Беларускія зімовыя абрады Каляды Піліпаўскі пост Як сябе паводзіць Піліпаўскі пост прадугледжвае не толькі абмежаванні ў стравах.
Download ReportTranscript Беларускія зімовыя абрады Каляды Піліпаўскі пост Як сябе паводзіць Піліпаўскі пост прадугледжвае не толькі абмежаванні ў стравах.
Беларускія зімовыя абрады Каляды Піліпаўскі пост Як сябе паводзіць Піліпаўскі пост прадугледжвае не толькі абмежаванні ў стравах. Вельмі важна ў гэты час – строгасць у паводзінах, асаблівая сур’ёзнасць, кантроль над сабою – каб не грашыць ні дзеяннем, ні словам. У народзе кажуць: «Нават проста ў жыццi гнеў павiнен быць толькi да парога, а ў пост глядзi за справамi i языком»... Што можна есці і калі На працягу 40 дзён Піліпаўскага паста вернікі ўстрымліваюцца ад жывёльнай ежы. У час паста нельга ўжываць мясныя, малочныя прадукты і яйкі. Ва ўсе дні, акрамя серад і пятніц, дазваляецца ўжыванне рыбы. У Піліпаўку малочным кармілі толькі дзяцей да 10 гадоў, больш нікога: ні людзей, ні скаціну. Нашыя продкі часта елі рыбу ў нядзелю. А ў буднія дні варылі капусту, парылі бульбу, пілі расол. Мужчынскія і жаночыя заняткі У піліпаўскія вечары людзі збіраліся ў сваіх хатах. Не дай Божа заначаваць у дарозе, у лесе. Мужчыны займаліся рамяством. Яны выраблялі патрэбныя прылады працы, плялі лапці і кошыкі, шылі, рамантавілі скураны абутак, зброю. Жанчыны апрацоўвалі лён, а потым пралі. Уся сям’я разам У хаце на доўгі час збіралася шматлюдная сям'я – усе пакаленні. Гэта мела вялікае значэнне ў духоўным жыцці. На такіх сямейных зборах перадаваўся жыццёвы вопыт, народная мудрасць. Дзядулі і бабулі расказвалі сваім унукам розныя казкі, паданні, вучылі разгадваць загадкі, паказвалі прыёмы рамяства – з цікавасцю за працай бавілі час. Дарослая моладзь гуртавалася ў асобныя групы - «вечарушкі», дзе панавала жыццярадасная атмасфера. Куцця(Вілія, Каляда) Куцця служыла пачаткам Каляд і спраўлялася з вялікай урачыстасцю. Першая, “вялікая” куцця наладжвалася перад першым днём свята і была поснай. З самай раніцы гаспадыня чыста прыбірала ў хаце і гатавала 12 посных страў. Самай галоўнай была куцця (каша з ячных круп). Звычайна звараную куццю ставяць перад захадам сонца на покуці, да вечара не каштуюць. Акрамя гэтага гатавалі і такія стравы як: квас з грыбамі, кашу, бліны з макам, селядзец з алеем, рыба, аўсяны кісель, вараныя грыбы, узвар з сушаных яблыкаў, груш, сліў і інш. Яшчэ адной поснай стравай сталі ламанцы. Гатуецца гэта печыва з прэснага цеста, якое елі з мёдам. Вячэра пачынаецца з усходу першай зоркі. Уся сям’я ў час вячэры павінна была сабрацца за сталом, каб застацца разам увесь год. Сеўшы за стол запальвалі свечку і маліліся. Пасля гаспадар пачынаў вячэру зачэрпаўшы першую лыжку куцці. Усе члены сям’і павінны пакаштаваць усе стравы. Рэшткі пакідалі на стале для сваіх продкаў. У канцы вячэры варажылі на будучы ўраджай — выцягвалі сена з-пад абруса і глядзелі, ці высокі будзе лён. Сена потым аддавалі жывёле, каб яна была малочнай і плоднай. А падсохлы верх кашыкуцці аддавалі курам, каб добра несліся. Дзед Мароз Калядаванне Шчодры вечар (Багаты вечар Гоготуха) Першае правіла: на святочным стале павінна было быць як мага больш страў, улічваючы разнастайнасць традыцыйнай народнай кухні, якая адпавядала кожнай пары года. На стол падавалі кілбасы, сальцісон, блінцы з грэчневай мукі, сыр, масла, грыбны суп (поліўку), мочаныя яблыкі, квашаную капусту, ягадныя кісялі. · Другая куцця -- Багатая, Мясная, таму “без парсюка й Каляды не Калядамі”. Даўней нашы продкі абавязкова перад Калядамі калолі кормнага падсвінака: “каб Каляды не гневаліся да далі на ўсё добры ўраджай, а на гавяду харошы прыплод”. У Шчодры вечар у кожнай хаце на стале стаяла засмажаная або звараная свіная галава -- сімвал дабрабыту і пладавітасці. Варожбы дзяўчат 1. На сцяблінках сухога льну - бралі дзве сцяблінкі, падпальвалі і падкідалі ўгору. Калі яны пераблытаюцца між сабой – павяжуць рукі маладым вясельным ручніком, калі падуць паасобку – сядзець у дзеўках яшчэ год. 2. З жывёлай - дзяўчаты ішлі ў двор і хапалі ў цемры авечак; спадзяванні на шлюб, калі трапляўся баран - дзяўчына пякла блін, ішла с ім у двор, рвала на кавалкі і, заплюшчыўшы вочы, раздавала жывёле; калі блін з’ядаў вол - будзе замужжа 3. Дровы -дзяўчаты хапалі бярэмя дроў, потым ішлі ў хату і лічылі, цотная колькасць прадвяшчала замужжа 4. Абруч, певень і зерне 5. Сабака і фігуркі хатніх жывёл 6. Адкуль забрэша сабака ... 7. Блін і пытанне пра імя 8. Які характар – падалі ніцма на снег, а раніцай углядаліся ў след 9. Шчасце – чыя лучына гарыць ярчэй 10. З рознымі прадметамі (завязвалі вочы) -пярсцёнак – шчасце ў замужжы; хлеб – за багатым хлопцам; шчотка – за ўдаўцом; кветка – не быць замужжам у надыходзячым годзе; грэбень – вечнае адзіноцтва; вyгаль – нядоля; пацеркі – састарэцца ў дзеўках; пясок – хуткая смерць; венік – трапіцца стары муж Фокусы нельга гневацца ! Новы год У народзе верылі, што многае ў надыходзячым годзе будзе залежаць ад першага госця ў хаце. Пашчасціць у дабрабыце, калі завітае мужчына. Вадохрышча На варотах, дзвярах, сценах і вокнах крэйдай маляваліся крыжы. Яны павінны былі абараніць сям’ю ад вядзьмацкіх чараў, адагнаць ад скаціны нячыстую сілу. Дзякуй за ўвагу