Човен, бочак піва да вяселле Ягайлава МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА, ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМ.Я.КУПАЛЫ, ПРАВАЗНАЎСТВА, [email protected], 8(029)9159539 Гісторыя гэта захавалася ў родзе маей бабулі Людмілы, народжанай Хітрун. Яе бабуля.
Download ReportTranscript Човен, бочак піва да вяселле Ягайлава МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА, ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМ.Я.КУПАЛЫ, ПРАВАЗНАЎСТВА, [email protected], 8(029)9159539 Гісторыя гэта захавалася ў родзе маей бабулі Людмілы, народжанай Хітрун. Яе бабуля.
Човен, бочак піва да вяселле Ягайлава МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА, ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМ.Я.КУПАЛЫ, ПРАВАЗНАЎСТВА, [email protected], 8(029)9159539 Гісторыя гэта захавалася ў родзе маей бабулі Людмілы, народжанай Хітрун. Яе бабуля Ганна, ураджоная Янчэўская шляхецкага герба «Ліс» з вескі Далекія, апавядала: … 2 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА Здарылася гэта ў часы, калі Гаспадаром Літвы быў князь Вітаўт, якога яшчэ пры жыцці ворагі ўзвялічылі Вялікім Закляты брат Гаспадарскі, Кароль Польскі Ягайла-Якаў ажаніўся, каб род ня згас, ды й па каханню вялікаму, на дачке ворагаў сваіх Гальшанскіх, гербу Кітаўрас. 3 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА Гулялі па звычаю: шлюб бралі у старой сталіце Наваргадку. А пасля прывез Ягайла жонку сваю Софью да маёнтка дзедзічаў у Ліду. Гулялі доўга, елі і пілі да няхочу і няможу. Свавольнічалі без меры. І брыды нарабілі – пібілі ўсе бочкібочачкі з півам ды віном. Ды палеглі пьяныя спаць… 4 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА А раніцай… Раніцай гвалт і жах – няма чым частаваць Гаспадара з братам ягоным Ягайлай-Якавам, ды гасцей яснавельможных. Як раніцай на вяселле піва славутага, піва пеннага, якое Госпад даслаў, каб людзі счаслівымі былі і вяселымі, не выпіць кубак другі? 5 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА Піць няма чаго! Ежу ды пітво цягалі з маентка Гаспадарскага, які за рэчкай быў, праз масток-грэблю. Алеж, бяда адна не ходзіць… Ляснуў у ваду той масток. Ці то бабры стачылі, ці рака змыла. 6 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА Тады гаспадарскі падчашны Ян з сынамі… пераплылі на чоўне рэчку, прыбеглі на двор, схапілі бочку з півам і назварот! А у бочке піва вёдзер з дзесяць. Ўкінулі у човен бочку, самыя побач паплылі, за барта трымаючысь. Пераплылі, узнялі на рукі і пабеглі. Дай Бог паспець! Дай Бог моцы данесці! 7 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА А ў замке … прачнуўся Вітаўт, выйшаў на ганак, сеў у крэсла свае залачонае і загадвае піва сабе паднесці. А ўсе паньсва ў ногі і падае: «Няма нічога, пабілі, папілі учора! Пагулялі!!!» 8 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА Спахмурнеў Гаспадар, ды брат яго Ягайла ўзлуваўся. Загадалі сабелькі дзве прынесці. Ой, паспрабуюць яны кроў паноў ды падпанкаў! Ой выпье паньства чашу апошнюю, чашу крывавую! 9 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА А тут брамка малая ў замке і грукне. І бачаць усе, як Ян з сынамі бочку з півам да двара ўносяць, у кубачкі піва наліваюць, з паклонам Гаспадару ды Каралю падносяць. Пье, частуецца Гаспадар, частуецца брат яго Ягайла-Якаў. Лагодней позірк у Вітаўта і брата яго, усміхаюцца яны, аб сабельках забыўшыся. 10 І волю сваю абвяшчаюць: За кемлівасць і спрытнасць валодаць Яну з сынамі гербам «Ліс», ды зямліцай у Далекіх. Бо з далеку радасць прынеслі, там і быць ім гаспадарамі. Вось так і сталісь у Далекіх Янчэўскія, што герба «Ліс». І пачалі у нас казаць, што піва, калі яно ў час і ў месцы патрэбным, не толькі смачна, але і карысна. 11 МАЦЕЙ ШАЎЧЭНКА Дзякуй! 12