НОВАЕ - Schools.by

Download Report

Transcript НОВАЕ - Schools.by

БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС
у апорных схемах
з трэніровачнымі
практыкаваннямі і
арфаграфічнымі хвілінкамі
ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ: літара О
Літары О, Э, А
Пад націскам:
год, кот, скрозь,
колас, мова;
сэрца, жэмчуг,
кватэра
Не пад націскам:
гады, каты,
скразны, каласы,
маўленчы;
сардэчны,
жамчужына,
кватарант
У запазычаных словах:
•Пачатковы э
захоўваецца не пад
націскам (экран,
экспазіцыя);
• пасля шыпячых,
цвёрдых р, д,т, ц
пішацца э (жэлацін,
рэформа, гардэроб,
тэатр, цэмент).
НОВАЕ: Токіа, Ватэрола, трыа, Медэа, адажыа, сальфеджыа,
арпеджыа, дызажыа, капрычыа, імпрэсарыа, партфоліа, Кастэліа
Трэніровачнае заданне
Прачытайце, растлумачце правапіс о, э, а. Сэнс
незразумелых слоў вызначце па слоўніку.
Рамонт,чароўна, рэдакцыя, рэкі, холад, дрывасек,
застрэшак, адажыа, бурымэ,бартар, дровы,характар,
Токіа, поплаў, эпоха, эпітэт, жэтон,
рачулка,шэрань,ордэн,бавоўна,латарэя,сальфеджыа,
Шаўчэнка, сэрца, партфоліа, лазовы, Чалюскін.
Трэніровачнае заданне
Спішыце, устаўляючы патрэбныя галосныя,
растлумачце іх правапіс.
Абгар…джваць, др…вотня,ц…гла, м…ладзь,
пір…г, р…спубліка, др…вы, эпіт…т, ц…ны, др…бны,
ац…нка, зашч…бечуць, кр…апасны,
Ч…рнышэўскі,пр…зент, стр…каза, ц…нтральны,
р…дзенькі, кр…пасць, сальфеджы…, п…шта, тры…,
др…сіроўшчык, Токі…, ш…птаць, ж…мчужына.
Арфаграфічная хілінка
Запоўніце другі слупок табліцы.
“СТАРЫНКА”
“НАВІНКА”
“СТАРЫНКА”
Антарыо
Медэо
Барнео
партфоліо
Ватэрлоо
парэо
адажыо
радэо
Гарацыо
сальфеджыо
імпрэсарыо
Рамэо
капрычыо
Рыо-Негра
макао
Токіо
Мантэвідэо
Сан-Антоніо
“НАВІНКА”
ФІНАЛІІ –ЭЛЬ, -ЭР у з-апазычаных
словах
Фіналіі –эль, -эр
НОВАЕ:
Не пад націскам:
Шніцаль, міталь,
форталь, карцар,
камп’ютар, лідар
Ва ўласных імёнах і назвах:
Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр
НОВАЕ:
Пад націскам:
Картэль,
арыэль,
фарэль,
мільярдэр,
партэр
Арфаграфічная хвілінка
Устаўце патрэбную літару. У адпаведнай графе
табліцы пастаўце знак +(плюс).
СЛОВА
Правайд…р
Камп’ют…р
Рэпетыт…р
Вуліца Ланд…ра
Рака Од…р
Менедж…р
Планета Юпіт…р
Бухгалт…р
Фламаст…р
Пэйдж…р
Прынт…р
А
Э
Правер сябе!
Слова
А
Правайдар
+
Камп’ютар
+
Рэпетытар
+
Э
Вуліца Ландэра
+
Рака Одэр
+
Менеджар
+
Планета Юпітэр
+
Бухгалтар
+
Фламастар
+
Пэйджар
+
Прынтар
+
Арфаграфічная хвілінка
Знайдзі памылкі!
Гары Потар, вінчэстар, Манчэстар, Ланкастэр,
лідэр, кратэр, світар, сканер, скутэр, Пітар.
