загрузіць - belkabinet.by

Download Report

Transcript загрузіць - belkabinet.by

Найбольш простым відам
двухсастаўнага сказа
з’яўляецца сказ, які
складаецца толькі з
граматычнай асновы:
Лес шумеў. (Ц. Гартны)
Лета скончана. (М. Лужанін)
Агульным у будове сказаў
з’яўляецца наяўнасць
граматычнай асновы (дзейніка
і выказніка).
Сказы,
якія складаюцца толькі з
галоўных членаў, называюцца
неразвітымі.
Звычайна кожны з членаў
двухсастаўнага сказа
выражаецца адным словам.
Але сустракаюцца выпадкі, калі
той або іншы кампанент
граматычнай асновы
выражаецца словазлучэннем:
Купец – усім купцам купец.
(І. Мележ)
У структуры неразвітых двухсастаўных сказаў істотнае значэнне мае парадак слоў.
Двухсастаўныя сказы ўтвараюць адну рытміка-інтанацыйную і сэнсавую адзінку маўлення:
• Паветра свяжэла. Сябры разгаварыліся. Хмары разышліся.
Сказы з выказнікам-дзеясловам, які абазначае існаванне-быццё (быць, існаваць, збывацца, здзяйсняцца),
паяўленне-ўзнікненне (пачацца, паявіцца, паказацца, прыйсці, прыехаць), звычайна маюць нязменную будову
– на першым месцы стаіць дзеяслоў:
•
•
•
•
Была вясна. (Я. Колас)
Находзяць хмары. (Я. Купала)
Збылася мара. (М. Лынькоў)
Іншы парадак слоў у такіх сказах тлумачыцца сэнсава-стылявымі асаблівасцямі маўлення.
Развітым
называецца такі двухсастаўны сказ, які,
акрамя дзейніка і выказніка, мае залежныя ад іх даданыя
члены сказа:
Я ганаруся сваёй Беларуссю. (А. Звонак)
У разнастайных маўленчых сітуацыях такія
сказы сустракаюцца часцей, чым неразвітыя.
Дзякуючы даданым членам развітыя сказы
больш поўна характарызуюць падзеі, з’явы,
даносяць больш дакладную інфармацыю да
слухача (чытача).
Дзейнік –
гэта галоўны член сказа, які абазначае прадмет мовы (думкі); з’яўляецца носьбітам
прыметы, абазначанай выказнікам, і адказвае на пытанні назоўнага склону хто?
што?
Нават космас сівы перайначым (хто?) мы. (Р. Барадулін)
Пад ветрам вольна гайдалася (што?) калоссе.(М. Машара)
Часціна мовы
назоўнік у назоўным склоне
Прыклады
Холад прабіраў да касцей.
іншая часціна мовы ў значэнні назоўніка
прыметнік
Разумны нікому дрэннага не зробіць.
займеннік у назоўным склоне
Вы робіце добрую справу.
неазначальная форма дзеяслова
Любіць літаратуру – значыць любіць слова.
дзеепрыметнік
Забытае часта вяртаецца ў памяць.
лічэбнік
Дзесяць дзеліцца на два.
прыслоўе
Прыйшло чаканае паслязаўтра.
выклічнік
Здалёк пачулася “ура”.
прыназоўнік
Ад – прыназоўнік.
злучнік
Але – супраціўны злучнік.
фразеалагізм
У паветры кружаць белыя мухі.
уласная назва з некалькіх слоў
Белавежская пушча сустрэла нас ветліва.
сінтаксічнае непадзельнае словазлучэнне
Віця з Сашам пайшлі ў грыбы.
Выказнік –
гэта галоўны член сказа, які звычайна дапасуецца да дзейніка і мае
значэнне, выражанае ў пытаннях
што робіць прадмет (асоба)?:
Прытка дзед запраўляе сяўню. (А. Пісарык)
што з ім робіцца ці адбываецца?:
Сонца падымаецца над лесам. (Я. Скрыган)
які ён?:
Мішка не “зялёны” ў гэтай справе. (М. Лынькоў)
хто ён такі?:
Ігар Лучанок – кампазітар.
што ён такое?:
Дзейнік – галоўны член сказа.
