Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак пазнавальнай

Download Report

Transcript Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак пазнавальнай

Выкарыстанне інтэрактыўных метадаў як сродак пазнавальнай дзейнасці вучняў

Урок – гэта супрацоўніцтва, сатворчасць настаўніка і навучэнцаў. Павінна адбывацца пастаяннае і актыўнае ўзаемадзеянне ўсіх удзельнікаў працэсу навучання, каб на ўроку не было месца пасіўнасці, абыякавасці. На гэта і арыентуе інтэрактыўная мадэль навучання.

Інтэрактыўнае навучанне – гэта навучанне праз наладжванне стасункаў. Інтэрактыўнае ўзаемадзеянне ўяўляе сабой працэс сумеснай дзейнасці педагога і вучняў, яно прыводзіць да атрымання новых ведаў.

Метады стварэння спрыяльнай атмасферы Метады абмену дзейнасцямі Метады інтэрактыўнага навучання Метады разумовай дзейнасці Метады рэфлексіўнай дзейнасці Метады сэнсатворчасці Інтэрактыўныя гульні

Праблема бацькоў і дзяцей у апавяданні Змітрака Бядулі “На Каляды к сыну”

Арганізацыйны момант.

Метад “ Памяняемся месцамі”.

Вучні становяцца ў круг. Настаўнік прапануе памяняцца месцамі тых, хто ўжо прачнуўся; хто прагне дзейнасці; хто піў на сняданак чай або каву; дабіраўся да школы пешшу, на аўтобусе альбо на аўтамабілі; у каго добры настрой; у каго ёсць што-небудзь белае (шэрае…) у адзенні; у каго чорны (…) абутак; хто хоча даведацца што – небудзь новае і г. д.

Праверка дамашняга задання.

Метад інтэрактыўнай гульні “Панэль”.

(Тры вучні адказваюць, седзячы на крэслах перад класам, чацвёртае крэсла свабоднае – для таго, хто хоча да іх далучыцца). Пытанні. 1.Назавіце герояў апавядання?

2. Дзе жыла гераіня?

3. На што любіла пазіраць галоўная гераіня?

Актывізацыя суб’ектнага вопыту.

Метад “Інтэрв’ю.”

1. Хто для вас з’яўляецца самым дарагім чалавекам?

2. Да каго вы звернецеся па дапамогу ў складанай сітуацыі?

Метад сэнсавых асацыяцый.

Вучні падбіраюць асацыятыўныя рады да слоў “дзеці”, “бацькі.”

Праца над ідэйным зместам твора.

Метад 1*2*4

(чатыры чалавекі атрымліваюць адно пытанне; вучні працуюць над ім самастойна, потым у пары, потым аб’ядноўваюцца дзве пары, агучваецца канчатковы варыянт адказу).

Чаму старая Тэкля любіла пазіраць на лес і на хмаркі?

Як сталася, што Тэкля засталася адна?

Як адрэагаваў на паводзіны сына бацька?

Чаму Тэкля не звярнула ўвагі на перамены ў паводзінах сына? Чаму Лаўрук адпраўляе ўслед за маці свайго лёкая?

Метад “Інтэлектуальныя арэлі”.

Прапануецца праблемнае пытанне. Звяртаючыся да канкрэтнага вучня, настаўнік прапануе яму выказацца. Ад аднаго ўдзельніка настаўнік перадае эстафету”разгойдвання арэляў” да другога і г. д. Затым настаўнік падводзіць вынікі дыскусіі, падагульняе яе.

Праблемнае пытанне:

чаму не спраўдзілася надзея маці на сына?

Метад “ Алфавіт”

А – адказнасць, адкрытасць, адзінства.

Б – бацькі, блізкія людзі, будучае.

В – выхаванне, вера.

Г – гонар.

Д – дом, дапамога і г.д.

Метад “Закончы фразу”.

Любоў да маці – гэта …….

Рэфлексія.

Метад “Ключавое слова”

Кожны вучань запісвае на сардэчку адно слова, з якім у яго асацыіруецца вобраз маці, прымацоўвае да фотагазеты, на якой размешчаны фотаздымкі іх матуль.

Дамашняе заданне.

Метад “Калі б …”

Калі б вы былі рэдактарам выдавецтва, якія ілюстрацыі падабралі б да твора?