Словазлучэнне

Download Report

Transcript Словазлучэнне

Словазлучэнне як
сінтаксічная адзінка
Сінтаксіс – гэта раздзел
мовазнаўства, які вывучае
ўзаемасувязь слоў у
словазлучэннях, сказах і тэкстах.
Адзінкі сінтаксісу:
 Словазлучэнне
 Сказ
 тэкст
Словазлучэнне – спалучэнне двух
ці больш самастойных слоў,
звязаных па сэнсе і граматычна
пры дапамозе падпарадкавальнай
сувязі.
Не з’яўляюцца словазлучэннямі:
Спалучэнне дзейніка і выказніка (яны
ўтвараюць сказ).
2. Аднародныя члены сказа
(яны не залежаць адзін ад другога, паміж
імі
няма падпарадкавальнай
сувязі): пайшоў і сказаў; вясёлая і
гаваркая.
1.
3. Самастойнае і службовае слова, напрыклад:
на даху; толькі ён.
4.Састаўныя лічэбнікі:
сто пяць; дзвесце трыццаць адзін…
5. Фразеалагізмы, напрыклад:
маўчаў сцяўшы зубы.
6. Слова і адасоблены член сказа, які паясняе
гэтае слова:
Пяшчотная і чулая, выцякае яна з возера і
спявае яму жаўруком.
7. Састаўная форма будучага часу дзеяслова:
буду чытаць.
8. Састаўная форма загаднага ладу
дзеяслова:
давайце глянем, няхай чытаюць.
9. Састаўная форма ступеней
параўнання прыметніка і прыслоўя:
самы прыгожы, больш ярка.
10. Просты дзеяслоўны ўскладнены
выказнік:
сяду напішу, пайду пагляджу
 Дапасаванне
- падпарадкавальная
сувязь, пры якой залежнае слова
ставіцца ў тых жа формах роду,
ліку і склону, што і галоўнае .
 Kipаванне — спосаб
падпарадкавальнай сувязі, пры
якім залежнае слова ставіцца ў
пэўнай склонавай форме.
Здольнасцю кіраваць валодаюць
дзеясловы і іх формы.
 Прымыканне
— падпарадкавальная
сувязь, пры якой залежнае слова
звязваецца з галоўным толькі па
сэнсе і інтанацыйна. Прымыкаюць
нязменныя знамянальныя словы:
прыслоўі, інфінітывы,
дзеепрыслоўі. Галоўным словам
словазлучэння з прымыканнем
можа быць дзеяслоў, назоўнік,
прыметнік