень у сістэме мовы,
асноўная адзінка якога (сказ) выконвае выключна
важную ролю – выступае сродкам фармавання і
перадачы
звязных
паведамленняў,
сродкам
ажыццяўлення
зносін
паміж
людзьмі.
Аднак сказ як адзінка найвышэйшага сінтаксічнага
ўзроўню
мовы
выконвае
сваю
асноўную
камунікацыйную функцыю толькі ў цеснай сувязі з
адзінкамі ніжэйшых узроўняў. Так, фармальна сказы
будуюцца з улікам граматычнай
спалучальнасці
словаформ.
Інфармацыйны змест сказаў фармуецца іх граматычнай
структурай і лексічным напаўненнем. Спалучальнасць
слоў (а часам сінтаксічная роля словаформы і тып
сказа) залежаць і ад іх лексічнага значэння.
Такім чынам, сінтаксіс цесна звязаны з:
– марфалогіяй;
– лексікалогіяй;
– фанетыкай.








Асноўнымі паняццямі сінтаксісу з’яўляюцца:
сінтаксема,
сінтаксічная канструкцыя,
cінтаксічныя адносіны,
сінтаксічная сувязь,
сродкі сінтаксічнай сувязі,
сінтаксічнае значэнне,
сінтаксічная функцыя,
сінтаксічныя адзінкі.
СІНТАКСІЧНАЯ КАНСТРУКЦЫЯ – гэта сінтаксічнае
цэлае, у якім моўныя адзінкі (словы, словазлучэнні,
сказы) аб’ядноўваюцца паводле сваіх граматычных
уласцівасцей:
канструкцыя
словазлучэння,
канструкцыя простага сказа, канструкцыя складанага
сказа і г.д.
СІНТАКСІЧНЫЯ АДНОСІНЫ – гэта адносіны паміж
сінтаксічнымі адзінкамі або іх кампанентамі, якія
адлюстроўваюць характар структурна-сэнсавых
залежнасцей паміж імі.
Гэта адносіны паміж кампанентамі словазлучэння,
паміж членамі сказа, паміж часткамі складаных
сказаў і г.д. (прэдыкатыўныя і непрэдыкатыўныя).
СІНТАКСІЧНАЯ СУВЯЗЬ – гэта фармальнае
выражэнне адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі
або
іх
кампанентамі.
Асноўныя віды сувязі адпавядаюць характару
адносін паміж сінтаксічнымі адзінкамі: граматычна
раўназначныя адзінкі або кампаненты звязваюцца
паратаксіснай, ці злучальнай, сувяззю, а
граматычна
нераўназначныя
адзінкі
або
кампаненты – гіпатаксіснай, ці падпарадкавальнай,
сувяззю.
СРОДКАМІ СІНТАКСІЧНАЙ СУВЯЗІ служаць
канчаткі зменных часцін мовы, прыназоўнікі,
злучнікі і займеннікі, прыслоўі, часціцы,
мадальныя словы, парадак слоў і інтанацыя.
СІНТАКСІЧНАЕ ЗНАЧЭННЕ – функцыянальны
змест. 1) Унутраны бок, змест сінтаксічных
катэгорый і сродкаў (значэнне дзейніка, значэнне
дапаўнення). 2) Змест, які перадаецца выказванню
асаблівасцямі сітуацыі (сінтаксічнае значэнне часу
ў сказе).
СІНТАКСІЧНАЯ
ФУНКЦЫЯ
–
асаблівасці
ўжывання ў словазлучэнні і сказе, прызначэнне і
ўласцівасці дадзенай адзінкі як часткі больш
складанага сінтаксічнага цэлага.
СІНТАКСІЧНЫЯ АДЗІНКІ – гэта элементы
сінтаксічнага ўзроўню мовы, якія адрозніваюцца
паводле прызначэння і будовы.
СІНТАКСЕМА
–
гэта
мінімальная,
далей
непадзельная семантыка-сінтаксічная адзінка мовы,
якая адначасова выступае як носьбіт элементарнага
сэнсу і як канструкцыйны кампанент больш складаных сінтаксічных пабудоў (словазлучэння, сказа,
тэксту): словаформы са злосці, спрасоння маюць
значэнне прычыны, для шчасця, сумыслу – значэнне
мэты
і
г.д.
