Новая эканамічная палітыка ў БССР

Download Report

Transcript Новая эканамічная палітыка ў БССР

БССР у перыяд
новай эканамічнай палітыкі.
Нацыянальна-дзяржаўнае
будаўніцтва
(1921 – 1927)
Змест
 Умовы пераходу ад вайны да міру.




Асаблiвасцi пасляваеннай сiтуацыi ў
рэспублiцы.
Увядзенне новай эканамiчнай палiтыкi
(НЭПа).
Нацыянальна-джяржаўнае будаўніцтва
БССР. Удзел Беларусi ў стварэннi СССР.
Дзяржаўна-тэрытарыяльнае
будаўніцтва БССР .
Пытанні і заданні для самаправеркі .
Умовы пераходу ад вайны да міру
Пачатак 20-х гг.: Беларусь падзелена на 3 часткі
Заходняя – у
складзе Польшчы
Тэрыторя БССР
Усходняя – у складзе
Савецкай Расіі
Центральная
– БССР
6 паветаў былой
Мінскай губерні
Эканамічнае становішча на тэрыторыі БССР
Нацыяналізаваны
фактычна
ўсе
прадпрыемствы, але з іх
дзейнічала менш паловы
Пасяўныя
плошчы
скараціліся больш чым на
30%, пагалоўе жывёлы – на
50%
Асаблiвасцi пасляваеннай
сiтуацыi ў рэспублiцы.
Асаблiвасцi пасляваеннай сiтуацыi ў БССР былі
звязаны з тым, што за шэсць гадоў, у час якіх
бесперапынна цягнулiся першая сусветная i
грамадзянская войны, гаспадарка нашай кpaiны
была цалкам разбурана. Па ўмовах Рыжскага мipy
(caкaвік 1921 г.) Заходняя Беларусь апынулася ў
складзе Польшчы, а Вiцебская i Мaгiлёўская
губернi былi яшчэ раней (студзень 1919 г.)
перададзены
ў
склад
Расiйскай
Савецкай
Федэратыўнай Сацыялiстычнай Рэспублiкi –
РСФСР. Становiшча пагаршалася ў вынiкy палiтыкi
«ваеннага камунiзму», калi пры правядзеннi
харчразвёрсткi ў сялянства забiраўся на патрэбы
Чырвонай Аpмii амаль увесь ураджай, што
выклiкала сялянскае незадавальненне.
Увогуле, на пачатку 20-х гг. ХХ ст. перад
Беларуссю, як i перад РСФСР, паўстала пытанне аб
аднаўленнi разбуранай гаспадаркi i выбары шляхоў
мадэрнiзацыi (пераўладкавання) грамадства. Яна
была
звязана
з
магчымасцю
захавання
адмiнicтрaцыйна-камандных метадаў кiраўнiцтва
«зверху», якiя ўжывалiся ў гады грамадзянскай
вайны, або з выкарыстаннем матэрыяльнай
зацiкаўленасцi i мясцовай iнiцыятывы «знiзу». Пры
аднаўленнi гаспадаркi
улiчваўся дробны i
перапрацоўчы характар беларускай прамысловасцi,
патрабаваннi сялянства адмянiць харчразвёрстку i
дазволiць свабодны гандаль збожжам, штo вяло за
сабой увядзенне таварна-грашовых aдносін замест
адмiнiстрацыйнaгa размеркавання прадуктаў, якое
панавала раней.
