10 ПЫТАННЯЎ І АДКАЗАЎ ПРА НАВУЧАННЕ ЗА МЯЖОЙ

Download Report

Transcript 10 ПЫТАННЯЎ І АДКАЗАЎ ПРА НАВУЧАННЕ ЗА МЯЖОЙ

Slide 1

7 ПЫТАННЯЎ І АДКАЗАЎ
ПРА НАВУЧАННЕ ЗА МЯЖОЙ
Расплюшчваем вочы,
адкрываем дзверы,
свет!


Slide 2

1. Куды лепей паехаць вучыцца?
2. Дзе знайсці інфармацыю пра
стыпендыі?
3. Якія дакументы патрэбныя, каб
атрымаць стыпендыю на навучанне?
4. Як напісаць пераканаўчы
матывацыйны ліст?
5. Што трэба пазначыць у рэзюмэ?
6. У каго бяруць рэкамендацыі?
7. Як найлепей заверыць копіі/
пераклады дакументаў аб навучанні?


Slide 3

1. Куды лепей паехаць вучыцца?
Відавочна, што
найлепей там, дзе…..
праграма навучання
найболей адпавядае нашым
прафесійным і асабістым мэтам.


Slide 4

2.1.Дзе шукаць стыпендыі
для студэнтаў?
DAAD: Нямецкая
служба акадэмічных
абменаў

Летнія курсы, азнаямляльныя
паездкі для груп

http://www.daad-icminsk.by/

COPERNICUS:
грамадскія аб’яднанні
Берліна, Гамбурга,
Мюнхена

Стыпендыя для навучання
цягам аднаго семестра.
Накірункі: права, палітыка,
эканоміка і інш.

http://www.copernicusstipendium.de/copernic
us/

GFPS: нямецкае
таварыства
студэнцкага абмену
Германія

Стыпендыя для навучання
цягам аднаго семестра.
Адзін з крытэраў: грамадская
ангажаванасць

http://www.gfps.org/stip
endien/deutschlandstudium/belarussen/

Eurasia Undergraduate Гадавое навучанне. Розныя
накірункі.
Program, ЗША
Study Tours to Poland:
навучальныя візіты ў
Польшчу

Цягам 1-2 тыдні. Знаёмства з
дзейнасцю няўрадавых
арганізацый, мясцовых
адміністрацый і г.д.

minsk.usembassy.go
v/study.html
www.studytours.pl


Slide 5

2.2. Дзе шукаць стыпендыі для
магістрантаў і аспірантаў?
College of Europe:
Бруге, Бельгія
Наталін, Польшча

Магістратура: еўрапейская палітыка,
эканоміка, права, міжнародныя
адносіны, міждысцыплінарныя
даследаванні. Мовы навучання:
ангельская і французская.

www.coleurope.eu

European
University Institute
Фларэнцыя, Італія

Магістратура па праве.
Аспірантура (Ph.D.): права,
эканоміка, палітыка, гісторыя.
Мова навучання: ангельская.

www.eui.eu

Chevening
scholarships
Велікабрытанія

Стыпендыі для навучання ў
магістратуры. Адно з патрабаванняў
– 3 гады працоўнага досведу.

http://ukinbelarus.f
co.gov.uk/

Muskie Graduate
Fellowship Program
ЗША

Навучанне ў ЗША 1-2 гады па
накірунках: права, бізнэс, м/н
адносіны, публічнае кіраванне,
журналістыка і інш.

www.irex.org


Slide 6

2.3. Дзе шукаць стыпендыі для
магістрантаў і аспірантаў?
DAAD: Нямецкая
служба акадэмічных
абменаў

Стыпендыі для навучання ў
магістратуры, аспірантуры (на 1
ці 3 гады), у т.л. для навучання
па-ангельску.

www.daad-ic-minsk.by/

GFPS: таварыства
студэнцкага абмену
ў Цэнтр. і Ўсходняй
Еўропе
Heinrich Böll Stiftung
Германія

Стыпендыя для навучання ў
магістратуры.
Адзін з крытэраў: грамадская
ангажаванасць.
Стыпендыі для магістратуры і
аспірантуры у Нямеччыне.

www.gfps.org/stipendi

Konrad Adenauer
Stiftung, Германія
Internationales
ParlamentsStipendium, Германія

Стыпендыі для магістратуры і
аспірантуры у Нямеччыне.

www.kas.de/belarus

Стажыроўка ў нямецкім
парламенце (5 мес.)

www.bundestag.de/

Kirkland Program
Польшча

Гадавое навучанне : эканоміка,
права, сацыяльныя навукі,
публічнае кіраванне. Мова
навучання: польская.

en/deutschlandstudium/belarussen/

www.boell.de/stipendi
en/bewerbung/bewerbung
-11239.html

bundestag/europa_internation
ales/internat_austausch/ips

www.kirkland.edu.pl


Slide 7

Яшчэ?
Актуальная інфармацыя пра
стыпендыі і стажыроўкі на

adukacyja.info!
Калі ведаеш больш, не забудзь
дадаць навіну !