Выказнік,
выражаны адным дзеясловам у форме якога-небудзь ладу (умоўнага,
абвеснага або загаднага), называецца простым дзеяслоўным:
Абходзіў важна гаспадар свае абсеяныя межы. (Я. Купала)
Ляцяць высока жураўлі. (Я. Янішчыц)
Яшчэ лепш мы будзем жыць. (Газета)
у гэтых сказах дзеясловы-выказнікі маюць формы адпаведна прошлага,
цяперашняга і будучага складанага часу абвеснага ладу.
Пры належнай падтрымцы дзяржавы спартсмены спаборнічалі б яшчэ
больш паспяхова. (Газета)
- выказнік выражаны дзеясловам умоўнага ладу.
Вы з сабою ў паход песню вазьміце! (П. Глебка)
– выказнік выражаны дзеясловам загаднага ладу.
Просты дзеяслоўны выказнік
можа выражацца фразеалагічнымі адзінкамі і спалучэннямі тыпу даць
згоду, аказаць падтрымку:
Мае зёлкі яго хутка на ногі паставяць. (В.Вольскі)
Формы дзеяслова
Прыклады
абвесны лад (цяперашні, прошлы, будучы
просты і будучы складаны час)
Сонца ўзыходзіць і заходзіць.
Мароз трашчаў у платах.
Настануць дні цудоўныя.
Мы будзем змагацца за лепшую долю.
умоўны лад
Нам трэба песень, якія спяваў бы, гонячы трактар,
калгаснік вясёлы. (Я. Купала)
загадны лад
Ты ляці цяпер на волю, легкакрылы матылёк.
• калі выказнік стаіць пасля аднародных дзейнікаў:
• Здрада ці прадажнасць пастаянна бунтавалі маю душу.
• (У. Калеснік)
выказнік
ужываецца ў
множным
ліку
выказнік
мае форму
множнага
ліку
выказнік
выкарыстоўваецца
ў множным
ліку
выказнік
ужываецца
ў адзіночным
ліку
выказнік
ужываецца
ў адзіночным
ліку
•
•
•
•
калі выказнік стаіць пры дзейніках са значэннем асобы:
Алесь і Кастусь з-за паркана глядзелі ім услед шчасліва. (Я. Колас)
калі першы з аднародных дзейнікаў стаіць ў форме множнага ліку:
Многа ран пакінулі нам навальнічныя дні, ліхалецце, войны. (М. Танк)
• калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам і
падкрэслівае актыўнасць дзеяння:
• Два саставы прыбылі з вугалем. (М. Лынькоў)
• калі дзейнік выражаны спалучэннем колькаснага лічэбніка з назоўнікам і
перадаецца пасіўнасць дзеяння:
• На стале ляжала два кускі хлеба. (Ц. Гартны)
• калі дзейнік выражаны спалучэннем слоў многа, шмат, мала, большасць,
меншасць, некалькі, нямнога, нямала з назоўнікам у родным склоне:
• Большасць калег прапанавала начлег. (І. Ласкоў)
Састаўны дзеяслоўны выказнік
Састаўнымі называюцца такія выказнікі, лексічнае і граматычнае значэнні якіх
выражаюцца рознымі словамі:
Зазваніў тэлефон – Пачаў званіць тэлефон
Састаўны выказнік складаецца з дзвюх частак, адна з якіх выражае граматычнае
значэнне выказніка, а другая – яго лексічнае значэнне.
Састаўны выказнік – сінтаскічнае непадзельнае словазлучэнне. Ён можа быць
дзеяслоўны і іменны:
Сям-там на нізінах пачаў праклёўвацца кураслеп. (З. Бядуля)
Састаўным дзеяслоўным называецца выказнік, які складаецца з дапаможнага дзеяслова
(выразніка граматычнага значэння) і неазначальнай формы дзеяслова (носьбіта
лексічнага значэння):
Бабка пачала смяяцца. (Я. Колас)
Дапаможныя дзеясловы выражаюць граматычнае значэнне ладу і часу, а таксама
дадатковыя лексічныя значэнні пачатку, працягласці, канца, пажаданасці, магчымасці
дзеяння:
Дэпутаты пачалі (кончылі, прадоўжаць) абмяркоўваць закон. Яны могуць (хацелі б,
жадалі б) дапамагчы людзям.
