Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Скварчэўскі Дзмітрый Вячаслававіч АСТРАНАМІЧНЫЯ ВЕДЫ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ У.
Download ReportTranscript Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Скварчэўскі Дзмітрый Вячаслававіч АСТРАНАМІЧНЫЯ ВЕДЫ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ У.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Гістарычны факультэт Кафедра гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Скварчэўскі Дзмітрый Вячаслававіч АСТРАНАМІЧНЫЯ ВЕДЫ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ У ХІV – ХVІІ стст Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі Спецыяльнасць: Айчынная гісторыя Навуковы кіраўнік: кандыдат гістарычных навук, дацэнт Варонін В.А. Мінск, 2011 ЗМЕСТ • • • • • • • Х Актуальнасць Аб’ект і прадмет даследавання Мэта даследавання Задачы даследавання Навуковая навізна Крыніцы і гістарыяграфія Тэзісы Актуальнасць Вывучэнне астранамічных з’яў у пісьмовых крыніцах і даследаванне гісторыі астраноміі з’яўляюцца перспектыўнымі і карыснымі для гісторыкаў накірункамі па шэрагу прычын. Зафіксаваныя ў пісьмовых крыніцах звесткі аб астранамічных з’явах могуць даць даследчыкам абсалютную дату пры ўмове захаванасці поўных звестак пра іх у крыніцах. Гэта дапамагае дакладна датаваць гістарычныя падзеі, якія прывязаны да астранамічнай з’явы, удакладніць храналогію крыніцы, каляндарны стыль і сістэму часазлічэння. Акрамя таго, назіранне за астранамічнымі з’явамі залежыць ад геаграфічнага фактара, што дапамагае гісторыкам высветліць, адкуль прыйшлі звесткі пра астранамічную з’яву: ці аўтар назіраў яе асабіста, ці ён карыстаўся чужымі звесткамі, што дапамагае высветліць паходжанне вывучаемай крыніцы. Акрамя таго, звесткі пра астранамічныя веды праліваюць святло на светапогляд, рэлігійныя ўяўленні і культуру старадаўняга насельнітцва. На гэтую акалічнасць чамусьці не заўсёды звяртаюць увагу даследчыкі, у выніку чаго цэлы пласт ведаў пра жыццё чалавека застаецца невядомым. Х Аб’ект і прадмет даследавання Аб’ект даследавання: пачаткі навуковых ведаў у Вялікім княстве Літоўскім у ХІV – ХVІІ стст. Прадмет даследавання: астранамічныя веды старонка з трактата Centuria astronomica. Вільня, 1639 г. Х Мэта даследавання Мэта працы – вызначыць, як адбываўся працэс станаўлення астраноміі, як навукі, у Вялікім княстве Літоўскім. Выява сонечнага зацьмення на мініяцюры Радзівілаўскага летапіса XV ст. Людзі трымаюць у руках вядомыя з XІV ст. табліцы для прадказанняў зацьменняў. Х Задачы даследавання 1. высветліць стан развіцця астранамічных ведаў у ВКЛ у XІV – XVІІ стст.; 2. разгледзець этапы развіцця астраноміі ў ВКЛ; ахарактарызаваць формы, у якіх развівалася астраномія на данавуковым этапе (народная астраномія, царкоўная касмалогія, астралогія); 3. прааналізаваць вядомыя тагачасныя астранамічныя творы і вызначыць магчымыя знешнія ўплывы. Х Навуковая навізна У дадзенай працы разглядаецца гісторыя станаўлення астранамічнай навукі ў ВКЛ; аўтарам вылучаны этапы развіцця астраноміі і формы існавання астранамічных ведаў; уведзены ў навуковы зварот невядомыя астранамічныя творы XVІІ ст., якія былі выяўлены аўтарам ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Х Задыякальнае кола з панегірычнай паэмы Сімеона Полацкага “Орел Российский”, 1667 г. Крыніцы і гістарыяграфія Крыніцы па разглядаемай тэме падзяляюцца на групы: 1) Наратыўныя альбо апавядальныя (беларускалітоўскія летапісы і хронікі, польскія хронікі, літаратурныя творы, навуковыя і навучальныя творы). 