ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АБАРОНЫ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ

Download Report

Transcript ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АБАРОНЫ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ

Курс па выбару
«Эканамічная гісторыя Беларусі»
прапануецца для студэнтаў 2 курса і
разлічаны на 34 аўдыторныя гадзіны
(22 – лекцыі, 10 – семінары, 2- КСР )
Аўтар курса: кандыдат гістарычных навук
А.В. Бурачонак
Сярод гуманітарных дысцыплін, якія актыўна
ўплываюць
на
агульнаадукацыйную
і
фундаментальную
падрыхтоўку
будучых
спецыялістаў,
істотнае
значэнне
мае
эканамічная гісторыя Беларусі. Дадзеная
дысцыпліна не толькі апісвае тыпы эканамічных
сістэм ад натуральнай гаспадаркі да сацыяльна
арыентаванай рыначнай эканомікі, але і
раскрывае механізмы іх самаразвіцця, якія
абумоўлены асаблівасцямі эканамічнай палітыкі і
шматлікімі
фактарамі
неэканамічнага
характару.
Зварот да эканамічнай гісторыі, паглыбленне
гістарычных ведаў дыктуюцца не толькі
зразумелым інтарэсам да мінулага, але і спробай
уявіць, а што ж сёння можна ўзяць на ўзбраенне з
нашай далёкай і блізкай гісторыі, якія
каштоўнасці, эканамічныя прынцыпы апраўдалі
сябе і вытрымалі выпрабаванне часам.
Дадзены курс дапамагае сфарміраваць бачанне
доўгатэрміновых
тэндэнцый
эканамічнага
развіцця, прывівае здольнасці «аб’ёмнага»
ўспрымання сацыяльна-эканамічных працэсаў у
іх узаемазалежнасці і ўзаемаабумоўленасці,
дазваляе ўвесці студэнта ў кола ведаў, якія
складаюць асновы прафесійнай культуры будучага
дыпламаванага спецыяліста.
Лекцыі па «Эканамічнай гісторыі
Беларусі»
праходзяць
з
паказам
прэзентацый, на якіх утрымліваюцца не
толькі пэўныя факты, але і багаты
ілюстрацыйны матэрыял.
Праца сялян у фальварку ў XVI ст.
Сельскагаспадарчыя работы ў XVII ст.
Беларуская вёска ў гады правядзення НЭПа
У выніку вывучэння курса студэнты змогуць
атрымаць веды аб асноўных этапах і
накірунках эвалюцыі айчыннай гаспадаркі,
змесце і механізмах важнейшых сацыяльнаэканамічных з’яў і працэсаў у рэтраспектыве.