У ролі дапаможнага дзеяслова ўжываюцца словы пачаць, стаць, працягваць, кончыць,
хацець, жадаць, прыняць, прадоўжыць, імкнуцца, намагацца, старацца, рупіцца, магчы і
інш. Замест дапаможнага дзеяслова можа ўжывацца дзеяслоў-звязка быць з кароткімі
прыметнікамі павінен, рад, гатоў і інш.:
Я быў бы рады з вамі сустрэцца (г. зн. хачу сустрэцца).
Састаўны іменны выказнік
Састаўны іменны выказнік складаецца з дзеяслова-звязкі і іменнай часткі (назоўніка,
прыметніка і інш.), у якой выражаецца лексічнае значэнне:
Раніца была цёплая. (І. Новікаў) Брат будзе трактарыстам. (А. Якімовіч)
У якасці дзеяслова-звязкі найбольш часта выкарыстоўваецца дзеяслоў быць. Ён
пазбаўлены лексічнага значэння і выражае толькі граматычнае значэнне часу і ладу.
Звязка цяперашняга часу ёсць ужываецца вельмі рэдка, пераважна ў кніжна-пісьмовай
форме:
Твой бацька быў герой… (Я. Брыль)
Другую групу звязак складаюць словы, якія не поўнасцю страцілі лексічнае значэнне.
Напрыклад, слова станавіцца ў якасці звязкі не толькі адносіць прымету, але і паказвае
паступовае станаўленне гэтай прыметы:
Ноч была цёмная. – Ноч станавілася цёмнай.
Падобнымі звязкамі з’яўляюцца дзеясловы руху і стану хадзіць, прыехаць, прыбегчы,
вярнуцца, сядзець, ляжаць, стаяць, прачнуцца і інш., якія разам з іменнай часткай
выражаюць лексічнае значэнне састаўнога іменнага выказніка:
Маразы тады стаялі моцныя. (Б. Новікаў)
Дзяўчынка прачнулася шчаслівай. (А. Бялевіч)
У ролі звязкі можа выступаць спалучэнне дапаможнага слова з дзеясловам-звязкай
Я хачу быць настаўнікам,
або спалучэнне дзеяслова-звязкі з кароткім прыметнікам і неазначальнай формай
другой звязкі:
Я быў бы рады стаць настаўнікам
Ён вясёлы. Ён быў вясёлы. Ён быў вясёлым.
Ён весялейшы за сваю сястру.
прыметнік
назоўнік
Ён шчасліўчык. Ён быў шчасліўчык.
Ён быў шчасліўчыкам. Ён быў з хітрынкай.
дзеепрыметнік
Ён быў узрадаваны. Лёд на рацэ будзе ўзарваны.
Травы скошаны.
лічэбнік
Пяць і пяць будзе дзесяць.
займеннік
Кватэра стала наша.
прыслоўе
Ён паявіўся вельмі дарэчы.
непадзельнае
словазлучэнне,
фразеалагізм
Чалавек быў высокага росту.
Маечка была ра дзесятым небе ад радасці.
(Ус. Краўчанка)
Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі ў састаўным іменным выказніку паміж
дзейнікам і выказнікам ставіцца працяжнік:
калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ці лічэбнікамі ў назоўным склоне:
Хлеб – часціца нашага жыцця. (А. Чарнышэвіч)
калі абодва галоўныя члены выражаны неазначальнай формай дзеяслова:
На полі працаваць – ураджай збіраць. (Прыказка)
калі адзін галоўны член сказа выражаны неазначальнай формай дзеяслова, а другі –
назоўнікам:
Купіць касу – о, гэта штука. (Я. Колас)
Сцяна – не ўзабрацца. (В. Каваль)
Калі выказнік далучаецца да дзейніка пры дапамозе слоў гэта, гэта значыць, значыць,
вось, вось што, то працяжнік ставіцца перад гэтымі словамі:
Хатынь – гэта балючая памяць аб усіх беларускіх вёсках, спаленых разам з людзьмі.
(М. Амельчанка)
Тварыць – гэта значыць любіць Радзіму. (М. Лынькоў)
Пры адсутнасці дзеяслова-звязкі ў састаўным іменным выказніку паміж
дзейнікам і выказнікам працяжнік не ставіцца:
калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам:
Ён цяпер вялікі чалавек. (Б. Сачанка)
калі выказнік далучаецца параўнальнымі злучнікамі як, быццам і інш.:
Пшаніца як мора. (П. Панчанка)
Месяц быццам вартаўнік.(Я. Купала)
калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не:
Сэрца не камень. (Прыказка)
1.
