ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АБАРОНЫ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ

Download Report

Transcript ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АБАРОНЫ МАГІСТЭРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ

Курс па выбару «Гісторыя прадпрымальніцтва ў Беларусі»

прапануецца для студэнтаў 4 курса і разлічаны на 40 аўдыторных гадзін (24 – лекцыі, 14 – семінары, 2- КСР ) Аўтар курса: кандыдат гістарычных навук А.В. Бурачонак

Падчас лекцыйных і семінарскіх заняткаў у студэнтаў ёсць магчымасць атрымаць новыя веды аб дзейнасці прадпрымальнікаў на тэрыторыі Беларусі з канца XVIII да пачатку ХХІ ст.

Атрыманыя веды дадуць магчымасць усвядоміць той факт, што ў часы існавання ў складзе Расійскай Імперыі на тэрыторыі Беларусі жылі дзелавыя людзі, імёны якіх былі вядомы не толькі далёка за межамі беларускіх губерняў, але і Расійскай Імперыі, і яны ў пачатку ХХ ст.

маглі скласці пэўную канкурэнцыю прадпрымальнікам з цэнтральнрасійскіх губерняў.

Вывучаючы дадзеную дысцыпліну, студэнты маюць магчымасць даведацца, якую ролю прыватны капітал меў у першае дзесяцігоддзе савецкай улады, што не заўжды адлюстравана ў падручніках і дапаможніках па гісторыі Беларусі, і ў якіх формах і памерах прадпрымальніцкая дзейнасць ажыцяўляецца ў Рэспубліцы Беларусь.

Усе лекцыі праходзяць з паказам прэзентацый, на якіх утрымліваюцца не толькі пэўныя факты з гісторыі беларускага прадпрымальніцтва, але і багаты ілюстрацыйны матэрыял.

Дзякуючы гэтаму, студэнты змогуць даведацца, як выглядала прамысловае прадпрыемства ў першай палове ХІХ ст.

ці ў якім з сучасных будынкаў у пачатку ХХ ст. размяшчалася пэўная банкаўская ўстанова

Парэчча,прамысловы цэнтр Скірмунтаў у першай палове ХІХ ст.

Мінскае аддзяленне Дзяржаўнага банка Расійскай Імперыі (зараз у будынку знаходзіцца Нацыянальны гістарычны музей)

У выніку вывучэння курса студэнты будуць мець веды аб асноўных этапах , падзеях і імёнах , звязаных з развіццём прадпрымальніцтва ў айчыннай гісторыі.