Сіла пругкасці

Download Report

Transcript Сіла пругкасці

7 клас
Што такое сіла?
F
Сіла - прычына
змянення скорасці
руху цела і яго
дэфармацыі.
Сіла мае : модуль , напрамак
і пункт прыкладання.
Якія сілы вы ведаеце?
 Сіла
цяжару (Fц)
 Вага (P)
 Сіла пругкасці (Fпр)
 Сіла трэння (Fтр)
Сіла цяжару
Сіла цяжару –
гэта сіла, з якой
Зямля
прыцягвае да
сябе цела.
Fц
(Накіравана заўсёды
вертыкальна ўніз
ад цэнтра цела)
Fц=mg
m- маса цела
g- ( пастаянны каэфіцыент )
Вызначце сілу цяжару, якая
дзейнічае на аўтамабіль.
Вага цела
Р
Вага цела – гэта
сіла, з якой цела
ў выніку
прыцяжэння да
Зямлі дзейнічае
на апору або
падвес.
(Прыкладзена да апоры або падвесу)
Вага цела лікава роўна сіле
цяжару, калі цела і апора
нерухомыя або рухаюцца
раўнамерна і прамалінейна.
P=mg
Вызначце вагу чалавека .
Вызначце вагу касманаўта на Месяцы.
Сіла пругкасці (сіла рэакцыі)
узнікае ў адказ на дзеянне
дэфармуючай сілы
Fпр – гэта сіла, якая дзейнічае на цела з
боку дэфармаванай апоры або падвесу.
Сіла пругкасці процілеглая дэфармуючай
сіле, але роўная ёй па модулі .
Работа з падручнікам
Практ.4(2,4)
• 2. Кубак стаіць на стале (мал. 55)
Намалюйце схематычна ўсе сілы,якія
дзейнічаюць на кубак. Якая з іх сіла пругкасці ?
• 4. Шар, падвешаны на нітцы АВ,
абапіраецца на вертыкальную сцяну
(мал. 57). Намалюйце схематычна ўсе
сілы, прыкладзеныя да шара.
Вызначце сілу пругкасці
спружыны, калі дэфармуючая
сіла роўна 25 Н.
Адкажыце на пытанні
Чаму пра сілы пругкасці гавораць,
што яны ўзнікаюць, а не існуюць
пастаянна? Як накіраваны пругкія
сілы? Ад чаго залежыць іх значэнне?
 Чаму сілу пругкасці, што ўзнікае ў
дэфармаваным целе (сціснутым,
расцягнутым, выгнутым), нярэдка
называюць вяртаючай сілай?

Сіла
трэння.
Узнікае пры руху
аднаго цела па
паверхні другога і
накіравана ў бок,
процілеглы руху.
Прычыны ўзнікнення:
шурпатасць
паверхняў і сілы
прыцяжэння паміж
малекуламі
паверхняў, якія
судакранаюцца.
Сіла трэння
Сіла трэння залежыць ад
уласцівасцей паверхняў, што
судакранаюцца, і сілы ціску.
Сіла трэння тым большая,
чым большая сіла,
што прыціскае цела да
паверхні.
Рашыце задачы


1. Пры раўнамерным перамяшчэнні бруска
масай 3 кг дынамометр паказваў сілу 6 Н. Якая
будзе сіла трэння, калі на брусок пакласці
груз масай 4 кг ?
2. Сані зрушацца з месца, калі да іх
прыкласці гарызантальную сілу 90 Н.
Якая маса саней, калі сіла трэння
складае 0,045 іх вагі ?
Вызначце сілу трэння, якая
дзейнічае на аўтамабіль.
Калі да цела прыкладзена
некалькі сіл?
Калі F=0, то цела
знаходзіцца ў спакоі , або
рухаецца раўнамерна і
прамалінейна.