Калі на дзейнік падае лагічны націск, працяжнік паміж
дзейнікам і выказнікам можа ставіцца:
Мы – жыцця гаспадары. (Я. Купала)
Дубовы куст – не куст, а патаемны прывід (М. Лынькоў)
Маё жыццё – як сумны дэтэктыў. (Л. Галубовіч)
2. Працяжнік можа ставіцца і тады, калі выказнік выдзяляецца
лагічна і перад ім ёсць паўза.
Віктар – жывы, імклівы. (Я. Маўр)
паясняюць галоўныя або іншыя даданыя члены сказа.
Граматычныя значэнні даданых членаў сказа распазнаюцца
па пытаннях:
Шэрыя воблакі павіслі адвячоркам над зямлёй.
воблакі
якія?
шэрыя
што зрабілі?
калі?
адвячоркам
павіслі
над чым?
над зямлёй
гэта даданы член сказа, які абазначае прадмет, аб’ект дзеяння ці стан, залежыць
ад выказніка або іншага члена сказа і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.
Вішнёвы вецер студзіць (што?) грудзі (С. Гаўрук) –
дапаўненне абазначае прадмет, на які пераходзіць дзеянне;
Рэха адгукнулася (каму?) зязюлі дапаўненне абазначае адрасата дзеяння;
Людзі гаварылі (аб чым?) аб нядобрых падзеях (К. Чорны) –
дапаўненне абазначае прадмет гутаркі
Дапаўненне бывае прамое і ўскоснае
Прамое дапаўненне адносіцца да пераходнага дзеяслова і абазначае прадмет, на які
накіравана дзеянне:
Паехаў Мішка наведваць (каго?) маці. (М. Зарэцкі)
Прамое дапаўненне звычайна выражаецца назоўнікам у форме вінавальнага склону без
прыназоўніка. Калі ж дзеянне пераходзіць на частку прадмета ці пры дзеяслове ёсць
адмоўе, прамое дапаўненне ўжываецца ў форме роднага склону без прыназоўніка:
Не губляйце, людзі, (чаго?) часу. (П. Глебка)
Дапаўненне, выражанае назоўнікам у форме вінавальнага склону з прыназоўнікам або
роднага, давальнага, творнага і меснага склонаў з прыназоўнікамі ці без прыназоўнікаў, а
таксама словамі іншых часцін мовы, называецца ускосным:
Экскурсавод прапанаваў (каму?) нам (што?) наведаць музей. (Газета)
Спосабы выражэння дапаўнення
назоўнік
займеннік
лічэбнік
іншыя часціны мовы
ў значэнні назоўніка
неазначальная
формай дзеяслова
састаўная цэласная
назва, фразеалагізм
Суровы гімн пяе зямля мая. (Л. Геніюш)
Яго стаміла дарога. (М. Лужанін)
Дзесяць дзеліцца на пяць.
пяе (што?) гімн
стаміла (каго?) яго
дзеліцца (на што?) на пяць
Маці ўспамінала аб мінулым. (М. Зарэцкі)
успамінала (аб чым?)
аб мінулым
Бацька сына вучыў касіць. (Ц. Гартны)
вучыў (чаму?) касіць
Паступленне ў інстытут прынесла яму шмат
клопатаў. (У. Карпаў)
Восень пахла бабіным летам.
(І. Чыгрынаў)
прынесла (што?)
шмат клопатаў
пахла (чым?)
бабіным летам
гэта даданы член сказа, які абазначае прымету прадмета, паясняе дзейнік,
дапаўненне і іншыя члены сказа, выражаныя назоўнікам. Азначэнні адказваюць
на пытанні які? чый?
Гэта быў (які?) старасвецкі лес. (Я. Колас)
Сон (чый?) Сцёпкаў прайшоў умомант. (Я. Колас)
Дапаўненне бываюць дапасаваныя і недапасаваныя
Дапасаванае азначэнне звязваецца з азначаемым словам спосабам дапасавання:
Спрадвеку гадаваліся на астраўку (якія?) розныя дрэвы. (Я. Колас)
Мы любім (чыю?) сваю радзіму.