Карыкатура на Рыжскі мірны
дагавор
Увядзенне новай эканамiчнай
палiтыкi (НЭПа)
Відыё
Увядзенне новай эканамiчнай
палiтыкi (НЭПа)
Увядзенне новай эканамiчнай палiтыкi (НЭПа) было,
перш за ўсё, звязана з iмкненнем аднавiцъ разбураную
вайной эканомiку. У 1921 г. было прынята рашэнне аб замене
харчразвёрсткi натуральным харчпадаткам. Харчпадатак
быў меншы за харчразвёрстку i аб'яўляўся сялянам загадзя,
напярэдаднi сяўбы. У вынікy ў селянiна з'явiлiся лiшкi
прадуктаў, якiя заставалiся пасля выплаты харчпадaткy. Ён
мог прадацъ ix на рынку, aтpымaўшы за гэта грошы ва
«ўласную кiшэню», бо ў кpaiнe ўводзiлася свабода гандлю. 3
увядзеннем
харчпадатку
павысiлася
матэрыяльная
зaцiкaўленасцъ сялянства ў вынiкax сваёй працы. Гэта
дазволiла да 1927 г. поўнасцю аднавiць сельскую гаспадарку.
Асаблiвасцю ў яе развiццi стала павелiчэнне колъкасцi
хутароў, якiя стваралiся на былых памешчыцкiх землях.
Элементам НЭПа стала таксама развiццё сельскагаспадарчай
кааnерацыi - добраахвотнага супрацоўнiцтва сялян пры
вырошчваннi ўраджаю i арганiзацыi ягo продажу. Напрыклад,
утваралiся таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлi. Развiццё
прыватнага гандлю выклiкала неабходнасць лiквiдацыi розных
гpашовых адзiнак, што існавалі раней, i ўвядзенне ў СССР у 1924 г.
новай гpашовай адзiнкi - савецкага чырвонца намiналам 10 рублёў.
1918-1921 гг.
пaлiтыка
«ваеннага камунiзму»
1921-1926 гг.
новая эканамiчная пaлiтыка
•Харчразвёрстка
•Увядзенне харчпадатку
•Натуральны абмен
•Дазвол свабоды гандлю
•Змяншенне ролі грошай
•Увядзенне савецкага чырвонца
•Дзяржаўная ўласнасць
•Дазвол дробнай прыватнай уласнасці
•Прамы прадуктаабмен паміж
горадам і вёскай
•Развіццё сельскагаспадарчай кааперацыі
Адміністрацыйна-каманднае кіраўніцтва
•Дапушчэнне замежнага капіталу
Таварна-грашовыя адносіны
Асаблівасці НЭПа ў Беларусі
 У РСФСР буйныя фабрыкі і заводы аб’ядналіся ў дзяржаўныя
трэсты, кіраўніцтва імі ажыццяўляў Вышэйшы Савет Народнай
Гаспадаркі (ВСНГ). На Беларусі пераважала дробная
прамысловасць і гэта не спрыяла стварэнню трэстаў. На
самазабяспячэнне былі пераведзены многія прадпрыемствы, а
каля 300 здадзены ў арэнду.
 У адрозненне ад іншых савецкіх рэспублік у БССР на пачатку
20-х гадоў меўся арганізаваны прыватна-гандлёвы апарат, які
за папярэдні перыяд выявіў здольнасці выжывання ў
неспрыяльных умовах, а пры НЭПе пачалося яго хуткае
развіццё.
 Беларускае сялянства імкнулася да хутарской формы
гаспадарчай дзейнасці. Гэта было абумоўлена наступнымі
прычынамі: забяспечанасць зямлёй ніжэйшая, чым у сярэднім
па СССР, неспрыяльныя прыродныя ўмовы: балоцістасць,
лясістасць, нізкая якасць глебы. Развіццё хутарской формы
землекарыстання забяспечыла хуткія тэмпы аднаўлення
сельскай гаспадаркі Беларусі.
У снежнi 1920 года у мэтах аднаўлення разбуранай
вайной гаспадаркi быў распрацаваны план дзяржаўнай
электрыфiкацыi Расіі (ГОЭЛРО). Згодна з aдпaвeдным
планам на тэрьтoрыi Беларусi да сярэдзiны 20-х гг. ХХ
ст. было пабудавана больш за 20 электpастaнцый.
Першай
стала
БелДРЭС
каля
Оршы,
якая
выкарыстоўвала ў якасцi палiва торф. Электрастанцыi
з'яўлялiся крынiцай энергii для прамысловых
прадпрыемстваў, што яшчэ адбудоўвалiся.
