Жылі аднойчы дрывасек разам з дрывасечыхай. І мелі яны сямёра дзяцей – ды ўсё хлопцаў. І вось настаў аднойчы такі вялікі голад,

Download Report

Transcript Жылі аднойчы дрывасек разам з дрывасечыхай. І мелі яны сямёра дзяцей – ды ўсё хлопцаў. І вось настаў аднойчы такі вялікі голад,

Жылі аднойчы дрывасек разам з дрывасечыхай.
І мелі яны сямёра дзяцей – ды ўсё хлопцаў.
І вось настаў аднойчы такі вялікі голад, што дрывасеку
не было чым карміць дзяцей.
- Што нам рабіць? – сказаў ён жонцы адным вечарам. Не пракарміць нам нашых дзетак!
- Ведаеш што, давай заўтра завядзем хлопчыкаў у лес ды
кінем іх там, – прапанаваў дрывасек.
- Ах! – крыкнула дрывасечыха, - Як ты можаш так казаць?
Каб мы з уласнае волі завялі ў лес ды кінулі нашых дзетак!
Але, нарэшце, разважаўшы, кабета згадзілася з мужам і
ў слязах пайшла спаць.
Усё, пра што яны гаварылі, падслухаў іх найменшы сын
– Малое Пальчанё.
Ён не спаў усю ноч – усё думаў, што ж яму рабіць.
Калі на двары пачало брацца на дзень, ён устаў, пабег да
ручая і, назбіраўшы поўныя кішэні белых
каменьчыкаў, вярнуўся дамоў.
І вось дрывасек павёў дзяцей у лес. Маці падзяліла
паміж імі апошні хлеб ды доўга стаяла ў дзвярах і
глядзела ім услед.
Малое Пальчанё ішоў апошнім, раз-пораз вымаў з кішэні
каменьчыкі і кідаў іх на зямлю, каб пазней знайсці па
іх дарогу дахаты.
Калі ж каменьчыкі скончыліся, Малое Пальчанё пачаў
кідаць на зямлю кавалачкі хлеба, бо быў ён кемлівым
хлопчыкам.
Нарэшце дрывасек завёў дзяцей у самы гушчар, дзе і за
дзесяць крокаў не ўбачыш адзін аднаго. Ён пачаў секчы
дрэвы, а сынам загадаў збіраць і вязаць галлё.
Сячэ ды адыходзіць усё далей і далей, а пасля зусім уцёк.
Хутка хлопчыкі спахапіліся, дзе ж іхны бацька, ды
пачалі голасна крычаць ды румзаць.
- Не пужайцеся, браткі,– кажа ім Малое Пальчанё, - Я
давяду вас дахаты.
Ён пачаў шукаць драбочкі хлеба, якія б паказалі яму дарогу.
Але драбочкаў нідзе не было відаць, таму што прыляцелі
птушкі ды паелі іх.
Вось дык бяда!
Кінуліся браты шукаць дарогу, ды і зусім заблукалі.
Хутка надыйшла ноч, ды ўзняўся моцны вецер.
Малое Пальчанё залез на дрэва, каб паглядзець, ці няма
побач дарогі. Ды раптам заўважыў агеньчык, які як
свечка ззяў далёка за лесам.
Хлопчыкі пабеглі ў той бок і хутка выйшлі на ўзлесак.
Там яны ўбачылі вялікі дом ды яркае святло ў вакне.
Яны пагрукалі. Нейкая жанчына адчыніла ім і запыталася:
- Што вам трэба, дзеткі?
- Дазвольце нам зайсці, - адказаў Малое Пальчанё і распавёў
пра ўсё, што з імі здарылася.
- Ах, небаракі, - заплакала жанчына, - сыходзьце хутчэй
адсюль! Гэта ж дом людажэра!
- Куды ж мы пойдзем, - сказаў Малое Пальчанё, - нас
ваўкі з’ядуць, а людажэр можа і не кране.
Жанчына пусціла іх у дом, пасадзіла бліжэй да агню, каб
яны абсохлі, і дала ім паесці. А сама пачала смажыць
на ражне цэлага барана – людажэру на вячэру.
Толькі хлопчыкі крышку адагрэліся, як хтосьці пачаў
гучна грукаць у дзверы.
- Гэта мой мужык! – спалохалася жанчына. – Залазьце
