б в - Schools.by

Download Report

Transcript б в - Schools.by

ЗЛУЧАЛЬНЫЯ І
ПАДПАРАДКАВАЛЬНЫЯ
ЗЛУЧНІКІ, ІХ УЖЫВАННЕ
(7 клас)
Задачы ўрока
Пазнаёміцца са злучальнымі і
падпарадкавальнымі злучнікамі.
Даведацца пра асаблівасці ўжывання злучальных
і падпарадкавальных злучнікаў.
Пазнаёміцца з складаназлучанымі і
складаназалежнымі сказамі.
Пераканацца ў неабходнасці вывучэння дадзенай
тэмы, яе важнасці.
Франтальнае апытванне
1. На якія дзве групы падзяляюцца часціны мовы?
2. Пералічыце самастойныя і службовыя часціны
мовы.
3. Якія словы называюцца злучнікамі? Прывядзіце
прыклады.
4. Для чаго ў мове выкарыстоўваюцца злучнікі?
5. На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле
структуры?
6. На якія разрады падзяляюцца злучнікі паводле
спосабу ўжывання?
7. Якія злучнікі называюцца адзіночнымі, паўторнымі,
парнымі?
8. У якіх стылях маўлення часцей за ўсё ўжываюцца
простыя злучнікі, састаўныя?
Злучальныя і падпарадкавальныя
злучнікі
1. Лабановіч звярнуў з 1. Як пахне мёдам поле
дарогі і пайшоў
грэчак, (калі?) калі
аглядаць лес.
яны пачнуць цвісці.
2. Юнацтву заўсёды
2. Заспяваў так
адкрыты дарогі, і
салавейка, (як?)
шчасце юнацтву
што аж спынілі
належыць заўжды.
гоман дрэвы.
• З якой мэтай выкарыстоўваюцца выдзеленыя злучнікі?
• Чым адрозніваюцца складаныя сказы правага і левага слупка?
Вывады
Разрад злучнікаў па значэнні
злучальныя
падпарадкавальныя
І, ды, а, але, або, ці,
Каб, бо, калі, што,
то-то, ні-ні, не толькі як, пасля таго як,
... але...
таму што...
Злучае аднародныя
члены сказа, часткі
складаназлучанага
сказа.
?
Вывады
Складаназлучаны сказ
Складаны сказ, часткі якога раўнапраўныя
па сэнсе, называецца складаназлучаным.
Вывады
Складаназалежны сказ
Складаны сказ, часткі
якога нераўнапраўныя
па сэнсе, называецца
складаназалежным.
У такіх сказах ад
адной часткі можна
паставіць пытанне да
другой.
Практыкаванне №1.
Спішыце, пастаўце прапушчаныя коскі.
Злучнікі, якія звязваюць аднародныя члены
сказа, вазьміце ў прамавугольнік, а злучнікі,
якія звязваюць часткі складанага сказа,— у
авал.
1. Слова Радзіма — мудрае слова у якім
змешчана сіла і радасць зямлі.
2. Ноччу фарбы губляюць бляск і красу.
3. Дзесь узляцела песня франтавая і цяжка
ўздыхнуў былы салдат.
Практыкаванне №2.
Перабудуйце простыя сказы ў складаныя,
ужываючы злучальныя і падпарадкавальныя
злучнікі. Над злучальнымі злучнікамі пастаўце
літару з, над падпарадкавальнымі — п. Вызначце па
злучніках віды ўтвораных сказаў.
У з о р.
3 прыездам настаўніцы ўсе кругом
ажывіліся.— Прыехала настаўніца, і ўсе кругом
ажывіліся.—
Калі прыехала настаўніца,
усе
ажывіліся.
Варыянт №1. 3 усходам сонца лісце на дрэвах і
трава заззялі пазалотай.
Варыянт №2. 3
набліжэннем
восені птушкі
пачалі збірацца ў вырай.
Практыкаванне №3.
Устаўце прапушчаныя злучнікі і выпішыце 1 сказ са
злучальным
злучнікам,
1
сказ
─
з
падпарадкавальным. Падкрэсліце граматычныя
асновы.
МАСЛЕНІЦА ─ старажытнае свята ў