Пачалi працаваць мiнскiя чыгуналiцейны i
машынабудаўнiчы
заводы,
крыштальны
зарод
«Барысаў», фабрыка запалак «Бярэзiна», лесапiльныя i
гарбарныя заводы. У 1924 годзе прамысловасць,
застаючыся дробнай, перавысiла даваенны ўзровень
развiцця.
Прычыны згортвання НЭПа
НЭП
стымуляваў
сацыяльнае
расслаенне
грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу
ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. НЭПам
аказалася незадаволенай як некаторая частка
партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, прызвычаеных
да камандных метадаў, так і частка простага
насельніцтва, якое не магло дасягнуць таго багацця,
якое было ў так званых нэпманаў (уладальнікаў
невялічкіх прадпрыемстваў, хутаран і іншых). З
усталяваннем асабістай улады І. Сталіна НЭП, як
палітыка, паступова стаў згортвацца.
Шляxi нацыянальна-дзяржаўнага
будаўнiцтва
Ленiнскi план
Сталiнскi план
Федэрацыя
(саюз) Нацыянальнаcaвeцкix рэспyблiк
культурная
аўтаномiя рэспyблiк
у складзе РСФСР
БССР- раўнапраўнaя БССР - састаўнaя
рэспyблiка ў СССР частка РСФСР
разам
з
РСФСР,
УССР, ЗСФСР
Этапы дзяржаўнатэрытарыяльнага ўладкавання
БССР
Ваеннапaлiтычны саюз
савецкix
рэспублiк
(чэрвень 1919 г.)
Уваходжанне
БССР у Саюз
ССР
(снежань 1920 г.)
Першае i
другое ўзбуйненнi БССР
(1924 г., 1926
г.)
Дзяржаўна-тэрытарыяльнае
ўладкаванне БССР. Удзел Беларусi ў
стварэннi СССР.
Дзяржаўна-тэрытарыяльнае ўладкаванне БССР у гады НЭПа
было звязана з далейшым вырашэннем нацыянальнага пытання.
Заключанае ў гады грамадзянскай вайны саюзнае пагадненне дагавор аб ваенна-nалiтычным саюзе савецкiх рэсnублiк ад 1
чэрвеня 1919 г. - ужо не адпавядала iснуючаму становiшчу. Таму з
лета 1922 г. пачалiся пошук i выпрацоўка канкрэтных формаў
аб'яднання савецкiх рэспублiк у адну дзяржаву. І. Сталiн выступiў з
iдэяй аўтанамiзацыi, паводле якой усе савецкiя рэспублiкi
павiнны былi абвясцiць сябе cacтaўнымi часткамi РСФСР i ўвайсцi
ў яе склад. Але гэты план не быў падтрыманы кipaўнiкaмi
кампартый рэспублiк, у тым лiку i Беларусi. У. Ленiн прапанаваў
iншую форму адзiнства - федэрацыю, у якую на раўнапраўнай
аснове аб'ядноўвалiся ўсе савецкiя рэспублiкi.
РСФСР
БССР
30 снежня 1922 года на І Усесаюзным з'ездзе Саветаў у
Маскве дэлегацыя БССР на чале з А. Чарвяковым падпiсала
Дэкларацыю i Дагавор аб стварэннi Саюза Савецкіх
Сацыялiстычных Рэсnублiк – СССР. Taкiм чынам, БССР
аб'ядналася на раўнапраўных асновах з iншымi рэспублiкамi.
СССР стаў адзiнай дзяржавай, якая склалася з некалькiх
кpaiн, мела моцнае цэнтральнае кiраўнiцтва, адзiныя
грошы, войска, праводзiла адзiную знешнюю палiтыку.
З улiкам нацыянальнага i эканамiчнага фактараў
развiцця ў 1924 i 1926 гг. адбылося ўзбуйненне тэрыторыi
БССР за кошт перадачы ёй шэрагу раёнаў Вiцебскай,
Гомельскай, Смаленскай губерняў. У вынiку тэрыторыя
БССР павялiчылася больш чым у два разы, а колькасць
насельніцтва – амаль у тры разы і дасягнула 4,2 млн.
