Слайд 1 - Schools.by

Download Report

Transcript Слайд 1 - Schools.by

РЫБЫ
БЕЛАРУСКІХ РЭК
І АЗЁРАЎ
Акунь
Над вірамі плачкі-вербы.
Там, у глыбіні,
Паласатыя, як зебры,
Ходзяць акуні.
Верхаводка
Вугор
Малайчына вугор,
Павучыцеся ў яго:
І плывец, і пешаход,
Хоць яму – чацьвёрты год.
З рэчкі ў рэчку пад дажджом
Поўзае вугор вужом.
Ёрш
Хоць мы росту і малога –
Не баімся мы нікога:
Ні самоў, ні акунёў,
Ні зубастых шчупакоў.
Мы калючыя яршы,
Нашы спіны, як нажы.
Карась
Я люблю ў затоках гразь,
А імя маё – карась.
У гразі на самым дне
Шчупакі не страшны мне.
Лешч
Плаўніком па хвалі лешч
Плешча: “Хто з вас можа лепш?”
Лінь
Лінь залацісты,
Бок прамяністы,
Трапіў у нерат:
Ні ўзад, ні ўперад.
Сумны, маркотны,
Непаваротны.
Сонна міргае
Ды пазяхае.
Помачы просіць,
Ледзь не галосіць.
Плотка
Пячкур
Печкурок-паласкун
Хату выладзіў зь пяску:
Сьцены, дзьверы, дах і столь –
Добра тут схавацца ў золь,
Ну, а ў сьпёку – на баку
Паляжаць у халадку…
Ды наехаў плывунец,
Зачапіўся – і канец:
Зноў пячкур бяз хаты…
Ах ты, чорт рагаты!
Сом
На зімовую пару
Сом зашыўся у нару,
Бо пакуль на рэчцы лёд,
Не да гуляў і прыгод.
Сом у Ясельдзе на дне
Сьпіць і марыць аб вясьне.
Судак
Уюн
Непаседлівы уюн –
Валацуга і маўчун.
– Дзе уюн жыве, скажы,
У Ашмянцы ці ў Сажы?
– І ў Ашмянцы, і ў Сажы,
У Сяляве і Вушы,
У Няклеі і Дняпры,
І у прыпяцкім віры, –
Ён, куды ні прыплыве,
Там, бадзяга, і жыве.
Чырванапёрка
З-пад куста чырванапёрка
Не вылазіць, плача горка,
Вочы трэ чырвоныя,
Сьлёзы лье салёныя:
– Ой, згубіла я, сястрыцы,
Касьнічок і завушніцы…
Як жа будзе, як жа будзе
Паказацца мне на людзі?
Шчупак
Рэчка, сажалка, рака
Добра знаюць шчупака.
Ён плыве за ўсіх шпарчэй,
Рыбкам гора – не ўцячэш!
Ды, пражэрлівы такі,
Сам трапляе на кручкі.
На жыўца, часамі ў нерат –
І тады ні ўзад, ні ўперад.
Язь
Як паплыў па рэчцы язь,
Кажуць рыбкі: “Язь, бы князь.
Вунь сарочка серабрыстая
Паміж хваль ажно паблісквае”.
Тут убачыў шчупака
Наш язь,
Ды як дасьць драпака
У гразь!
Аўтары вершаў

А. Вялюгін “Вада і вуда”

В. Зуёнак “Малайчына вугор”

В. Карпечанка “Мы яршыстыя яршы”

М. Скрыпка “А імя маё – карась”

К. Камейша “Плаўніком па хвалі лешч”

Л. Пранчак “Лінь залацісты”

В .Зуёнак “Печкурок-паласкун”

Л. Пранчак “Сом зашыўся у нару”

Л. Пранчак “Непаседлівы уюн”

В. Зуёнак “З-пад куста чырванапёрка”

М. Скрыпка “Шчупак”

В. Коўтун “Як паплыў па рэчцы язь”
Copyright
 Клікунова
Алена, укладанне, 2006
 Партал www.floranimal.ru, фатаграфіі,
2006