Прэзентацыя ``Словы – сказы`

Download Report

Transcript Прэзентацыя ``Словы – сказы`

Урок ‘’Словы – сказы’’
А.А. Тарнавецкая, настаўнiца ДУА
“СШ №7 г. Брэста“
камп’ют..р
дз..вяты
Токі..
л..генда
сув..зь
імпрэсары..
адр..с
с..зон
шэсцьдз..сят
бухгалт..р
тры..
с..мнаццаць
камп’ютар
дзявяты
Токіа
легенда
сувязь
імпрэсарыа
адрас
сезон
шэсцьдзясят
бухгалтар
трыа
сямнаццаць
дыназа..р
да ..льяны
аквары..м
со..с
па-..чарашняму
па..за
ваку..м
ка..нер
стра..с
бра..нінг
рака ..шача
а..дыторыя
дыназаўр
да Ульяны
акварыум
соус
па-ўчарашняму
паўза
вакуум
каўнер
страус
браўнінг
рака Ушача
аўдыторыя
Бал
Колькасць памылак
1
7 і больш памылак
2
6 памылак
3
5 памылак
4
4 памылкі
5
3 памылкі
6
2 памылкі
7
1 памылка або 3 выпраўленні на месцы арфаграмы
8
0 памылак, 1-2 выпраўленні на месцы арфаграмы
9
0 памылак, 1-2 выпраўленні не на месцы арфаграмы
10
0 памылак, без выпраўленняў
1) сфарміраваць паняцце пра словы-сказы,
спосабы іх выражэння;
2) выпрацоўваць уменне правільна
інтанаваць словы-сказы ў маўленчай плыні і
расстаўляць знакі прыпынку ў іх; ужываць
словы-сказы ва ўласным вусным і
пісьмовым маўленні.
Уладзімір
Караткевіч
1930-1984 гг
Жыццялюб,
фантазёр і
рамантык відушчы,
не сябе шанаваў, не
сабой даражыў – са
стагоддзяў ён нёс,
нібы з горнае пушчы,
кветку матчынай
чыстай душы.
В. Жуковіч
Словы-сказы -
асобы тып простых сказаў,
нячленныя (непадзельныя) сказы.
Выражаюцца адным словам і даюць
станоўчы ці адмоўны адказ на чыёнебудзь выказванне, перадаюць
розныя пачуцці або пабуджэнні.
Вы хадзілі ўчора ў кіно? – Так.
Вы ўдзельнічалі ў канцэрце? – Не.
Ой! Вы так мяне напужалі!
Яны не могуць быць развіты іншымі словамі, хоць
пры іх могуць ужывацца звароткі ці цэлыя сказы,
якія ўдакладняюць папярэднія словы-сказы.
Так , падарожжа было цікавае.
Добры дзень , дзеці!
Могуць складацца з аднаго
слова:
Так. Канечне. Ага.
або з некалькіх слоў:
Ну і ну! Ну і што!
У ролі словаў-сказаў выступаюць:
1) пабочныя словы ( вядома, канешне, безумоўна,
зразумела, магчыма і г.д.)
«Заданне было лёгкае?» – «Канешне».
2) выклічнікі ( эх, ага, го, ой і г.д)
Ого! Я ніколі не бачыў такой бульбы!
3) формулы маўленчых паводзін
Дзякуй, дзеці!
Бывайце здаровы!
Выбачайце, хлопцы!
З наваселлем!
Калі словы-сказы стаяць у пачатку сказа, то
аддзяляюцца ад сказа коскай, а пры ўзмоцненай
інтанацыі ставіцца клічнік:
Эх, якое прыгожае надвор’е!
Ага! Папаўся-такі мне!
Словы-сказы звычайна ўжываюцца ў дыялагічным
маўленні і зрэдку ў маналогах:
Перад Ганнай – маці з даёнкай у руках:
- Можа, ты захварэла?
- Не.
Б.Сачанка
- А дзедка ўсё госціць у нас?
- Але, сынку мой.
Я.Купала
1) Адзначце правільнае сцвярджэнне:
А) словы-сказы даюць станоўчы ці адмоўны адказ
на чыё-небудзь выказванне, перадаюць розныя
пачуцці або пабуджэнні;
Б) у якасці слоў-сказаў могуць ужывацца пабочныя
словы;
В) словы-сказы могуць мець галоўныя ці даданыя
члены сказа;
Г) звароты ветлівасці не адносяцца да слоў-сказаў
Д)словы-сказы ў пачатку сказа аддзяляюцца коскай
ці клічнікам.
2) Адзначце выпадкі, дзе ёсць словы-сказы:
А) Світала. Над роднаю зямлёй стаяла ціша.
Б) “ Мы не спазнімся, хлопцы? “ – пытаюся. – “ Не “.
В) Так, дубы раслі тут асаблівыя.
Г) Го! Я сеў бы на каня і паказаў бы яшчэ, чаго варты
дзед Талаш.
Д) Зіма. На дварэ мяцеліца вее, халодныя песні
заводзіць віхор.
3) Укажыце нумары сказаў, у якіх дапушчаны
пунктуацыйныя памылкі:
А) “ Бывайце “, - вымавіў ён, па-англійску
працягнуўшы руку.
Б) “ Не я тутэйшы “, - асцярожна сказаў Каліноўскі.
В) “ Магчыма, але цяпер гэта Гродзенская губерня“, сказаў Кастусь.
Г) Так вельмі змяніўся наш горад за апошні час.
А, Б, Д
Б, В, Г
Б, Г
1) сфарміраваць паняцце пра словы-сказы,
спосабы іх выражэння;
2) выпрацоўваць уменне правільна
інтанаваць словы-сказы ў маўленчай плыні і
расстаўляць знакі прыпынку ў іх; ужываць
словы-сказы ва ўласным вусным і
пісьмовым маўленні.