Азначэнні, выражаныя прыметнікавымі ці дзеепрыметнікавымі зваротамі, на пісьме выдзяляюцца
коскамі, калі стаяць пасля азначаемага слова:
З лесу выйшаў грыбнік, мокры ад расы. (І. Чыгрынаў)
Недапасаванае азначэнне звязваецца з назоўнікам спосабам кіравання ці прымыкання:
Максім асцярожна ўвайшоў у пакой (чый?) настаўніка. (І. Шамякін)
Прывычка (якая?) чытаць не пакідала яго. (М. Калачынскі)
Недапасаваныя азначэнні могуць мець дадатковыя значэнні дапаўнення, акалічнасці:
У паветры стаяў пах (які? чаго?) мяты. (М. Лынькоў)
Жыццё (якое? дзе?) на поўначы мае свае адметнасці. (М. Паслядовіч)
Недапасаванае азначэнне можа быць выражана сінтаксічна непадзельным словазлучэннем назоўніка
і прыметніка:
У клас увайшла дзяўчынка (якая?) высокага росту.
прыдатак
• Прыдатак – гэта разнавіднасць азначэння, выражанага назоўнікам, які дапасуецца да
азначаемага слова ў склоне і ліку:
• Ляж, дачушка мая, адпачні, вочкі-зоры на хвілю самкні. (К. Буйло) Зоры – дапасаваны
прыдатак.
прыдатак
• Прыдатак дае прадмету, з’яве іншую назву, можа абазначаць розныя якасці прадмета, узрост,
нацыянальнасць, прафесію, называць уласныя імёны неадушаўлёных прадметаў:
• Пра яснае сонца ў наднёманскім краі літоўцы-сябры за сталом заспявалі. (Р. Няхай)
прыдатак
• Пры спалучэнні агульнага назоўніка з уласным імем ці прозвішчам прыдаткам з’яўляецца
агульны назоўнік:
• Дзед Талаш прыпыніў хаду. (С. Александровіч)
• Аднак у многіх выпадках спалучэння агульнага назоўніка з уласным прыдаткам з’яўляецца
апошні:
• Рака Прытяць разлілася.
Асобым відам прыдаткаў з’яўляюцца назвы газет, часопісаў, мастацкіх твораў, устаноў, прадпрыемстваў, якія
пішуцца з вялікай літары і бяруцца ў двукоссе.
Яны заўсёды стаяць у назоўным склоне, таму з’яўляюцца недапасаванымі.
У калгасе “Праўда” пачалася сяўба. (Газета)
У часопісе “Неман” надрукавана аповесць “Чазенія” ў перакладзе на рускую мову.
Назоўнікі-сінонімы тыпу шляхі-дарогі, ветры-буры, думкі-мары, гусі-лебедзі не з’яўляюцца прыдаткамі, бо іх
словы-кампаненты паводле ролі і значэння ўтвараюць адзінае паняцце.
Адзіночны прыдатак утварае з азначаемым словам сэнсавае цэлае,
інтанацыйна не выдзяляецца і пішацца праз дэфіс:
Пішацца
праз
дэфіс
Пішацца
праз
дэфіс
• калі прыдатак і азначаемае слова – агульныя назоўнікі:
• Дзяўчаты-вязальшчыцы спрытна вязалі снапы. (І. Шамякін)
• калі агульны назоўнік стаіць пасля ўласнага і цесна звязаны з ім па сэнсе:
• Сядзеў каля Сашы Андрэй-пагранічнік. (М. Зарэцкі)
Каб адрозніць прыдатак ад паясняемага слова,
трэба ведаць, што:
прыдаткі служаць своеасаблівымі характарыстыкамі, выступаючы
эпітэтамі:
З-пад снежнага куродыму ўзняўся стогн дрэва-асілка. (З. Бядуля)
прыдаткі часта можна замяніць азначэннямі-прыметнікамі:
Нішчымны колас-сірацінка ў зацішку лёгенька гайдаўся. (Я. Колас)
выказнікі і азначэнні дапасуюцца не да прыдатка, а да паясняемага слова:
Часопіс “Маладосць” парадаваў новымі творамі. (У. Гніламёдаў)
даданы член сказа, які абазначае характар дзеяння, стану або
прыметы і адказвае на пытанні як? дзе? чаму? па якой
прычыне? і інш.