ЛІТАРА Ё
Літара Ё
Пад націскам:
лёс, вёска,
сёстры, цёмны,
цёплы.
У складаных
словах з першай
часткай радыё-:
радыёстанцыя,
радыёграма,
радыёантэна.
Не пад націскам:
Толькі ў словах з
каранямі ёд- і ёт-:
ёдапірын, ётацыя.
УВАГА! Калі першая частка складанага слова ўтворана ад назвы
хімічнага элемента радый, то пішацца літара е, якая з’яўляецца
злучальнай галоснай: радыебіялогія, радыеактыўнасць, радыеізатоп.
У першым складзе перад націскам у гэтым выпадку пішацца я:
радыяхімія, радыялогія, радыяграфія.
Арфаграфічная хвілінка
Хвілінка адкрыцця!
Растлумачце правапіс выдзеленых галосных:
 радыёстанцыя,
 радыеізатоп,
 радыяхімія,
 радыеметрычны,
 радыёперадача ,
 радыялячэнне.
Літары О, А ў складаных словах
словах словах ў
Літары О,ў складаных
А ў складаных
Калі ў другой
частцы складанага
слова націск на
першым складзе, то
ў першай частцы
пішацца А:
Дабрадзей,
скараход, салявар
Калі ў другой
частцыскладанага слова
націск не на першым
складзе, то ў першай
частцы захоўваецца О:
Вогнетрывалы,
высокаідэйны,
коне гадоўля
Літара О пішацца ў
першай частцы
складаных слоў,
калі другая частка
пачынаецца з Ў:
Марозаўстойлівы,
торфаўборачны,
вогнеўстойлівы,
збожжаўборка
НОВАЕ: Часткі слова-, што-, фота-, мота- пішуцца з О: словаформа,
фотакопія, штомесяц, мотакрос і г. д., але: слова фатаграфія і вытворныя ад яго,
але матацыкл, матавоз і вытворныя ад іх. УВАГА! Ста-: стагоддзе, стаметровы.
Трэніровачнае практыкаванне
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.
Растлумачце іх правапіс.
В…дасховішча, т…рфаўборачны, м…тавоз,
р…дкалессе, велам…таспорт, г…рналыжны,
ф…такамера, в…дазаборны,
м…вазнаўства,сл…ватворчасць, ст…гадовы,
к…нтрмеры, выс…к…частотны, мал…чнакіслы,
зб…жжаўборка, м…танакіраваны, ш…сцісоты,
мар…з…ўстойлівы.
Правер сябе!
Вадасховішча, торфаўборачны, матавоз,
рэдкалессе, веламотаспорт, гарналыжны,
фотакамера, водазаборны,
мовазнаўства,словатворчасць, стагадовы,
контрмеры, высокачастотны, малочнакіслы,
збожжаўборка, мэтанакіраваны, шасцісоты,
марозаўстойлівы.
АРФАГРАФІЧНАЯ ХВІЛІНКА
Утварыце складаныя словы з часткай ста-,
запішыце іх.
Метр, мільён.
Пуд,
працэнт,
рубель.
СТА-
Тысяча,
тона.
Год, голас ,
градус, грам.
Правер таварыша!
Стагадовы, стагалосы, стаградусны,
стаграмовы, стаметровы, стамільённы,
стапрацэнтны, стапудовы, старублёвы,
статысячны, статонны.
ЛІТАРЫ Е, Ё, Я
У першым складзе
перад націскам е, ё
пераходяць у я:
землі – зямля,
зелень – зялёны,
сёлы – сяло.
Не ў першым складзе перад
націскам е захоўваецца:
селянін, зеляніна земляны,
возера, восень.
ЛІТАРЫ Е, Ё, Я
Незалежна ад націску е
захоўваецца ў запазычаных
словах: легенда, метро,
нервовы, але дзяжурства,
каляндар, яфрэйтар,
сяржант, ялейны, ярмолка,
яхідны.