СЛОВАЗЛУЧЭННЕ – гэта сэнсава-граматычнае
аб’яднанне дзвюх і болей сінтаксем у ланцужку
выказвання, што ўзнікае толькі ў яго складзе ў адпаведнасці з пэўнымі задачамі камунікацыі і служыць
для перадачы семантыка-сінтаксічных адносінаў
паміж паняццямі пазамоўнай сітуацыі.
Паводле Н. Чалюк, СЛОВАЗЛУЧЭННЕ –
спалучэнне двух ці некалькіх самастойных слоў,
звязаных сэнсава і граматычна на аснове
падпарадкавальнай сувязі.
СКАЗ – асноўная адзінка мовы, сэнсава і
граматычна арганізаваная са словаформ (слова) для
выражэння паведамлення, волевыяўлення, эмоцый і
аформленая закончанай інтанацыяй.
Паводле
віду
непрэдыкатыўныя
сувязі
паміж
кампанентамі
словазлучэнні падзяляюцца на:
ПАРАТАКСІСНЫЯ: летам і зімою; не толькі сёння, а і
заўтра;
ГІПАТАКСІСНЫЯ:
клапаціцца
асцярожна.
пра
дзяцей;
ісці
У залежнасці ад характару сувязі паміж кампанентамі
словазлучэнні
дзеляцца
на:
1) СВАБОДНЫЯ: карысны дапаможнік; чырвоны яблык;
2)
НЕСВАБОДНЫЯ:
а) сінтаксічныя: дзеці школьнага ўзросту; тры вучні;
б) фразеалагічныя: (правялі) разведку боем; трымаць сябе
ў
руках.
Паводле выражэння галоўнага
гіпатаксісныя
словазлучэнні
кампанента
бываюць:
ІМЕННЫЯ:
субстантыўныя: чорная хмара; прыезд гасцей;
ад’ектыўныя:
мокры
ад
дажджу;
пранамінальныя: нешта новае, нехта са знаёмых;
нумаратыўныя: дваццаць крокаў; трое сутак;
ДЗЕЯСЛОЎНЫЯ: дабіцца поспехаў; напалоханы
стрэлам;
затрымаўшы
дыханне.
Паводле
сэнсава-граматычных
адносін
паміж
кампанентамі сярод гіпатаксісных словазлучэнняў
вылучаюцца:
1) з АБ’ЕКТНЫМІ адносінамі: цікавіцца мастацтвам;
2) словазлучэнні з АТРЫБУТЫЎНЫМІ адносінамі: сіняе
неба;
3) словазлучэнні з АКАЛІЧНАСНЫМІ адносінамі:
ускочыць
ад
нечаканасці;
паўтарыць
двойчы;
4) словазлучэнні з СУБ’ЕКТНЫМІ адносінамі: загад
камандзіра;
сінь
неба;
прамова
старшыні;
5) словазлучэнні з КАМПЛЕТЫЎНЫМІ адносінамі: куча
саломы; тры бярозы; стаць героем.
Паводле разнавіднасцей сінтаксічнай сувязі паміж
кампанентамі сярод гіпатаксісных словазлучэнняў
вылучаюцца:
1) ДАПАСАВАННЕ: апошнія паведамленні, горад Брэст,
чатыры
дубы;
2) КІРАВАННЕ: сустракацца з каляжанкай, хвалявацца ад
невядомага,
дзівіцца
з
яе,
3) ПРЫМЫКАННЕ: ісці напяваючы; жаданне маляваць;
гаворка
па-беларуску.
ДАПАСАВАННЕ – від падпарадкавальнай сувязі, пры
якой залежнае слова мае тыя ж самыя граматычныя формы,
што
і
галоўны
кампанент.
КІРАВАННЕ – від падпарадкавальнай сувязі, пры якой
залежны кампанент ставіцца ў пэўнай склонавай форме,
абумоўленай значэннем галоўнага кампанента або сэнсам
выказвання.
ПРЫМЫКАННЕ – від падпарадкавальнай сувязі, пры
якой залежнасць падпарадкаванага кампанента выражаецца
толькі
сэнсава.