2) Выяўленчыя крыніцы (мініяцюры летапісаў і хронік, гравюры, малюнкі ў літаратурных творах) 3) Этнаграфічныя крыніцы (этнаграфічныя запісы XIX – п. XX стст., прысвечаныя беларускай традыцыйнай астраноміі). Х Крыніцы і гістарыяграфія (працяг) У гістарыяграфіі дадзеная тэма слаба прадстаўлена. Існуючыя артыкулы і манаграфіі закранаюць толькі некаторыя аспекты. Асноўныя працы і аўтары: (гісторыя навуковай астраноміі): Очерки истории науки и культуры Беларуси IX – начала ХХ в. Мн., 1996 (калектыўная манаграфія), Беспамятных Н.Д. О распространении гелиоцентризма в школах Белоруссии. Мн., 1970, Беспамятных Н. Д. Математическое образование в Белоруссии. Исторический очерк. Мн., 1975. Грузинский В.В., Онищенко А.А., Перковский Т.А. Астрономические представления и наблюдения в Белоруссии в ХVI – XIX веках. Мн., 1988. (народная астраномія): артыкулы Ц.В. Авіліна, энцыклапедычны слоўнік Беларуская міфалогія, Мн., 2006. Х Тэзісы 1. “Народная астраномія” - астранамічныя веды, якія заснаваны на пераважна вуснай перадачы інфармацыі з пакалення ў пакаленне. Неабходнасць такіх ведаў выклікана штодзённай патрэбай у вызначэнні часу і арыентацыі ў прасторы, што было вельмі важна не толькі ў гаспадарчай дзейнасці (сельскагаспадарчы каляндар), але і ў духоўным жыцці (вызначэнне святочных дзён). “Народная астраномія” з’явілася яшчэ ў часы паганства і, як можна меркаваць, была даволі развітай. У ХІV - ХVІІ стст. у ВКЛ яшчэ захоўваліся паганскія астранамічныя веды і ўяўленні, якія, аднак, з ХV ст. захоўваліся ўжо пераважна вясковым насельніцтвам. Х Тэзісы (працяг) 2. Х “Хрысціянская касмалогія”. Асноўныя творы, вядомыя ў ВКЛ, дзе выкладаліся погляды царквы на астраномію: “Хрысціянская тапаграфія” Казьмы Індзікаплава, “Шасціднеў” Іаана Экзарха, “Дакладнае выкладанне праваслаўнай веры” Іаана Дамаскіна, “Венец веры” Сімеона Полацкага, “Катехизис” Лаўрэнція Зізанія. Царква з недаверам ставілася да астраноміі, мела ўстойлівыя кансерватыўныя погляды, аднак у ВКЛ яна была больш лаяльная, дапускала пэўныя альтэрнатыўныя погляды на космас, што бачна ў творах Полацкага і Зізанія. Глава аб астраноміі ў творы Сімеона Полацкага “Венец веры”, 1670 г. Тэзісы (працяг) 3. Астралогія. У вывучаемы перыяд астралогія была цесна звязана з медыцынай, прафесія лекара спалучалася з заняткамі астралогіі. У канцы ХV ст. у ВКЛ пачынаецца актыўны пераклад на старабеларускую мову астралагічных і астранамічных твораў. Царква негатыўна ставілася да астраноміі і астралогіі, параўноўваючы іх з паганскімі валхваваннямі. Між тым, у ВКЛ пакуль не выяўлены выпадкі забароны астранамічнай літаратуры і пераследавання за яе вывучэнне. Пашырэнне цікавасці насельніцтва да астралогіі і астраноміі сведчыць аб паступовай секулярызацыі ведаў аб навакольным асяроддзі. Х Тэзісы (працяг) Фрагмент будынка абсерваторыі Віленскага ўніверсітэта. ХVІІІ ст. На роспісах бачны тагачасныя астранамічныя прыборы і сімвалы планет. 4. Навуковая астраномія ў ВКЛ бярэ свой пачатак у ХVІІ ст. Навуковым цэнтрам стала Віленская езуіцкай акадэмія (пазней універсітэт). У гэты час на тэрыторыі ВКЛ ствараюцца ўласныя астранамічныя творы, ствараецца ўласная астранамічная школа. Была вядома гелеацэнтрычная сістэма М. Каперніка. Х Тэзісы (працяг) 5. Астранамічныя веды ў беларуска-літоўскім летапісанні. Летапісныя апісанні з’яўляюцца важнымі крыніцамі пры вывучэнні гісторыі астраноміі. Яны адлюстроўваюць узровень развіцця астранамічных ведаў. У летапісах і хроніках ВКЛ астранамічныя з’явы ўспрымаліся ў якасці боскіх знакаў, якія папярэднічалі найбольш значным падзеям у жыцці дзяржавы і грамадства: ваенна-палітычным падзеям і стыхійным бедствам; на беларуска-літоўскую летапісную традыцыю ўспрымання астранамічных з’яў вялікі ўплыў аказала візантыйская летапісная традыцыя, а таксама прасочваюцца традыцыі народнага (паганскага) і кніжнага (хрысціянскага) светаўспрымання; звесткі аб астранамічныя з’явах характарызуюцца даволі высокай ступенню дакладнасці. Назіранне за метэарытным дажджом. Мініяцюра Радзівілаўскага летапіса XV ст. Х ДЗЯКУЙ ЗА ЎВАГУ !!! Х