Заўсёды
захоўваецца е ў
першым складзе
перад націскам
пасля
заднеязычных
г, к, х:
герой, кераміка,
Херсон.
Каранёвае Я
пішацца нязменна
ў словах: віцязь,
сувязь, заяц,
яравы,
завязь,тысяча і
г.д.
НОВАЕ: дзевяць – дзявяты, дзесяць –дзяты, сем – сямнаццаць, восем –
васямнаццаць,пяцідзясяты, пяцьдзясят, (ясале пяццюдзесяццю),
шасцідзясяты (але шасцюдзесяццю), сямідзясяты (але семдзесят,
сямідзесяці), васьмідзясяты ( але восемдзесят, васьмідзесяці).
Трэніровачнае практыкаванне
Спішыце, устаўляючы прапушчаныя літары.
Растлумачце правапіс слоў.
Б…сконцы, м…д, кал…ндар, дз…сяты, к…фір, б…тон,
Г…ракл, з…л…наваты, сц…на, вас…мнаццаць,
бал…рына, Х…рсон, дз…сятка, ц…ц…рук, ц…гавіты,
б…здарожны, Б…рлін, м…даль, с…ржант, Б…тховен,
аб…ліск, Ал…ксей, м…тровы, паўдз…сятка,
б…злессе, г…рбарый, вос…мдз…сят, с…кунда,
дз…с…ць, н…пісьменны, св…ткаваць.
Арфаграфічная хвілінка-размінка
Арфаграфічная эстафета! Змяніце словытак, каб Е,
Ё перайшлі ў Я.
1-ы рад
2-гі рад
3-ці рад
лес
далёкі
сельскі
сем
вёслы
дзесяць
цёплы
елка
поезд
плесці
вецер
верх
дзень
снег
веснавы
вербы
дзевяць
вечар
след
серп
дзед
месца
цень
лёгкі
нёс
лешч
секчы
сёстры
весела
везці
Правапіс зычных:
нескладовае Ў і У складовае
Нескладовае ў
пішацца пасля
галоснай у
пачатку слова
(калі гэта слова
не пачынае сказ
і перад ім няма
знакаў
прыпынку):
на ўвесь дзень,
крыкі “ўра”.
НОВАЕ: гэта правіла
распаўсюджваецца і
на запазычаныя
словы: для ўніята, ва
ўніверсітэце.
Нескладовае Ў і У складовае
Нескладовае ў
пішацца ў
сярэдзіне слоў
пасля галосных
перад зычнымі:
аўдыторыя,
саўна, фаўна.
У пачатку
ўласных
імён і
назваў
пішацца У:
на Украіне.
НОВАЕ: але
пішацца У, калі яно
пад націскам: да
уніі, да урны.
Ў пішацца пры
чаргаванні
[ л ] з [ ў ]:даў,
мыў,воўк,але
полк, балкон;
[в] з [ ў ]: лаўка,
крыўда.
УВАГА! Гук [у] не
чаргуецца з гукам
[ў ] у
запазычаных
словах, якія
заканчваюцца на
–ум, -ус :
прэзідыум,
радыус.
УВАГА! У канцы
запазычаных слоў
націскное У не
скарачаецца:
фрау, ток-шоу.
Трэніровачнае практыкаванне
Размяркуйце словы ў дзве групы: 1 –словы, у якіх трэба
пісаць ў, 2 – словы, у якіх трэба пісаць у. Падкрэсліце
словы, якія змянілі свій правапіс.
Наста_нік, а_дыторыя, э_каліпт, мастакі-_краінцы,
шлагба_м,кло_н, а_л, а_сяны, рады_с, са_на, нака_т,
радаснае “_ра”, стра_с, а_тсайдэр, ваку_м, па_за, фра_,
іна_гурацыя, ва _ніформе, со_с, кансілі_м, рака _са,
эстраднае шо_, натары_с, ра_нд, аквары_м, ба_л, фізік
Ланда_, но_-ха_, ла_ры,опі_м, па-_чарашняму, ха_туры,
ка_нер, э_рыка, фа_на,па-_сходняму, тры_мф,
трэніро_ка, ледзь не _двая, музыка-_нікум.
