Словазлучэнне. Віды сінтаксічнай сувезі ў словазлучэннях.

Download Report

Transcript Словазлучэнне. Віды сінтаксічнай сувезі ў словазлучэннях.

Словазлучэнне.
Віды сінтаксічнай
сувязі ў
словазлучэннях
Словазлучэнне – спалучэнне двух ці больш самастойных слоў, звязаных па
сэнсе і граматычна пры дапамозе падпарадкавальнай сувязі.
Класіфікацыя словазлучэнняў
1. Паводле выражэння галоўнага слова:
 дзеяслоўныя ( смяяцца гучна, прапанаваць вывучыць, сустрэцца ў
метро, выхаваны з маленства, адрозніваючыся значэннем);
іменныя : а) назоўнікавыя (уручэнне ўзнагарод, паварот улева, жаданне
зразумець, школьная парта), б) прыметнікавыя ( поўны радасці, гатовы
да змагання, заўсёды маўклівы), в) займеннікавыя
( нехта з нас, кожны восьмы, хтосьці з суседзяў), г) лічэбнікавыя
( другі ад мяне, трэці злева);
прыслоўныя ( занадта небяспечна, сумна ад болю, вельмі ўдала).
2. У адпаведнасці з граматычным значэннем (сэнсавымі адносінамі, якія
выражаюцца паміж словамі) :
 азначальныя : настольнік (які?) у клетку, дом (які?) насупраць, кусты (якія?)
агрэсту, блакітная (якая?) сукенка;
 акалічнасныя : жыць (дзе?) недалёка, адкласці (на які час?) на паслязаўтра;
 аб’ектныя : сустракаць (каго?) сястру, выпіць (чаго?) квасу, ганарыцца (чым?)
дасягненнямі.
3. У залежнасці ад характару сувязі паміж кампанентамі:
сінтаксічна свабодныя , дзе кожнае слова захоўвае сваё лексічнае значэнне і выконвае
ў сказе пэўную сінтаксічную функцыю: слухаць вучня, клапатлівыя бацькі, бегчы хутка;
несвабодныя словазлучэнні, якія з’яўляюцца непадзельнымі, яны ўтвараюць
сінтаксічнае адзінства і ў структуры сказа выступаюць як адзін член сказа :
мужчына сярэдняга росту (азначэнне), дзве бярозы растуць (дзейнік), хлопцы надумаліся
пайсці (выказнік).
Сінтаксічна непадзельнымі з’яўляюцца: 1) састаўныя ўласныя імёны (Мінскі
трактарны завод, Старыя Дарогі, Вялікая Мядзведзіца); 2) састаўныя тэрміны –
навуковыя паняцці з розных галін навукі і тэхнікі ( галосны гук, свісцячы зычны, ядомыя
грыбы, сугліністая глеба); 3) перыфразы (чорнае золата—нафта, другі хлеб –бульба,
лясная вяшчуня –зязюля, цар пушчы –зубр, карычневая чума –фашызм); 4) спалучэнні
тыпу падарожжа (якое?) у адзін дзень (аднадзённае),дзеці (якія?) школьнага ўзросту; 5)
колькасна-іменныя спалучэнні (тры алоўкі, абедзве сяброўкі, сем дзён); 6) састаўныя
выказнікі (пачаць размаўляць, думаць будаваць, быць чулым, стаць майстрам).
4. Паводле структуры:
 простыя, якія складаюцца з двух самастойных кампанентаў (восеньскі ранак,
прыйшоў раніцай, чытаць выразна, праверка заданняў);
 складаныя маюць у сваім саставе некалькі самастойных слоў ( прыгожая летняя
кветка, працаваць на адноўленым заводзе, адрамантаваны школьны будынак,
кватэра нумар трыццаць, даць абяцанне аказаць падтрымку).
Памятай! Простым з’яўляецца словазлучэнне, калі адзін з кампанентаў выражаны:
1) сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: курсы (якія?) павышэння кваліфікацыі,
два кілаграмы (колькі?) цукру;
2) фразеалагізмам: выразны (які?) адамаў яблык, мая (чыя?) лебядзіная песня, быць
на віду (дзе?) у калектыве;
3) складанай формай: буду чытаць (што?) верш, самы дастойны (які?) вучань,
сказаць (як?) найбольш выразна;
4) састаўным уласным іменем: удалы (які?) Новы год, родны (які?) Новы Двор, вядомы