хутчэй пад ложак!
Жонка дюдажэра пайшла адчыняць дзверы. Не паспеў
людажэр уваліцца ў хату, як адразу і кажа:
- Чалавекам пахне!
- Што ты, даражэнькі, гэта баран смажыцца.
- Кажу табе, чалавекам пахне! – не мог супакоіцца
людажэр і падыйшоў проста да ложка, нахіліўся і
выцягнуў аднаго за другім усіх семярых братоў.
- Ах ты, ашуканка! – закрычаў людажэр на жонку. – Ды
цябе самую за гэта варта было б з’есці! А хлопчыкі
сюды своечасова прыйшлі: заўтра ў мяне будуць госці,
будзе чым паласавацца!
Дзеці просьма прасілі людажэра аб літасці, але той толькі
яшчэ больш раз’юшыўся і крыкнуў:
- Жонка, нясі сюды нож!
- Ну нашто табе так спяшацца? – сказала жонка. Бачыш, якія яны шчуплыя? Давай лепш накормім іх
ды замкнём на ноч у свіране. Яны адпачнуць ды
патлусцеюць.
Так і зрабілі. Але ж хлопчыкі з перапуду не змаглі
праглынуць аніводнага кавалачка і галодныя заснулі ў
свіране.
А людажэр запатрабаваў сабе віна, ды болей. Напіўся
ды захроп, седзячы за сталом.
Нарэшце ў доме ўсе паснулі, акрамя Малога Пальчаняці.
Як толькі ён пачуў хроп людажэра, дык устаў і пачаў
шукаць шчыліну, каб вылезці са свірана.
Нарэшце ў самым далёкім куце ён знайшоў вузкуювузкую шчыліну і праціснуўся праз яе. Ды й не дзіва:
ён жа быў ростам з палец!
Потым ён ціхутка падкраўся да людажэра і зняў у яго з
паса ключ ад свірана.
Ён адамкнуў свіран, пабудзіў сваіх братоў, і яны ўсе
ціхутка выслізнулі з дому.
Хлопчыкі беглі ўсю ноч куды вочы павядуць. Яны
баяліся, што людажэр прачнецца і кінецца ім наўздагон.
Але людажэр прахрапеў усю ноч. А зранку ён адразу
пайшоў у свіран - паглядзець, ці патлусцелі хлопчыкі. І
што ж ён убачыў! Пусты свіран.
Людажэр надзеў свае сямімільныя боты ды кінуўся
наўздагон. Ён пералятаў праз горы, рэчкі ды ўсё
выглядаў сваю здабычу.
А хлопчыкі тым часам былі ўжо зусім недалёка ад сваёй
роднай хаты. Калі развіднелася, Малое Пальчанё
заўважыў на зямлі белыя каменьчыкі ды па іх павёў
братоў дадому.
Дзецям засталося прайсці зусім трошкі, як раптам яны
ўбачылі людажэра.
Давялося братам схавацца ў пячоры пад вялікай скалой.
А людажэр, пакуль бегаў, замарыўся ды сеў на тую
самую скалу адпачыць.
Заснуў людажэр і так захроп, што нават скала
задрыжэла. І хлопчыкі таксама задрыжэлі ад
перапуду. Але Малое Пальчанё не спалохаўся, ён
загадаў братам бегчы хутчэй дахаты.
А сам падкраўся да людажэра, сцягнуў з яго сямімільныя
боты і надзеў іх. Боты пасавалі яму: яны ж былі
чароўныя і пасавалі кожнаму, хто б іх ні надзеў.
Малое Пальчанё зрабіў адзін-два крокі ды апынуўся
каля сваёй роднай хаты.
Бацька і маці нечувана ўзрадаваліся: яны ўвесь час так
бедавалі па сваіх сынах!
Апасля прыбеглі і астатнія браты. Зноўку сям’я
дрывасека была ўся разам.
А людажэр? Людажэр так і застаўся сядзець на скале:
Малое Пальчанё забраў ягоныя чароўныя боты, а без іх
людажэр не мог хадзіць.
Малое Пальчанё пачаў працаваць гончыкам-бегуном, і
ягоныя бацькі і браты больш ніколі не ведалі галечы.