Займеннікі

Download Report

Transcript Займеннікі

Тэма ўрока:
ПАДАГУЛЬНЕННЕ І
СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ
ВЕДАЎ ПА ТЭМЕ “ЗАЙМЕННІК”

- узгадаць і абагульніць веды пра займеннік як
самастойную часціну мовы, асаблівасці яго ўжывання
ў беларускай мове;

- удасканальваць уменні выдзяляць займеннік сярод
іншых часцін мовы, характарызаваць яго віды,
марфалагічныя асаблівасці, вызначаць сінтаксічную
ролю ў сказе, ужываць ва ўласным маўленні;

- выхоўваць пачуццё любові да Радзімы, да роднага
куточка, дзе нарадзіліся.
Гэтую – указальны займеннік;
Сваю – прыналежны займеннік;
Іншай – азначальны займеннік;
Вам – асабовы займеннік.
1. Што такое займеннік?
2. На якія разрады паводле значэння падзяляюцца
займеннікі?
3. Якія займеннікі выкарыстоўваюцца ў мове
замест назоўнікаў?
4. Які займеннік не мае формы назоўнага склону?
5. Што абазначаюць прыналежныя займеннікі? З
якімі прыметнікамі яны суадносяцца?
6. Чаму лёгка зблытаць адносныя і пытальныя
займеннікі?
7. Якая роля займеннікаў у мове?
Асабовыя займеннікі
1-ая асоба: я – мы
змяняюцца па ліках і склонах
2 –ая асоба: ты – вы
3 –ая асоба: ён, яна, яно – яны. Змяняюцца па родах, ліках, склонах.
У сказе – дзейнік або дапаўненне.
Прыналежныя займеннікі
Указваюць, якой асобе належыць прадмет.
Мой, наш – прыналежнасць 1-ай асобе.
Твой, ваш – прыналежнасць 2-ой асобе.
Свой -прыналежнасць кожнай з трох асоб.
У сказе – дапасаванае азначэнне.
Для выражэння прыналежнасці 3-ай асобе ўжываюцца асабовыя
займеннікі ў форме Р. склону яго, яе, іх.
У сказе- недапасаванае азначэнне.
Заданне “Замянялачка”:
Замяніце самастойныя часціны мовы на займеннікі
1. Мяне завуць Віктар. Віктар любіць чытаць
дэтэктывы.
2. Каці прапанавалі працаваць дыспетчарам,
хоць Каця толькі нядаўна прыйшла на
фабрыку.
3. Дзіця было вясёлае. Такім дзіця зрабіў
падарунак маці.
4. На 8 Сакавіка дзяўчынкам уручылі падарункі.
Падарункі вельмі парадавалі дзяўчынак.
Зваротны займеннік
Указвае на асобу, пра якую ідзе гаворка.
СЯБЕ: не мае формы Н. скл., катэгорый роду і ліку.
Можа адносіцца да ўсіх трох асоб адзіночнага і
множнага ліку.
У сказе – дапаўненне.
Указальныя займеннікі
Гэты, той, такі, гэтакі – дапасуюцца да назоўнікаў у
родзе, ліку, склоне.
Столькі, гэтулькі – скланяюцца як прыметнікі ў
мн.ліку, па родах і ліках не змяняюцца.
Памятайце:
Указальныя займеннікі той, гэты, калі ўжываюцца без
назоўнікаў, пераходзяць у разрад назоўнікаў. У
сказе – дзейнікі або дапаўненне.
Той не грыбнік, хто з грыбнікамі пераклікаецца.
Трудна таго вазіць, хто не хоча хадзіць.
-------
Азначальныя займеннікі
Маюць формы ліку, склону, роду.
Увесь,усякі, кожны, сам, самы – змяняюцца па родах,
ліках, склонах як прыметнікі.
Займеннікі ўвесь, кожны, усякі, іншы набываюць у
кантэксце значэнне назоўніка. У сказе – дзейнік або
дапаўненне.
Адрознівайце:
• Сам (сама, само, самі) – указвае на асобу ці прадмет,
які ўтварае дзеянне самастойна, без іншых асоб:
Заданне выконваць прыйшлося самому.
• Самы (самая, самае, самыя) – указвае:
1)На крайнюю мяжу: Дождж ішоў да самага вечара.
2)Утварае найвышэйшую ступень параўнання якасных
прыметнікаў: Самыя чулыя – матчыны рукі.
Адмоўныя займеннікі
Утвараюцца ад адносных займеннікаў пры дапамозе прыстаўкі ні.
Паказваюць на адсутнасць:
1) - асобы: ніхто
змяняюцца па склонах
- прадмета: нішто
У сказе – дзейнік або дапаўненне.
2) - якасці: ніякі
змяняюцца па родах,
ліках, склонах
- прыналежнасці: нічый
У сказе – дапасаванае азначэнне.
3)колькасці: ніколькі – змяняюцца па склонах як прыметнік мн.
ліку.
У сказе – дапасаванне (разам з назоўнікам)
Адмоўныя займеннікі ўжываюцца толькі ў адмоўных сказах (не +
выказнік або словы няма, нельга).
Няпэўныя займеннікі
Утвараюцца ад адносных займеннікаў пры дапамозе:
выражаюць няпэўнасць
не-
абы-
-сьці(-сь)
-небудзь
асобы
нехта
абы-хто
хтосьці
хто-небудзь
прадмета
нешта
абы-што
штосьці
што-небудзь
якасці
нейкі
абы-які
якісьці
які-небудзь
прыналежн
асці
нечы
абы-чый
чыйсьці
чый-небудзь
колькасці
некалькі
абы-колькі
колькінебудзь
месца сярод
іншых
некаторы
абы-каторы
каторынебудзь
Памятайце: існуюць у мове складаныя няпэўныя займеннікі:
хто-ніхто, што-нішто, які-ніякі, сёе-тое, сёй-той, сякі-такі.
Дамашняе заданне:
Практыкаванне 568 старонка 350
(2 сказ)
Умова: выпісаць са сказа займеннікі і
зрабіць іх пісьмовы марфалагічны
разбор.