славянскіх народаў, ... звязана з праводзінамі зімы
... паскарэннем прыходу вясны. Нашы продкі
лічылі, ... абрад забяспечвае багаты ўраджай і
дастатак ў хаце. На масленічным тыдні аб'язджалі
маладых коней ... валоў, адведвалі бабку-павітуху,
моладзь наладжвала гушканне на арэлях, каталася
на санках, спявала масленічныя песні. Заканчвалася
Масленіца ў нядзелю, ... на вячэру гатавалі толькі
малочныя стравы, сярод іх важную ролю
адыгрывалі сыр, масла, тварог з малаком,
абавязкова пяклі бліны.
Пытанні для абагульнення
1. Якія злучнікі называюцца злучальнымі і
падпарадкавальнымі? З якой мэтай яны
ўжываюцца?
2. Якія сказы называюцца складаназлучанымі?
3. Якія сказы называюцца складаназалежнымі?
Тэст №1
ВАРЫЯНТ №1
Адзначце правільнае азначэнне:
Злучнік — службовая
часціна мовы, якая...
а) выражае залежнасць назоўніка,
лічэбніка і займенніка ва
ўскосным склоне ад іншых слоў у
словазлучэнні і сказе;
б) звязвае аднародныя члены і
часткі складанага сказа;
в) надае розныя адценні ў сказе ці
служыць для ўтварэння ладоў
деяслова.
ВАРЫЯНТ №2
Адзначце, якое сцвярджэнне
памылковае:
а) злучнік — службовая
часціна мовы;
в) злучнікі звязваюць
аднародныя члены і часткі
складанага сказа;
г ) злучнікі не змяняюцца;
д) злучнікі з'яўляюцца
членамі сказа.
Тэст №2
ВАРЫЯНТ №1
ВАРЫЯНТ №2
Адзначце радок, у якім
Адзначце радок, у якім
усе словы — злучнікі:
усе словы — злучнікі:
а) аб, над, пад, к, на;
а) з, ад, каля, паўз, на;
б) і, а, але, ды, або;
б) жа, б, так, нават, хоць;
в) не, ні, ну, толькі, нават. в) каб, калі, але, ды, нібы.
Тэст №3
ВАРЫЯНТ №1
ВАРЫЯНТ №2
Адзначце сказы з простымі
злучнікамі:
а) Песня і казка ходзяць у
пары, сеюць па свеце дзівы
і чары.
б) Я не пайду ў школу,
таму што ў мяне баліць
галава.
в) Як толькі развіднела,
мой тата паехаў у лес па
грыбы.
Адзначце сказы са
састаўнымі злучнікамі:
а) Як толькі развіднела і
ўзышло сонца, пачалі
збірацца вучні.
б) Палессе не толькі край
болот, але і векавых лясоў.
в) Я музыку люблю і
песні.
Тэст №4
Варыянт № 1. Адзначце слупок, у якім пададзены
злучальныя злучнікі.
Варыянт №2. Адзначце слупок, у якім пададзены
падпарадкавальныя злучнікі.
а)
б)
в)
г)
і
бо
а
калі
ды (і)
што
але
таму што
ні—ні
каб
ды (аж)
бо
Тэст №5
ВАРЫЯНТ №1 Адзначце складаназлучаныя сказы.
ВАРЫЯНТ №2 Адзначце складаназалежныя сказы.
а) Наша работа любіць, каб яе рабілі з ахвотай.
б) Сцёпка скора знік з вачэй, бо дарога павярнула
ў кусты.
в) Яго вельмі хвалюе, калі ёсць непарадкі.
г) Вялікія вокны друкарні напоўнены яркім
святлом, і яны будуць свяціцца ўсю ноч.
д) Прыпякала сонца, ды веяў лёгкі ветрык.
Адказы
№
ВАРЫЯНТ №1 ВАРЫЯНТ №2
Тэст № 1.
б
д
Тэст № 2.
б
в
Тэст № 3.
а, г
а, б
Тэст № 4.
а, в
б, г
Тэст № 5.
г, д
а, б, в
Дамашняе заданне
Скласці 2 сказы са злучальнымі
злучнікамі, якія звязваюць аднародныя
члены сказа і часткі складаназлучанага
сказа, 2 сказы ─ з падпарадкавальнымі
злучнікамі. Можна аб’яднаць сказы
агульнай тэмай “Старажытныя святы
беларусаў”.