Сказы са звароткам

Download Report

Transcript Сказы са звароткам

• паўтарыць вывучанае пра зваротак;
• пазнаёміць з сэнсаваэмацыянальнымі магчымасцямі
сказаў са звароткамі;
• выпрацоўваць уменні вызначаць
сказы са звароткамі, ставіць знакі
прыпынку ў сказах са звароткамі,
дарэчна ўжываць звароткі ва
ўласным маўленні;
• выхоўваць пачуццё павагі да
роднага краю.
1.
2.
3.
4.
5.
Азначэнне паняцця зваротак.
Спосабы выражэння зваротка.
Структурныя асаблівасці зваротка.
Месца зваротка ў сказе.
Знакі прыпынку ў сказах са
звароткам.
6. Інтанацыйнае афармленне сказаў
са звароткам.
Зваротак – гэта слова (спалучэнне
слоў), што абазначае асобу
(прадмет), якой непасрэдна
адрасавана выказванне.
Звароткі выражаюцца
назоўнікамі ў форме Н. склону,
а таксама прыметнікамі ці
дзеепрыметнікамі ў Н. склоне.
Зваротак можа быць развіты і
неразвіты. Пры зваротку могуць
быць прыдаткі. Развіты зваротак
складаецца з некалькіх слоў.
Звароткі могуць знаходзіцца ў
пачатку, у сярэдзіне або ў канцы
сказа.
Звароткі на пісьме выдзяляюцца
знакамі прыпынку, часцей за ўсё
коскамі. Клічнік ставіцца тады,
калі зваротак вымаўляецца
павышаным тонам з працяглай
паўзай.
Зваротак надае мове выразнасць,
робіць яе больш эмацыянальнай.
Выразнасць зваротка
ўзмацняецца, калі ён
паўтараецца або калі пры ім ёсць
выклічнік.