Арфаграфічная хвілінка
Папацей, грамацей! Выберыце словы, напісаныя
правільна. Растлумачце іх правапіс.
 фраў ці фрау?
 фауна ці фаўна?
 клоўн ці клоун?
 саксаул ці саклаўл?
 ва ўніверсітэце ці ва універсітэце?
 да ўрны ці да урны?
Змякчальны мяккі знак
Мяккі знак не
пішацца ў
прыметніках з
суфіксам –ск-,
утвораных ад
назоўнікаў на
–нь:
конскі (конь),
хатынскі (Хатынь),
любанскі
(Любань).
Мяккі знак перад
суфіксам –ск-
Мяккі знак пішацца
ў прыметніках з
суфіксам -ск-,
утвораных ад
назваў месяцаў на
–нь і назоўніка
восень:
восеньскі,
студзеньскі,
жнівеньскі.
НОВАЕ: Мяккі знак не пішацца ў
прыметніках з суфіксам –ск- , утвораных
ад кітайскіх назваў на –нь: чань-чунскі
(Чань-Чунь), цянь-шанскі (Цянь-Шань),
тайванскі (Тайвань).
Трэніровачнае практыкаванне
Ад прапанаваных назоўнікаў з дапамогай суфікса
–ск- утварыце прыметнікі. Запішыце іх і падкрэсліце
тыя прыметнікі, у якіх перадсуфіксам –ск- пішацца
мяккі знак.
Восень, Хатынь, снежань, Цянь-Шань,
студзень, Казань, Астрахань, Тайвань, Смаргонь,
Чэрвень, Цзяньцзінь, чэрвень, конь, ліпень.
Правер!
Восеньскі, хатынскі, снежаньскі, цянь-шанскі,
студзеньскі, казанскі, астраханскі, тайванскі,
смаргонскі, чэрвеньскі, цзяньцзінскі, чэрвеньскі,
конскі, ліпеньскі.
Арфаграфічная хвілінка
Падарожжа ў Кітай!
Сузчуань
Тайвань
Хайнань
Сычуань
Ь
Цянь-Шань
Чань-Чунь
Цзяньмынь
Цзяньцзінь
Утварыце прыметнікі з суфіксам –ск-.
ПРАВАПІС СПАЛУЧЭННЯЎ
ЗЫЧНЫХ
Спалучэнні здн,
згн, стн, скн, стл,
рдн
Гістарычныя
спалучэнні здн, згн,
стн, скн, стл, рдн
вымаўляюцца і пішуцца
як зн, сн, сл, рн:
праязны,
баразнуць,скарасны,
помслівы, міласэрны.
НОВАЕ: Напісанне
іншамоўных слоў аванпосны,
баласны, кампосны,
кантрасны, кантэксны,
маніфесны, фарпосны
таксама падпародкоўваецца
агульнаму правілу ( раней
яны былі выключэннямі).
Трэніровачнае практыкаванне
Запішыце словы па-беларуску. Правпіс зычных
растлумачце.
Областной (город), капустный (лист), поздно,
ненавистный, миллиардный, компостный,
десантный, проездной, контрастный, счастливый,
милосердный, радостный, крещёный, Рембрандт,
постный, лестница, форпостный, жалостливый,
Шмидт, сверкнуть, мстительный, опоздать,
скоростной, Кронштадт, контекстный.
Арфаграфічная хвілінка
Перакладчыкі! Запішыце па-беларуску!
Аванпостный, баластный, компостный,
контрастный, контекстный, маніфестный,
торфокомпостный, форпостный.
Мовазнаўцы! Утварыце прыметнікі!
Праезд, выезд, кантраст, ненавісць, вобласць,
кампост, фарпост, помста, шчасце,
карысць,аванпост, баласт, радасць, жаласць.