Slide 8

3. Якія дакументы патрэбныя, каб
атрымаць стыпендыю на навучанне?
“Стандартны пакет”
1. Матывацыйны ліст
2. Рэзюмэ/CV
3. Рэкамендацыі

4. Копія дыплома з дадаткам
5. Пацверджанне моўнай кампетэнцыі


Slide 9

4. Самы пераканаўчы
матывацыйны ліст – гэта ?
Той, які пацвярджае, што
Вашы мэты, адукацыя і досвед
ідэальна адпавядаюць мэтам
навучальнай (стыпендыяльнай)
праграмы і крытэрам адбору
ўдзельнікаў.


Slide 10

Матывацыйны ліст павінен
змяшчаць адказы на такія пытанні:
Чаму я падаю заяўку на гэтую праграму?
Чаму мая адукацыя і досвед дазволяць мне
эфектыўна ўдзельнічаць і скарыстаць з праграмы?
- мая папярэдняя спецыялізацыя
і поспехі пры навучанні
-веданне замежнай мовы
- досвед грамадскай дзейнасці
Як я змагу выкарыстаць веды і досвед, атрыманыя
пры навучанні, ў маёй дзейнасці ў Беларусі?


Slide 11

5. Што трэба пазначыць у рэзюмэ?
Прыкладная схема СV*
• Адукацыя
• Прафесійная дзейнасць
• Практыкі і стажыроўкі
• Прафесіянальныя кваліфікацыі
• Публікацыі
• Веданне замежных моў
• Грамадская актыўнасць
*Кожнае рэзюмэ варта адаптаваць да

мэтаў і патрабаванняў канкрэтнай
праграмы.


Slide 12

5. Што не трэба пазначаць у рэзюмэ?

Напрыклад:
• Нефармальнае фота
• “Вельмі асабісты” адрас
электроннай пошты


Slide 13

6. У каго бяруць рэкамендацыі?

У выкладчыкаў, куратараў
праектаў, старэйшых калег, якія
могуць засведчыць Ваш досвед і
кампетэцыі, важныя для дасягнення
мэтаў праграмы і адпаведныя
крытэрам адбору на яе.


Slide 14

Я ведаю сп. Мэрлін Манро з 2007 года,
калі яна навучалася на маім курсе ХХ
у Еўрапейскім Універсітэце.
Падчас навучання сп. Манро праявіла сябе
актыўнай і здольнай студэнткай. Яе
курсавая праца [праект, актыўны
ўдзел у семінарах…] я ацаніў на выдатна.
Паколькі навучанне ўключала аналіз
тэкстаў на ангельскай мове, я таксама
магу адзначыць выдатныя моўныя
здольнасці сп. Манро.
Я магу з упэўненасцю рэкамендаваць
сп. Манро для ўдзелу ў праграме _________.
Мяркую, яе адукацыя, досвед і ініцыятыўнасць
дазволяць найлепшым чынам скарыстаць
магчымасці, прапанаваныя праграмай.

6.Магчымая
структура
рэкамендацыі
+++ Апісанне
дасягненняў
і кампетэнцый
кандыдата, пра якія
можа сведчыць
аўтар рэкамендацыі.


Slide 15

7. Як найлепей заверыць копіі і
пераклады дакументаў аб навучанні?
Варыянт 1. “Правільны”
1. Замовіць прафесійны пераклад ў
перакладчыка, унесенага ў спіс Мінюста
для натарыяльнага завярэння.
2. Натарыяльна заверыць подпіс
перакладчыка на перакладзе і
натарыяльна заверыць копіі дакументаў.
Замежныя навучальныя ўстановы і фонды рэдка патрабуюць
прастаўленне апастыля. Але калі такое патрабуецца, то варта
ведаць, што апастыль прастаўляецца
-на дакументах, выдадзеных Мінадукацыі – у Мінадукацыі,
- на дакументах, аформленых натарыусам – у Мінюсце.


Slide 16

7. Як найлепей заверыць копіі і
пераклады дакументаў аб навучанні?
Варыянт 2. “Танны”
1. Самастойна перакласці дыплом і дадатак да
яго.
2. Папрасіць выкладчыка замежнай мовы
заверыць пераклад, заверыць подпіс
выкладчыка пячаткай факультэта.
3. Заверыць копіі дыплома і пераклад з
подпісам выкладчыка і пячаткай факультэта
ў адміністрацыі ўніверсітэта гербавай
пячаткай.


Slide 17

Дзякуй за увагу!
Поспехаў у пошуках, плёну ў навучанні і
радаснага вяртання ў Беларусь!