(які?) Мінскі аўтамабільны завод.
Не з’яўляюцца словазлучэннямі
1. Спалучэнне дзейніка і выказніка (яны ўтвараюць сказ).
2. Аднародныя члены сказа (яны не залежаць адзін ад другога, паміж імі
няма падпарадкавальнай сувязі): пайшоў і сказаў; вясёлая і гаваркая.
3. Самастойнае і службовае слова, напрыклад: на даху; толькі ён.
4. Састаўныя лічэбнікі: сто пяць; дзвесце трыццаць адзін…
5. Фразеалагізмы, напрыклад: маўчаў сцяўшы зубы.
6. Слова і адасоблены член сказа, які паясняе гэтае слова:
Пяшчотная і чулая, выцякае яна з возера і спявае яму жаўруком.
7. Састаўная форма будучага часу дзеяслова: буду чытаць.
8. Састаўная форма загаднага ладу дзеяслова: давайце глянем, няхай чытаюць.
9. Састаўная форма ступеней параўнання прыметніка і прыслоўя: самы прыгожы, больш ярка.
10. Просты дзеяслоўны ўскладнены выказнік: сяду напішу, пайду пагляджу.
Віды
падпарадкавальнай
сувязі слоў у
словазлучэнні
ДАПАСАВАННЕ
Залежнае слова мае
тыя ж граматычныя
формы, што і галоўнае:
светлы вобраз,
першыя замаразкі,
напісаная аповесць,
мая кніга.
КІРАВАННЕ
Залежнае слова стаіць у
той граматычнай форме,
якой патрабуе галоўнае:
чытаць кнігу,
рыхтавацца да ўрокаў,
пароўну з сябрам,
здольны да навукі.
ПРЫМЫКАННЕ
Залежнае нязменнае слова
(прыслоўе, інфінітыў,
дзеепрыслоўе) звязваецца
з галоўным па сэнсе:
вярнуцца рана,
жаданне вучыцца,
дзьмуць не сціхаючы.
Дождж перастаў нечакана. Разарваная
хмара ссоўвалася за дальні лес, і неўзабаве
сонца зноў заліло поле. Яно цяпер
дымілася лёгкім туманам, і пасвятлелая
зеляніна ажывала, выпроствалася і прагна
ўбірала вільгаць. Усё змянілася ўвачавідкі:
рунь пагусцела, заблішчалі краскі на
ўзмежку, а дальні ўзгорак нібы хто
пафарбаваў (паводле Т. Хадкевіча).
НЕКАТОРЫЯ АСАБЛІВАСЦІ КІРАВАННЯ Ў БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
Галоўныя словы
1. Дзеясловы ветлівасці тыпу
дзякаваць, выбачаць, дараваць
Склон
залежн.
слоў
Д.
Прыназоўнік
-
2. Дзеясловы тыпу смяяцца,
жартаваць, рагатаць, насміхацца,
кпіць, цешыцца
Р.
з
(са)
3. Хварэць, захварэць, хворы
В.
на
часцей
В.
пра
В.
па
у
4. Дзеясловы маўлення, думкі,
пачуцця (тыпу гаварыць, казаць,
распытваць, разважаць, думаць,
клапаціцца) і аддзеяслоўныя
назоўнікі (тыпу гаворка)
5. Дзеясловы руху (тыпу ісці,
бегчы, плыць, ехаць), а таксама
волевыяўленчыя (выправіць,
паслаць, прыслаць) пры
абазначэнні мэты дзеяння
6. Дзеясловы і аддзеяслоўныя
назоўнікі са значэннем пачуцця
смутку, жалю, тугі
Прыклады
Дзякаваць настаўніку, дараваць сябру, выбачайце
мне
Смяяцца з яго, жартаваць з сябра, здзеквацца са
слабейшага, кпіць з суседа
Хварэць на грып, хворы на сэрца
Гаварыць пра падзеі, непакоіцца пра яго, думаць
пра дзяўчыну, марыць пра сустрэчу, клапаціцца
пра ўраджай.
Гаворка пра падзеі, мара пра шчасце.
Пайшоў у магазін па хлеб, паслаць па бацьку
,схадзіць у бібліятэку па кнігу;
Запомні! Пайсці ў грыбы, сабрацца ў ягады,
збегаць у арэхі
Сумаваць па школе, туга па радзіме
М.
па
7. Дзеясловы і назоўнікі са
значэннем дзеяння
8. Прыметнікі і прыслоўі ў форме
вышэйшай ступені параўнання
В.
па
Т.
за
9. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца
Т.
з
(са)
Хадзіць па пакоях, вандроўка па ваенных
мясцінах.
Старэйшы за сястру, вышэйшы за яго; далей за
ўсіх, хутчэй за ўсіх.
Ажаніцца з Марынай, ажаніў са сваёй дачкою.