В.Чарапкоўская "У паэта свая планета, і завецца яна Любоў..."

Download Report

Transcript В.Чарапкоўская "У паэта свая планета, і завецца яна Любоў..."

ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія»

Даследчая праца па творчасці Зінкевіч Ганны Браніславаўны на тэму:

“У паэта свая планета, І завецца яна Любоў…”

Выканала:

Чарапкоўская Вольга Зыфрыдаўна вучаніца 11 “Б” класа

Кіраўнік:

Буцько Ала Васільеўна настаўнік беларускай мовы і літаратуры

2012 г.

Мэты і задачы даследавання

Даследаваць жыццёвы шлях паэтэсы

Пазнаеміцца з творчасцю мастачкі слова

Вызначыць і прааналізаваць тэматычны дыяпазон лірыкі Г.Б.Зінкевіч

Выявіць адметныя рысы творчасці

Вызначыць духоўныя арыенціры

Вызначыць актуальнасць творчасці

Прааналізаваць найбольш адметныя і вызначальныя творы

Аб’ект даследавання

Вершы паэтэсы Зінкевіч Ганны Браніславаўны

Прадмет даследавання

Біяграфічныя звесткі паэтэсы

Асаблівасці творчасці Г.Б.Зінкевіч

Шляхі даследавання

Апісальны

Храналагічны

Вывучэнне і аналіз

Гутаркі

Змест

УВОДЗІНЫ

Жыццёвы шлях мастачкі

“Не пакідайце ж мовы беларускай, каб не умёрлі"

Шляхам любові

“Вершы – не карамелі, вершы – мая душа

Уводзіны

Жывучы у Глыбокім, я ніколі асабліва і не задумвалася аб тым, наколькі багатая наша зямля на таленты! У краі нашым, як ні ў якім куточку Прыдзвіння (а можа, і на ўсёй Беларусі), віруе літаратурнае жыццё, нараджаюцца новыя творы, выдаюцца кнігі мясцовых пісьменнікаў, спеліцца талент юных мастакоў.

Не дарэмна ж у гэтым годзе у нас пройдзе Свята беларускай пісьменнасці. Заслужылі, маем гонар: сёння наш раён мае 7 членаў пісьменніцкага саюза краіны. Гэта Алесь Жыгуноў,Марыя Баравік,Уладзімір Савуліч, Фама Ляшонак, Віталь Гарановіч, Людміла Андзілеўка і Ганна Зінкевіч.

Я ўпэўнена, што вас цікавіць, чаму ж менавіта жыццё і творчасць Ганны Браніславаўны Зінкевіч зацікавіла мяне і падштурхнула да напісання даследчай працы. І я адкажу.

Па-першае, паколькі Браніславаўна Зінкевіч.

я дзяўчына, маю ўвагу прыцягнула тое, наколькі пяшчотная і лірычная паэзія Ганны Браніславаўны, шчырая, поўная замілавання родным краем і святлом кахання, па-жаночаму чулая і мілагучная.

А па-другое, Ганна Браніславаўна падчас сваёй працы у Карабоўскай школе вучыла маю матулю роднай беларускай мове. Для мяне гэта вельмі адметна, бо, на маю думку, нейкі своеасаблівы ўклад у культурнае, духоўнае развіццё матулі ўнесла менавіта яна – Ганна

Жыццёвы шлях мастачкі

Жыццёвы шлях мастачкі

Нарадзілася 9 снежня 1955 года ў вёсцы Догі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці

Першыя літаратурныя спробы яна здздяйсняе ў шостым класе – пачынае пісаць вершы

У 1973 г. Ганна Браніславаўна заканчвае Каменскую сярэднюю школу Шчучынскага раёна. Ужо ў гэты час яна цверда была ўпэўнена: “Хачу быць настаўніцай роднай мовы!”

Пасля заканчэння інстытута ў 1977 г. свой лёс Ганна Браніславаўна звязала з Глыбоччынай. Да 1986 года яна працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Карабоўскай сярэдняй школе, а з 1986 года і па сённяшні дзень выкладае родную мову і літаратуру ў Мярэцкаўскай базавай школе Глыбоцкага раёна

Першы зборнік

У студзені 2000 г. у выдавецтве “Беларускі кнігазбор“ пабачыў свет яе першы зборнік вершаў ”Шляхам любові”. У зборнік увайшло 86 самых лепшых і яскравых твораў Ганны Браніславаўн.

Саюз пісьменнікаў

Яшчэ адной значнай падзеяй ў жыцці Ганны Браніславаўны стала ўручэнне білета Саюза пісьменнікаў Беларусі, якое адбылося ў Шаркаўшчыне, на сустрэчы пісьменнікаў з Мінска, Віцебска, Глыбокага

“Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі”…

Ф.Багушэвіч

Хачу, каб мяне зразумелі, Аднойчы і да канца.

Вершы – не карамелі, Вершы – мая душа.

“Жаданне”

Вярніся зноў майму народу, Як сэрцу хвораму біццё.

Без мовы, памяці і роду Навошта мне само жыццё?

«Родная мова»

Няма цяплей за родны мілы дом, Над комінам павісла хмарка нізка.

Няма радней бярозак за сялом, Што выраслі ля сціплых абеліскаў.

Няма мілей за шчодры ціхі сад, За мудры бор, за чысціню крыніцы.

І хоць гады страсае лістапад, Маленства вёска па начах мне сніцца.

Душа даўно чакае свята, Бо не растрос буслянку град.

Глядзіць пяшчотна наша хата, Яшчэ цвіце мой светлы сад.

Шляхам любові завецца дарога да Бога, Шляхам любові сэрца імкнецца да сэрца.

Не пакідай мяне, вернасць, любоў і трывога, Покуль сэрца маё на апошняй вярсце разаб’ецца.

“Шляхам любові”

“…Вершы – не карамелі, вершы – мая душа”

Творчасць Ганны Браніславаўны Зінкевіч – вялікі здабытак для

беларускай літаратуры. Яе вершы чыстыя, светлыя, адкрытыя, сумленныя, як і душа самой мастачкі

Вершы Ганны Браніславаўны нясуць у сабе павучальны, філасофскі характар: яны прымушаюць задумацца над некаторымі праблемамі, ацаніць па-сапраўднаму, у якім незвычайным і неверагодным свеце ты жывеш –свеце, дзе пануе каханне Я зразумела, для чаго жыве чалавек, што ў нашым жыцці сапраўднае, а што падманнае, штучнае, якія каштоўнасці трэба абараняць і берагчы, а што абыходзіць бокам, і ўвогуле, як трэба правільна жыць, каб потым было не сорамна глядзець нашчадкам у вочы

Вершы Ганны Браніславаўны знойдуць месца ў сэрцы кожнага чытача, бо яны простыя для ўспрымання, зразумелыя, блізкія любому чалавеку, бо закранаюць самую галоўную тэму для ўсяго чалавецтва – каханне і любоў да Радзімы