Transcript Document

Крыжаванка
1
2
3
4
5
6
7
8
1. Галоўны член сказа.
2. Раздзел навукі аб мове, у якім
словы вывучаюцца як часціны
мовы.
3. Даданы член сказа.
4. Ён бывае мужчынскі, жаночы,
ніякі і агульны.
5. Раздзел навукі аб мове ў якім
вывучаюцца спосабы ўтварэння слоў.
6. Змяненне часцін мовы па склонах.
7. Ён можа быць і адзіночным і
множным.
8. У беларускай мове іх шэсць.
Падагульненне і
сістэматызацыя
вывучанага па тэме
“Назоўнік”
Мэты:




паглыбіць і сістэматызаваць веды па асноўных
пытаннях тэмы;
удасканальваць уменні адрозніваць разнастайныя
лексіка-граматычныя групы назоўнікаў у
тэкстах, даваць поўную марфалагічную
характарыстыку, правільна адбіраць назоўнікі
пэўных тэматычных груп;
пашыраць слоўнікавы запас, развіваць звязнае
маўленне, памяць і мысленне;
выхоўваць у вучняў пачуццё гонару за сваю
Радзіму.
Прадоўжыць фразы
• Назоўнік – самастойная часціна мовы,
•
•
•
•
•
•
•
•
•
якая ...
Агульныя назоўнікі абазначаюць...
Уласныя назоўнікі - ...
Адушаўлёныя абазначаюць...
Неадушаўлёныя...
Асабовыя абазначаюць асоб па...
Канкрэтныя назоўнікі ...
Абстрактныя ...
Зборныя назоўнікі абазначаюць...
Рэчыўныя ...
•
•
•
•
•
•
•
•
•
•
Назоўнік – самастойная часціна мовы, якая абазначае
прадмет і ў пачатковай форме (назоўны склон
адзіночнага ліку) адказвае на пытанне хто? што?.
Агульныя назоўнікі абазначаюць назвы прадметаў,
з’яў , падзей, паняццяў.
Уласныя назоўнікі – індывідуальныя назвы прадметаў,
з’яў, падзей, паняццяў.
Адушаўлёныя назоўнікі абазначаюць назвы жывёл,
птушак, рыб, насякомых.
Неадушаўлёныя абазначаюць назвы раслін, рэчаў,
прылад, пачуццяў, з’яў прыроды, падзеі.
Асабовыя абазначаюць асоб па прафесіі, па роду
дзейнасці (настаўнік), па месцы жыхарства (мінчанін),
па нацыянальнай прыналежнасці (беларус), па розных
якасцях (патрыёт, весялун).
Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць назвы прадметаў,
якія існуюць рэальна.
Абстрактныя назоўнікі абазначаюць розныя пачуцці,
дзеянні, стан, якасці.
Зборныя назоўнікі абазначаюць мноства асоб ці
аднародных прадметаў як адно цэлае.
Рэчыўныя – назвы рэчаў аднароднага саставу.
Заданне першай групе

Распазнайце адушаўлёныя і
неадушаўлёныя назоўнікі. Адушаўлёныя
падкрэсліце адной рыскай, а
неадушаўлёныя – дзвюма.
Заданне другой групе

Успомніце, якія назоўнікі называюцца
зборнымі, а якія рэчыўнымі. Размяркуйце
ў два слупкі. У першы – зборныя, у другі –
рэчыўныя.
Заданне трэцяй групе

Успомніце, якія назоўнікі называюцца
зборнымі, а якія рэчыўнымі. Размяркуйце
ў два слупкі. У першы – зборныя, у другі –
рэчыўныя.
Род назоўнікаў





кот-кацяня(-ё)-кацяняты
воўкзаяцмядзведзьліса-
Фізкультхвілінка
Выйдзем з-за парт.
Заплюшчым вочы і ўявім снегапад.
Сняжынкі падаюць зверху, падставім ім свае
тварыкі.
Падымем рукі і падставім свае далоні.
Снег гусцее, гусцее.
Памахаем рукамі, разгонім сняжынкі.
Падзьміце на сняжынкі, пагрэйце шчочкі,
апусціце рукі.
Вось і сонейка выглянула.
Усміхніцеся яму. Усім хораша.
Заданне групам



Заданне першай групе – перакласці словы з
рускай мовы на беларускую.
Заданне другой групе - тэст на
камп’ютарах .
Заданне трэцяй групе - індывідуальная
праца на картках .
4.Сінтаксічная роля.
3.Марфалагічныя
прыметы.
2.Пачатковая
форма.
1.Часціна мовы.
Агульнае значэнне.
Марфалагічны
разбор
назоўніка
Эпіграф:










Што гэта за краіна такая?
Імя ўсё навокал тут мае:
Рачулка, расінка і зорка,
Пчала, аблачынка, вавёрка,
Дажджынка, сунічка, буслянка,
Бярозка, узгорак, палянка.
Па гэтай краіне нямала
З настаўніцай вы вандравалі.
Вы хуценька ўсё ўспамінайце
І назву яе адгадайце.
Дамашняе заданне

Скласці казку на тэму “Назоўнік”,
падкрэсліць назоўнікі як члены сказа.
Падвядзенне вынікаў урока








Вось і надышла хвіліна
Развітацца нам з краінай
Незвычайнай і чароўнай,
Шлях закончыўся вандроўны.
Хай над ёю сонца грае
І гучаць над родным краем
Дарагія ўсім нам словы:
Мір, здароўе, мама, мова.
Рэфлексія
Сёння на ўроку:
* мы ўспомнілі…
* было цікавым…
Дзякуй за
плённую працу!