чалавек. Узбуйненне БССР выклікала змяненні ў
адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле рэспублікі, што
было замацавана ў Канстытуцыі БССР 1927 г.
Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва
14 – 18 снежня
1922г.
–
IV
Усебеларускі з’езд
Саветаў
Прыняцце Дэкларацыі аб добраахвотным
уваходжанні БССР на аднолькавых правах з
РСФСР, УССР і ЗСФСР у склад Саюза ССР
Асноўная супярэчлівасць працэсу нацыянальна-дзяржаўнага
будаўніцтва БССР у 20-я гг.
Фарміраваліся асноўныя дзяржаўныя структуры
Усе большую выразнасць набывалі рысы
падпарадкавання дзяржаўных інстытутаў
БССР цэнтральным (саюзным) органам
улады
Да кампетэнцыі саюзнага ўрада згодна з Канстытуцыяй ССР 1924г.
адносіліся пытанні:
Гандлю
Знешняй палітыкі
 Узброеных сіл
Фінансаў
 Сувязі
 Шляхоў зносін
 3 сакавіка 1924г. – вяртанне БССР паветаў Віцебскай,
Гомельскай і Смаленскай губерняў з пераважна беларускім
насельніцтвам. Першае ўзбуйненне БССР.
 13-16 сакавіка 1924г. – VI Надзвычайны Ўсебеларускі з’езд
Саветаў. Заканадаўчае афармленне “ўзбуйнення” БССР.
 6 снежня 1926г. – Пастанова Прэзідыўма УЦВК аб перадачы
Рэчыцкага і Гомельскагапаветаў у склад БССР. Другое
ўзбуйненне БССР.
Канстытуцыя БССР прынята VIII Усебеларускім з’ездам
(красавік 1927г.). Дзяржаўныя мовы – беларуская,
руская, польская і яўрэйская; мова міжнацыянальных
зносін – беларуская.
Вывады
 Ва ўмовах пераходу ад вайны да міру і крызісу
палітыкі “ваеннага камунізму” НЭП з яго першай
антыкрызіснай мерай – заменай харчразверсткі
харчпадаткам – стаў неабходнай мерай для
аднаўлення разбуранай вайной гаспадаркі.
 Удзел Беларусі ў стварэнні СССР, узбуйненне
БССР азначалі вырашэнне пытання аб
нацыянальна-дзяржаўным ладзе краіны як
федэрацыі дзяржаў, але з вельмі вялікай роляй
цэнтра.
Пытанні і заданні для самаправеркі
1. Нэп распачауся ў:
а) 1920 г.;
б) 1921 г.;
в) 1922 г.
2.Утварэнне СССР адбылося:
а) 1 чэрвеня 1919 г.; б) 18 caкaвікa 1921 г.; в) 30 снежня 1922 г.
3. Першай электрастанцыяй ў Беларусі стала:
а) Лукомльская ДРЭС; б) БелДРЭС каля Оршы;
в) Бярозаўская
ДРЭС.
4. Сярод прапанаваных тэрмінаў выберыце тыя, якія сведчаць аб увядзеннi
НЭПа:
- харчразвёрстка, харчпадатак, узбуйненне, натуральны абмен, чырвонец,
унітарная дзяржава, свабода гандлю, кааперацыя.
5. 3апоўнiце прапушчаныя элементы лагiчнага ланцужка:
Ваенна-палітычны саюз
савецкіх рэспублік
б) 1921 г.
в) 30 снежня
1922 г.
б) БелДРЭС
каля Оршы.
Харчпадатак,
чырвонец, свабода
гандлю, кааперацыя.
Ваеннапалітычны
саюз
савецкіх
рэспублік
Уваходжанне БССР у
склад СССР
Першае і
другое
ўзбуйненні
БССР