Паводле значэння акалічнасці падзяляюцца
на наступныя групы (віды):
месца
часу
прычыны
спосабу дзеяння
мэты
меры і ступені
ўмовы і уступкі
Акалічнасці звычайна выражаюцца прыслоўямі
ці назоўнікамі ва ўскосных склонах:
Канверт быў (як?) акуратна заклеены.
(Я. Скрыган)
Акалічнасці часу, спосабу дзеяння,
прычыны, умовы часта выражаюцца
дзеепрыслоўямі ці дзеепрыслоўнымі зваротамі:
(Калі?) Назбіраўшы ягад, дзяўчаты (як?)
не спяшаючыся вярталіся дамоў. (Б. Сачанка)
Акалічнасці мэты могуць быць выражаны
неазначальнай формай дзеяслова і непадзельным
словазлучэннем:
Раман Сцяпанавіч ехаў увесну (з якой мэтай?) наведаць
маці. (Б. Сачанка)
Акалічнасць спосабу дзеяння можа выражацца
параўнальным зваротам са злучнікамі
як, нібы, быццам, як быццам:
Працуюць бабры нібы заўзятыя гаспадары.
(Я. Пархута)
Акалічнасць звязваецца со словам, да якога
адносіцца, спосабам прымыкання ці кіравання.
Пры кіраванні можа паяўляцца дадатковае
значэнне:
(Дзе?) Над хвалямі лётаюць чайкі. (Р. Барадулін)
тут дапускаецца і іншае пытанне –
над чым?
Віды акалічнасцей
паводле значэння
месца
часу
прычыны
мэты
спосабу дзеяння
Пытанні
дзе?
куды?
адкуль?
калі? з якога часу?
да якога часу? за які час?
чаму?
з якой прычыны?
для каго?
з якой мэтай?
як? якім чынам?
меры і ступені
колькі?
як многа?
у кой ступені?
умовы і ўступкі
пры якой умове?
нягледзячы на што?
Прыклады
(Дзе?) Паўсюль расцвілі рамонкі. (У. Жылка)
Людзі ішлі (куды?) ў лес.(А. Ставер)
(Адкуль?) З захаду ішла вайна. (Р. Сабаленка)
(Калі?) Зімой на печцы не сядзіцца. (Я. Колас)
(З якога часу?) З раніцы (да якога часу?) да вечара церусіў
дробны дождж. (В. Быкаў)
(За які час?) За два тыдні адрамантавалі стадыён.
(Чаму?) Чамусьці калгаснікі не паверылі старшыні.
(Газета)
(З якой прычыны?) З прычыны добрай пагоды і святочнага
дня сход асабліва мнагалюдны і шумны. (К. Крапіва)
(Для чаго?) Для шчасця вашага, сыны, бацькі на ўсё
гатовы. (П. Глебка)
Вучні сабраліся (з якой мэтай?) абмеркаваць праграму
вечара.
Дык яно ўсё і робіцца (як?) па канец рук. (К. Чорны)
(Колькі?) Столькі працы рукам! (І. Мележ)
(У якой ступені?) Страх як хацелася яму мець такую
кніжку. (Я. Колас)
(Пры якой умове?) Пры пэўных умовах сяўба будзе
скончана. (Газета)
(Нягледзячы на што?) Нягледзячы на дождж, сабраліся ў
дарогу. (І. Мележ)
Сінтаксічны разбор двухсастаўнага сказа
Пісьмовы.
Вусны.
Лугавы туман няспешна адыходзіць за раку. (Я. Маўр)
Сказ просты, апавядальны, няклічны, двухсастаўны, развіты, поўны. Граматычная
аснова – туман адыходзіць.
(Што?) туман – дзейнік, выражаны назоўнікам у форме Н. скл., адз. л.;
туман (што робіць?) адыходзіць – просты дзеяслоўны выказнік, выражаны
дзеясловам у форме абв. ладу, цяп. ч., 3-й ас., адз. л.;
туман (які?) лугавы – дапасаванае азначэнне, выражана прыметнікам;
адыходзіць (як?) няспешна – акалічнасць спосабу дзеяння, выражана прыслоўем;
адыходзіць (куды?) за раку – акалічнасць месца, выражана назоўнікам у форме В.
скл. з прыназоўнікам за.